Урвэ Тыйдус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэйн Ланг | ||||||
Пераемнік | Індрэк Саар | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яанус Тамківі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1954[1] (70 гадоў)
|
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Урвэ Тыйдус (эст.: Urve Tiidus; 6 чэрвеня 1954) — эстонскі палітычны дзеяч, міністр культуры (2013—2015).
Нарадзілася ў г. Рапла, дзявочае прозвішча Уусаар. Скончыла Талінскую школу № 21 і Тартускі ўніверсітэт па спецыяльнасці англійская філалогія (1977).
Працавала на Эстонскім тэлебачанні з 1977 па 1991 і з 1995 па 1999 год, рэдактар англамоўных рэпартажаў, асістэнт дырэктара. У 1999—2001 гг. дырэктар дэпартамента адукацыі і культуры гарадской адміністрацыі Курэссаарэ. У 2001—2005 гг. дыктар навін на вячэрняй праграме «Актуальная камера» на Другім канале.
У 2005—2011 гг. мэр Курэссаарэ. У 2011—2013 дэпутат XII Рыйгікогу ад Партыі рэформаў, член камітэта па фінансах і камітэта па справах Еўрасаюза.
З 4 снежня 2013 года міністр культуры ва ўрадзе Андруса Ансіпа, змяніла Рэйна Ланга, які пайшоў у адстаўку.
З красавіка 2015 па красавік 2023 года член XIII і XIV Рыйгікогу, да 2019 года старшыня фракцыі Партыі рэформ Эстоніі.
У красавіку 2024 года ў сувязі з абраннем члена XV Рыйгікогу Пяртэля-Пеэтэра Пэрвіцэ-мэрам сталіцы атрымала яго дэпутацкі мандат.
Сям’я: муж, сын, дачка.