Урэчнік, Рдзест[3][4] (Potamogéton) — шматгадовыя водныя кветкавыя расліны; род сямейства Урэчнікавыя. Асобныя парасткі або часткі раслін свабодна плаваюць у вадзе непасрэдна на паверхні або пад паверхняй вады.
Родавая лацінская назва Potamogeton паходзіць ад грэч. ποτάμι, што значыць рака, і γείτων, што значыць сусед, і паказвае на прастору пражывання раслін гэтага роду.
На Беларусі 16 відаў[5]:
- Potamogeton alpinus Balb. — Урэчнік альпійскі, ці Рдзест альпійскі
- Potamogeton berchtoldii Fieb.
- Potamogeton compressus L. — Урэчнік поясалісты, ці Рдзест поясалісты
- Potamogeton crispus L. — Урэчнік кучаравы, ці Рдзест кучаравы
- Potamogeton friesii L.Rupr. — Урэчнік Фрыса, ці Рдзест Фрыса
- Potamogeton gramineus L. — Урэчнік разналісты, ці Рдзест разналісты
- Potamogeton lucens L. — Урэчнік бліскучы, ці Рдзест бліскучы
- Potamogeton natans L. — Урэчнік плаваючы, ці Рдзест плаваючы, ці Рдзест плывучы
- Potamogeton nodosus Poir. — Урэчнік вузлаваты, ці Рдзест вузлаваты
- Potamogeton obtusifolius Mert. et Koch — Урэчнік тупалісты, ці Рдзест тупалісты
- Potamogeton pectinatus L. — Урэчнік грабеньчаты, ці Рдзест грабеньчаты
- Potamogeton perfoliatus L. — Урэчнік сцеблаабдымны, ці Рдзест сцеблаабдымны, ці Рдзест пранізаналісты
- Potamogeton praelongus Wulf. — Урэчнік найдаўжэйшы, ці Рдзест найдаўжэйшы
- Potamogeton pusillus L. — Урэчнік маленькі, ці Рдзест маленькі
- Potamogeton rutilus Wolfg. — Урэчнік чырванаваты, ці Рдзест чырванаваты
- Potamogeton trichoides Cham. et Schlecht. — Урэчнік валасападобны, ці Рдзест валасападобны
Віды ўрэчніку вялікага практычнага значэння не маюць. Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы, андатры, бабры. Утрымлівае шмат вапны и можа служыць угнаеннем.
Зноскі
- Дзмітрыева С. А. Рдзест, урэчнік (Potamogeton) // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 373. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Урэ́чнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 169. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 532. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Potamogeton L. — Рдест // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 335—337. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.