Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына

Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына
руск.: Уральский федеральный университет
Выява лагатыпа
Заснаваны 1920
Рэктар Віктар Анатолевіч Какшароў[d]
Студэнты 57 000
Краіна
Размяшчэнне
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт urfu.ru/ru/ (руск.)
urfu.ru/en/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына (руск.: Уральский федеральный университет имени первого Президента России Б. Н. Ельцина) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Екацярынбургу.

Уральскі федэральны ўніверсітэт быў адкрыты ў 1920 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў СССР як Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1925 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ва Уральскі політэхнічны інстытут.

Уральскі політэхнічны інстытут у сваю чаргу ў 1930 годзе быў падзелены на 10 галіновых інстытутаў, але ў 1934 годзе Уральскі політэхнічны інстытут адноўлены як Уральскі індустрыяльны інстытут. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя Сяргей Кірава.

У 1931 годзе ў Свярдлоўску таксама быў створаны Свярдлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (якому ў 1936 годзе было прысвоена імя Максіма Горкага). Такім чынам у 1930-х гадах у Свярдлоўску размяшчалася дзве вышэйшых навучальных установы.

У 1945 годзе Свярдлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Горкага быў перайменаваны ва Уральскі дзяржаўны універсітэт імя М. Горкага. У сваю чаргу, у 1948 годзе Уральскі індустрыяльны інстытут быў зноў перайменаваны ва Уральскі політэхнічны інстытут (УПІ).

24 снежня 1992 года УПІ быў ператвораны ва Уральскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (УДТУ), а ў 2000 годзе перайменаваны ва Уральскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт — УПІ. 23 красавіка 2008 года УДТУ-УПІ было прысвоена імя яго выпускніка Барыса Ельцына.[2]

Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына быў заснаваны па ўказе Прэзідэнта РФ Мядзведзева 21 кастрычніка 2009 года. У 2011 годзе УрФУ быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта.[3]

У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[4]

  • Вышэйшая інжынерная школа
  • Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту
  • Інстытут будаўніцтва і архітэктуры
  • Інстытут дзяржаўнага кіравання і прадпрымальніцтва
  • Інстытут новых матэрыялаў і тэхналогій
  • Інстытут прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Інстытут радыёэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут тэхналогій адкрытай адукацыі
  • Інстытут фізічнай культуры, спорту і маладзёжнай палітыкі
  • Інстытут фундаментальнай адукацыі
  • Навучальны ваенны цэнтр
  • Спецыялізаваны вучэбна-навуковы цэнтр
  • Уральскі гуманітарны інстытут
  • Уральскі энергетычны інстытут
  • Факультэт ваеннага навучання
  • Фізіка-тэхналагічны інстытут
  • Хіміка-тэхналагічны інстытут
  • Цэнтр дадатковай прафесійнай адукацыі

Зноскі