Урна — ваза, часта з крышкай, якая звычайна мае некалькі звужаную шыйку над закругленым целам і нагой пастамента. Тэрмін асабліва часта выкарыстоўваюцца для пахавальных урнаў, сасудаў, якія выкарыстоўваюцца ў пахаваннях.
Пасудзіны для пахавання рэшткаў нябожчыка пасля яго крэмацыі. Пашыраны ў розных народаў з першабытных часоў. Пахавальныя ўрны выраблялі з гліны, каменю, металу разнастайнай формы. Іх ставілі ў грунтавых магілах або ў курганах, у рымлян захоўваліся ў хатах нябожчыкаў або ў спецыяльных памяшканнях — калумбарыях. У Еўропе пахаванні ў урнах трапляюцца з эпохі бронзы і сведчаць пра змену пахавальнага абраду (ад трупапалажэння да трупаспалення).
На тэрыторыі Беларусі найбольш раннія пахавальныя ўрны вядомы на могільніках тшцінецкай культуры заходняга Палесся і на могільніку каля в. Нача (Воранаўскі раён). Пахавальныя ўрны жалезнага веку знойдзены на помніках паморскай культуры ў Драгічыне, Ратайчыцах, Трасцяніцы (Камянецкі раён), зарубінецкай культуры ў Атвержычах (Столінскі раён), Сямурадцах (Жыткавіцкі раён), калочынскай культуры, доўгіх курганоў паўночнай Беларусі і інш. Звычай пахавання ў урнах існаваў у дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў да пашырэння хрысціянства. Захаваўся ў некаторых народаў.