Урбані́стыка (або геаўрбаністыка) — раздзел эканамічнай геаграфіі[2][3][4], які займаецца комплексным аналізам і вывучэннем праблем, звязаных з функцыянаваннем і развіццём гарадскіх цэнтраў. За няпоўныя сто гадоў свайго адасобленага развіцця як вобласць прыкладных ведаў мела некалькі змен свайго набору парадыгмаў.
Першая парадыгма — пасылка, якая прывяла ўласна да ўзнікнення ўрбаністыкі, адбылася з традыцыі разгляду горада як «вялікага заводу», у якім можна падлічыць асноўныя параметры жыццядзейнасці, і як следства — спрагназаваць развіццё і рэакцыю на сістэмныя праблемы.
Аднак, практыка ўжывання такой парадыгмы ў буйных заходніх гарадах прывяла да таго, што ўрбаністыка ў 1960—1970 гады перажыла дзве хвалі крытыкі і змены метадалагічных асноў, звязаных з уводзінамі антыпазітівісцкага прынцыпу «няпоўнай пасціжнасці аб’екта», і прынцыпу пераводу часткі элементаў складанага аб’екта ў разрад аўтаномных суб’ектаў.
Для паляпшэння артыкула пажадана |