Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1953[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінаакцёр, рэжысёр, педагог, публіцыст |
Кірунак | ігравое кіно |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0699877 |
![]() |
Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін (руск.: Все́волод Илларио́нович Пудо́вкин, 28 лютага 1893, Пенза — 30 чэрвеня 1953, Юрмала) — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, мастак кіно, педагог, тэарэтык кіно. Народны артыст СССР (1948), лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1947, 1951).
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1914 годзе, у 1922-24 гадах вучыўся ў Дзяржкінашколе. Першыя пастаноўкі — «Шахматная гарачка» (1925, разам з Мікалаем Шпікоўскім) і «Механіка галаўнога мозга» (1926). Стварыў этапную для савецкага кіно трылогію: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1928) з драматычнымі масавымі сцэнамі, паэтычнымі вобразамі, псіхалагічная распарцоўкай характараў. Сярод іншых фільмаў: «Просты выпадак» (1932), «Дэзерцір» (1933), «Перамога» (1938), «Мінін і Пажарскі» (1939, з Міхаілам Долерам), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Жукоўскі» (1950, з Дзмітрыем Васільевым), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953). Выступаў і як кінаакцёр. Распрацаваў сістэму работы з акцёрам і непрафесійным выканаўцам паводле сістэмы Канстанціна Станісалўскага.
Аўтар кніг «Кінарэжысёр і кінаматэрыял», «Кінасцэнарый. Тэорыя сцэнарыя» (абедзве 1926), «Акцёр у фільме» (1934).