| ||
Рэмбрант | ||
Урок анатоміі доктара Тульпа. 1632 | ||
De anatomische les van Dr. Nicolaes Tulp | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 216.5 × 169.5 см | |
Маўрыцхёйс, Гаага, Нідэрланды | ||
(інв. 146[1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Урок анатоміі доктара Тульпа — карціна працы Рэмбранта, напісаная алеем на палатне ў 1632 годзе. Захоўваецца ў музеі Маурыцхёйс ў Гаазе, Нідэрланды. Карціна разглядаецца як адзін з ранніх шэдэўраў Рэмбранта.
Карціна ўяўляе сабой групавы партрэт амстэрдамскай гільдыі хірургаў. Цэнтральная постаць — доктар Нікалас Тульп, які тлумачыць калегам будову мускулатуры рукі. Некаторыя з дактароў-гледачоў сплочвалі адмысловы ўнёсак за ўключэнне ў карціну.
Карціна падпісана ў левым верхнім вуглу Rembrandt. f[ecit] 1632. Верагодна, гэта першы выпадак, калі Рэмбрант падпісаў карціну поўным іменем (у яго першапачатковым выглядзе) у адрозненне ад манаграмы RHL (Rembrandt Harmenszoon of Leiden), што з’яўляецца прыкметай яго ўзрастаючай мастацкай упэўненасці.
Адлюстраваная падзея можа быць датавана 31 студзеня 1632 года: гільдыя хірургаў Амстэрдама, афіцыйным гарадскім анатомам якога быў Тульп, дазваляла праводзіць толькі адну публічную аўтапсію ў год, а анатамавацца магло толькі цела пакаранага смерцю злачынца.[2]
Урокі анатоміі былі даволі звыклай падзеяй у XVII стагоддзі і праходзілі ў лекцыйных залах, якія былі ўласна тэатрамі, для студэнтаў, калег і шырокай публіцы, якой дазвалялася наведваць урокі за асобную плату за ўваход. На карціне гледачы адпаведным чынам апранутыя. Лічыцца, што самы верхні (не трымае паперы) і першы злева гледачы былі дададзеныя да малюнка пазней.[3]
Кожныя 5-10 гадоў Гільдыя хірургаў замаўляла партрэт вядучым партрэтыстам; Рэмбранту гэта задача была даручана, калі яму было ўсяго 26 гадоў, і ён толькі прыбыў у Амстэрдам. Гэта была яго першая буйная замова ў Амстэрдаме. Кожны з людзей, якія ўваходзяць у партрэт, павінен быў заплаціць пэўную суму грошай, каб быць уключаным у твор, а цэнтральныя постаці (у дадзеным выпадку доктар Тульп) верагодна плацілі нават удвая больш. У сваёй працы Рэмбрант кардынальна пайшоў насуперак жанравым ўмоўнасцям, уласцівым выяўленчаму мастацтву таго часу. Так, ён змясціў ў цэнтры карціны труп цалкам (падобна як у іканаграфіі Хрыста), стварыў не проста партрэт, але і драматычную мізансцэну.
Вобраз Рэмбранта з’яўляецца выдумкай: на тыповым уроку анатоміі хірург пачынаў з адкрыцця грудной клеткі і паражніны, паколькі ўнутраныя органы найбольш хутка разлагаюцца. Таксама на карціне адсутнічае падрыхтоўшчык, задачай якога было падрыхтаваць цела да ўрока. У XVII стагоддзі такі важны навуковец, як доктар Тульп, не займаўся б сам разразаннем і ўскрыццём трупа. Гэтая праца лічылася крывавай і лакейскай, таму такія задачы пакідаліся іншым. Менавіта з гэтай прычыны на здымку няма рэжучых інструментаў. Замест гэтага мы бачым у правым ніжнім куце велізарны адкрыты падручнік па анатоміі, магчыма, De humani corporis fabrica (Аб будове чалавечага цела) 1543 года Андрэаса Везалія.
Труп на стале — злачынца Арыс Кінт (псеўданім Адрыян Адрыянзун), які быў асуджаны за ўзброены грабеж і прысуджаны да смерці праз павешанне. Ён быў пакараны смерцю раней у той жа дзень перад урокам.[4] Твар трупа часткова заценены[2] — намёк на umbra mortis (цень смерці). Гэты прыём Рэмбрант нярэдка выкарыстоўваў у сваіх працах.
Французскі гісторык мастацтва Жан-Мары Кларк адзначае, што пуп трупа мае форму вялікай літары R, і звязвае гэта назіранне з тым, што ў 1632 годзе Рэмбрант інтэнсіўна працаваў над сваім подпісам, паслядоўна выкарыстоўваючы тры розныя яго тыпы, перш чым ў 1633 годзе канчаткова спыніўся на подпісе ў выглядзе свайго першага імя.[5]
Медыцынскія спецыялісты адзначаюць дасканалую адпаведнасць цягліц і сухажылляў, намаляваных 26-гадовым Рэмбрантам. Невядома, адкуль ён атрымаў такія веды. Не выключана, што ён скапіраваў дэталі з анатамічнага падручніка. Аднак у 2006 годзе галандскія даследчыкі ўзнавілі сцэну з трупам мужчыны і выявілі некалькі разыходжанняў у левым перадплеччы ў параўнанні з сапраўдным трупам.[6][7]
У межах даследаванняў 2007 года амерыканскі мастак і анатам Дэвід Дж. Джакоў і яго калегі прадэманстравалі, што загадкавы белы шнур, які праходзіць ад локця да мезенца трупа і доўгі час лічыўся альбо варыянтам локцевага нерва, альбо мастацкай памылкай, хутчэй за ўсё ёсць сухажылле анамальнай мышцы перадплечча — дадатковай мышцы разгінальніка мезенца.[8]
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)