Урэтрыт | |
---|---|
МКХ-10 | N34. |
МКБ-10-КМ | N34.2 |
МКХ-9 | 597 099.4 |
МКБ-9-КМ | 597.80[1][2] і 099.40[2] |
DiseasesDB | 27902 |
MedlinePlus | 000439 |
eMedicine | med/2342 |
MeSH | D014526 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Урэтрыт - запаленне мочаспускальнага канала (урэтры), выклікаецца паразай сценкі канала бактэрыямі і вірусамі. Па характары цячэння адрозніваюць вострую і хранічную форму захворвання. Урэтрыты дзеляць на ганарэйныя і неганарэйныя. Неганарэйныя урэтрыты могуць быць інфекцыйнымі і неінфекцыйнымі.
Урэтрыт узнікае звычайна ў выніку заражэння венерычнымі хваробамі пры палавых кантактах або пры трапленні ва ўрэтру гнояродных бактэрый ў асоб, якія парушаюць правілы асабістай гігіены; радзей мікробы заносяцца ва ўрэтру з органаў, што знаходзяцца вышэй пры іх запаленні або па крывяносных і лімфатычных сасудах з наяўных у арганізме ачагоў запалення, напрыклад: міндалін пры танзіліце, карыёзных зубоў.
Сімптомамі ўрэтрыту з'яўляюцца хваравітае мочаспусканне, а таксама вылучэнне гною з мочаспускальнага канала (піурыя ), пачырваненне і зліпанне краёў яго вонкавай адтуліны. Пры адсутнасці лячэння ўрэтрыт можа перайсці ў прастатыт, у пухліну яечак або ў хранічны ўрэтрыт.