Урад у выгнанні

Урад у выгнанні — палітычная група, якая прэтэндуе на тое, каб з’яўляцца легітымным урадам краіны, але не мае магчымасці ажыццявіць гэта юрыдычна і вымушана знаходзіцца за мяжой. Звычайна ўрады ў выгнанні плануюць вярнуцца ў родныя краіны і аднавіць былую ўладу.

Найстарэйшым у свеце дзеючым урадам у выгнанні станам на 13 снежня 2024 з’яўляецца Рада БНР, орган улады Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі.

Іншымі вядомымі урадамі ў выгнанні найноўшай гісторыі свету з’яўляліся ўрад міжваеннай Польшчы ў Вялікабрытаніі, а таксама ўрады краін Балтыі, якія блізу 50 гадоў знаходзіліся ў эміграцыі ў сувязі далучэннем краін да СССР і па аднаўленні незалежнасці гэтых краін перадалі ўласныя паўнамоцтвы новым урадам гэтых дзяржаваў.