Ураніборг

Гэтак выглядаў Ураніборг

Ураніборг, таксама Ураніенборг (дацк.: Uraniborg,Uranienborg, Нябесны замак) — былы замакабсерваторыя Ціха Брагэ, пабудаваны ў 1576 годзе на востраве Вен у праліве Эрэсунд (да сярэдзіны XVII стагоддзя Вен, як і ўвесь Сконэ, належаў Даніі; цяпер ён з'яўляецца шведcкім). Зямля пад будаўніцтва Ураніборга была падаравана Ціха Брагэ дацкім каралём Фрэдэрыкам II, а названы ён быў у гонар Ураніігрэчаскай музы астраноміі. Будынак з'яўляецца амаль копіяй вілы Ратонда архітэктара Паладзіа, якая знаходзіцца ў Вічэнца, аднак у ім прысутнічае і значны ўплыў галандскай архітэктуры. Ураніборг меў найлепшае для свайго часу абсталяванне для астранамічных назіранняў.

У 1584 годзе Ціха Брагэ пабудаваў побач з Ураніборгам яшчэ адну абсерваторыю — Шэрнеборг. Аднак ужо праз некалькі гадоў пасля таго як Брагэ пакінуў Вен, Ураніборг прыйшоў у заняпад — да нашага часу засталіся толькі сляды ад валоў ды контуры галоўнага будынку.

Ураніборг надаў назву аднаму з кварталаў ОслаУраніенборг.