Урмас Рэйнсалу

Урмас Рэйнсалу
эст.: Urmas Reinsalu
міністр юстыцыі Эстоніі[d]
9 красавіка 2015 — 29 красавіка 2019
Папярэднік Andres Anvelt[d]
Пераемнік Raivo Aeg[d]
міністр абароны Эстоніі[d]
11 мая 2012 — 26 сакавіка 2014
дэпутат Рыйгікогу[d]
30 сакавіка 2015 — 8 красавіка 2015
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2011 — 11 красавіка 2012
дэпутат Рыйгікогу[d]
26 сакавіка 2014 — 23 сакавіка 2015
дэпутат Рыйгікогу[d]
4 красавіка 2019 — 29 красавіка 2019
міністр замежных спраў Эстоніі[d]
29 красавіка 2019 — 26 студзеня 2021
Пераемнік Eva-Maria Liimets[d]
дэпутат Рыйгікогу[d]
26 студзеня 2021 — 18 ліпеня 2022
міністр замежных спраў Эстоніі[d]
18 ліпеня 2022 — 17 красавіка 2023
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 27 сакавіка 2007

Нараджэнне 22 чэрвеня 1975(1975-06-22) (49 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Commander with Star of the Order of Merit of the Republic of Poland Grand Officer of the Order for Merits to Lithuania Commander of the Order of the Phoenix Bene Merito
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урмас Рэйнсалу (эст.: Urmas Reinsalu; нар. 22 чэрвеня 1975, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч. Старшыня кансерватыўнай партыі «Айчына». Міністр замежных спраў Эстоніі (2022—2023).

Урмас Рэйнсалу нарадзіўся 22 чэрвеня 1975 года ў Таліне. У 1993 годзе скончыў Талінскую 37-ю сярэднюю школу, у 1997 годзе юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта.

У 1996—1997 гг. — спецыяліст пры міністэрстве юстыцыі Эстоніі ў адкрыта-прававой сферы і эксперт у канстытуцыйнай юрыдычнай камісіі пры ўрадзе Эстоніі. У 1997—1998 гг. — дарадца па ўнутранай палітыцы прэзідэнта Эстоніі. У 1998—2001 гг. — дырэктар дзяржаўнай канцылярыі прэзідэнта Эстоніі.

У 2002—2003 гг. — лектар Эстонскай акадэміі ўнутраных спраў.

З 1992 года быў сябрам партыі Res Publica. У 2002 годзе — старшыня савета партыі Res Publica. Пасля аб’яднання партыі Res Publica з партыяй Ісамаалійт у 2006 годзе з’яўляецца членам партыі «Саюз Айчыны і Res Publica» (з 2018 года — «Айчына»).

Узначальваў выбарчы спіс ад партыі Res Publica на выбарах у Еўрапейскі парламент у 2004 годзе, аднак не быў абраны.

Па выніках парламенцкіх выбараў 2003 года абраны членам Рыйгікогу X склікання. Пераабраны на выбарах 2007 і 2011 гадоў. Рэйнсалу стаў лідарам партыі «Айчына» ў 2012 годзе. Пакінуў пасаду ў 2015 годзе.

11 мая 2012 года прэзідэнт рэспублікі Тоамас Хендрык Ільвес прызначыў Рэйнсалу міністрам абароны, а праз два дні, 14 мая, ён прынёс прысягу на прызначаную пасаду перад членамі Рыйгікогу.

У 2015—2019 гг. — Міністр юстыцыі Эстоніі.

З 2019 года па 26 студзеня 2021 г. з’яўляўся міністрам замежных спраў Эстоніі ў другім урадзе Юры Ратаса.

18 ліпеня 2022 года атрымаў партфель міністра замежных спраў Эстоніі ў другім урадзе Каі Калас. Урад пайшоў у адстаўку 17 красавіка 2023 года.

На з’ездзе партыі «Айчына» 10 чэрвеня 2023 года на Пеўчым полі ў Таліне абраны новым старшынёй. Ён атрымаў 415 галасоў, Тыніс Лукас — 180, Леа Данільсан-Ярг — 51.

  1. а б Political partiesCentre of Registers and Information Systems. Праверана 29 ліпеня 2022.