Уро́чнік[1] (Carlina) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Налічвае больш за 20 відаў.
Лацінская назва ўтворана ад імя караля франкаў Карла Вялікага[2].
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны і кусты. Лісце чаргаванае, зубчастае, з калючкамі. Кветкі дробныя, трубчастыя, белага, жаўтаватага або пурпуровага колеру[2]. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або ў суквеццях. Плод — сухая сямянка.
Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы[2].
На тэрыторыі Беларусі 4 віды:
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі