| ||||||||||||||||||||||
Урумчы[2] — гарадская акруга ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР, месца знаходжання ўрада аўтаномнага раёна. Частае найменне ў некітайскіх крыніцах «горад Урумчы» адносіцца да чатырох цэнтральных раёнаў гарадской акругі.
Урумчы з'яўляецца найбольш аддаленым ад мора буйным горадам у свеце. Размешчаны на паўночных схілах Цянь-Шань. У эканоміцы пераважаюць нафтавая, тэкстыльная і металургічная прамысловасць. Таксама ва Урумчы размешчаны самы буйны ў Кітаі цэнтр ветраной энергіі. Урумчы размешчаны на чыгунцы Алматы-Пекін. Міжнародны аэрапорт.