Ураўне́нне Дзіра́ка — квантава-механічнае рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне руху для свабодных элементарных часціц са спінам 1/2.
Уведзена Полем Дзіракам (1928) для апісання 1-й элементарнай часціцы — электрона, які падпарадкоўваецца адначасова законам квантавай механікі і спецыяльнай тэорыі адноснасці.
На аснове ўраўнення Дзірака прадказана 13-я антычасціца — пазітрон і дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне спіна. Ураўненне Дзірака дало пачатак агульнай тэорыі рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў 1-га парадку ва ўніверсальнай матрычнай форме (гл. метад праектыўных аператараў).
Выкарыстоўваецца для апісання лептонаў і кваркаў як першасных крыніц узаемадзеяння элементарных часціц.