Усходні фронт Першай сусветнай вайны

Усходні фронт
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Руская пяхота
Руская пяхота
Дата 1 жніўня 19143 сакавіка 1918; 1011 лістапада 1918[1]
Месца Усходняя Еўропа
Вынік Перамога Цэнтральных дзяржаў,
Брэсцкі мірны дагавор з Украінай,
Брэсцкі мірны дагавор з Расіяй,
Бухарэсцкі мірны дагавор з Румыніяй
Змены Распад Расійскай імперыі, незалежнасць Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі, Балгарыя анексіруе Дабруджу
Праціўнікі
Антанта і Саюзнікі:

Абмежаваны ўдзел:


Матэрыяльная падтрымка:


Цэнтральныя дзяржавы і іх саюзнікі:

Абмежаваны ўдзел:


Камандуючыя
Расійская імперыя Вялікі князь Мікалай Мікалаевіч
Расійская імперыя Мікалай II
Расійская імперыя Міхаіл Аляксееў
Расійская імперыя Аляксей Брусілаў
Расія Лаўр Карнілаў
Каралеўства Румынія Канстанцін Прэзан
Каралеўства Румынія Аляксандр Авярэску

Расія Аляксандр Керанскі
Расія Мікалай Духонін


Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Мікалай Крыленка

Германская імперыя Паўль фон Гіндэнбург
Германская імперыя Эрых Людэндорф
Германская імперыя Леапольд Баварскі
Аўстра-Венгрыя эрцгерцаг Фрыдрых
Аўстра-Венгрыя Конрад фон Гётцэндорф
Аўстра-Венгрыя Артур фон Штраўсенбург
Трэцяе Балгарскае царства Нікалаус Жэкаў
Германская імперыя + Трэцяе Балгарскае царства + Асманская імперыя Аўгуст фон Макензен
Сілы бакоў
2 166 700 пяхота
110 600 кавалерыя
1 226 лёгкіх гармат
1 139 цяжкіх гармат
(кастрычнік 1917)
1 178 600 пяхота
39 000 кавалерыя
1 690 лёгкіх гармат
2 230 цяжкіх гармат
(кастрычнік 1917)[10]
Страты
Расійская імперыя:
2,254,369 забітых, памерлых ад ран, атручаных задушлівымі газамі[11],

3,749,000 параненых[11],
126 765 кантужаных[11], палонных: 3,343,900 Румынія: 659 800[12]

Германія:
800 000 забітых і памерлых, усе прычыны, 1 200 000 параненых,
200 000 палонных[13]

Аўстра-Венгрыя:
730,000 забітых і памерлых, усе прычыны,
2,172,000 параненых,
1,479,000 палонных ці зніклых без звестак[14]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усхо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны (19141918).

На Усходнім фронце адбываліся баявыя дзеянні паміж Расіяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 года) выступіла Румынія.

Усходні фронт па сваёй працягласці нашмат перасягаў Заходні фронт. З гэтай прычыны вайна на Усходнім фронце мела менш пазіцыйны характар у параўнанні з Заходнім фронтам.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі ў Расіі была ўсталяваная ўлада бальшавікоў, баявыя дзеянні на Усходнім фронце былі прыпыненыя. Урад Савецкай Расіі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісання сепаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 года Цэнтральныя дзяржавы падпісалі асобны Брэсцкі мірны дагавор з Украінскай народнай рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 года — з Савецкай Расіяй  (руск.). Яна пазбаўлялася велізарных тэрыторый і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, аказаўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 мая 1918 года падпісаць мір з Германіяй і яе саюзнікамі.

Аж да заканчэння сусветнай вайны Цэнтральныя дзяржавы, нягледзячы на паражэнні на іншых франтах, на занятых па Брэсцкім міры тэрыторыях працягвалі ў якасці акупацыйных войск трымаць значныя сілы.

Асаблівасці тэатра баявых дзеянняў

[правіць | правіць зыходнік]

Усходні фронт сусветнай вайны ахопліваў шырокія тэрыторыі на Усходзе Еўропы: заходнюю памежную вобласць Расіі, Усходнюю Прусію, усходнюю частку правінцый Позен і Сілезія, а таксама Галіцыю. З захаду тэатр ваенных дзеянняў абмяжоўваўся ракой Віслай, крэпасцямі Данцыг, Торн, Познань, Браслаўль і Кракаў; з поўдня — Карпацкімі гарамі і румынскай граніцай; з усходу — лініяй Пецярбург — Вялікія Лукі — Смаленск — Гомель — Кіеў і Дняпром; з поўначы — Балтыйскім морам. Працягласць тэатра па фронце ад Балтыйскага мора да расійска-румынскай граніцы складала каля 850—900 км (па лініі Кёнігсберг — Чарнаўцы), максімальная глыбіня (у 1915 годзе) — каля 500 кіламетраў (ад лініі Баранавічы — Роўна да граніцы з Германіяй (ледзь на захад ад Лодзі).

Рэльеф тэатра быў пераважна раўнінны і зручны для разгортвання і прымянення вялікай колькасці войск.

У заходняй частцы Расіі была развітая сістэма ўмацаваных крэпасцей, на якую расійская армія магла абапірацца пры абароне і наступленні. Да пачатку вайны былі пабудаваны новыя крэпасці з найноўшым узбраеннем: Коўна  (руск.), Івангарад  (руск.), Асавец, Варшава  (руск.), Новагеоргіеўск, Брэст-Літоўск, — і будавалася крэпасць Гродна[15].

У Германіі ж былі створаны і ўдасканалены вялікая колькасць крэпасцей, якія германскае камандаванне мела намер выкарыстоўваць не толькі для абароны, але і для наступлення ўглыб Расіі. Меліся крэпасці Кёнігсберг, Данцыг, Торн і шэраг умацаванняў на Вісле: Марыенбург, Граўдзенц, Кульм, Фардон і ўмацаванне Лётцэн у сістэме Мазурскіх азёр.

Аўстра-Венгрыя таксама мела шэраг першакласных крэпасцей: Кракаў, Перамышль  (руск.) і ўмацаваны лагер каля Лемберга.[15]

Планы бакоў і разгортванне войск

[правіць | правіць зыходнік]

Планы Германіі і Аўстра-Венгрыі

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку Германія, ажыццяўляючы план Шліфена, разгарнула асноўныя сілы (7 армій) на Заходнім фронце, сканцэнтраваўшы на ўсходзе супраць Расіі ўсяго адну армію — 8-ю. У склад 8-й арміі ўвайшлі 4 вайсковыя карпусы[16]. Германскія войскі, выкарыстоўваючы асаблівасці мясцовасці, не займалі суцэльнага фронту, а размяшчаліся асобнымі ачагамі (па корпусе) ва ўмацаваных раёнах на галоўных напрамках. Агулам германскае камандаванне разгарнула на Усходнім фронце 15 пяхотных і 1 кавалерыйскую дывізіі, 1044 гарматы (у тым ліку 156 цяжкіх), агульным лікам каля 200 тысяч чалавек, пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Прытвіца[16]. Галоўнай задачай германскай арміі была абарона Усходняй Прусіі і дапамога аўстра-венгерскім войскам, якія, паводле плана германскага камандавання, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расіяй.

Аўстра-Венгрыя разгарнула супраць Расіі 3 арміі (1-ю, 3-ю і 4-ю) і асобную вайсковую групу генерала Германа Кёвеса.

У раёне Львова разгортвалася 3-я армія генерала Брудэрмана, агулам 6 пяхотных і 3 кавалерыйскія дывізіі, 288 гармат. 4-я армія генерала Аўфенберга  (ням.) займала раён Пярэмышля. У складзе 4-й арміі было 9 пяхотных і 2 кавалерыйскія дывізіі, 436 гармат. 1-я армія пад камандаваннем генерала Данкля разгарнулася на рацэ Сан. Агулам 9 пяхотных і 2 кавалерыйскія дывізіі, 450 гармат.

Група генерала Кёвеса, агулам 10 пяхотных і 3 кавалерыйскія дывізіі, 448 гармат, разгарнулася на правым флангу аўстрыйскіх войск у раёне Тарнопаля.

2-я аўстрыйская армія першапачаткова была накіравана на Балканы, супраць Сербіі, аднак пазней была перакінутая ў Галіцыю супраць расійскіх войск[кам. 3].

Да пачатку баявых дзеянняў аўстра-венгерскае камандаванне разгарнула супраць Расіі 35,5 пяхотных і 11 кавалерыйскіх дывізій, агульным лікам 850 тысяч чалавек, 1728 гармат[17].

Паводле плана аўстрыйскага камандавання аўстрыйскія войскі хуткімі ўдарамі, пры садзейнічанні германскіх войск з поўначы, павінны акружыць і разграміць расійскія войскі ў Заходняй Польшчы. Аўстра-венгерская армія хоць і мела наступальную задачу, але ў выніку пачатага перагрупіравання войск 2-й арміі з сербскага фронту мела патрэбу ў часе для канчатковага разгортвання[18].

Расійскія войскі мабілізаваліся паводле мабілізацыйнага раскладу № 19 (1910 года) і ажыццяўлялі стратэгічнае разгортванне паводле плану 1912 года. План стратэгічнага разгортвання 1913 года (мабілізацыйны расклад № 20) мусіў ужывацца з восені 1914 года і яго не прыйшлося ўвесці ў дзеянне. Гэтыя планы былі кампрамісам французскіх патрабаванняў нанясення галоўнага ўдару па Германіі, памкненняў расійскага генштаба нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі, а таксама памкненняў некаторай часткі расійскага генштаба не ўступаць у баі адразу[19][20].

Войскі разгортваліся на двух асноўных напрамках — на паўночна-заходнім (супраць Германіі) і паўднёва-заходнім (супраць Аўстра-Венгрыі). Таксама былі створаны аператыўныя злучэнні расійскіх войск — франты. На Паўночна-Заходнім фронце пад камандаваннем генерала Жылінскага былі разгорнутыя 2 арміі (1-я і 2-я). Агулам 17,5 пяхотных і 8,5 кавалерыйскіх дывізій, 1104 гарматы, разам каля 250 тысяч чалавек[21].

Супраць Аўстра-Венгрыі, на Паўднёва-Заходнім фронце (камандуючы генерал Іваноў  (руск.)) разгортваліся 4 расійскія арміі (3-я, 4-я, 5-я і 8-я). Агулам да пачатку баявых дзеянняў войскі паўднёва-заходняга фронту мелі 34,5 пяхотных і 12,5 кавалерыйскіх дывізій, агулам каля 600 тысяч чалавек і 2099 гармат. Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў вялікі князь Мікалай Мікалаевіч[21].

Расійскія мабілізацыйныя расклады № 19 і № 20 прадпісвалі Паўночна-Заходняму і Паўднёва-Заходняму франтам пераход у наступленне і перанясенне вайны на тэрыторыю адпаведна Германіі і Аўстра-Венгрыі на працягу двух тыдняў з дня абвяшчэння вайны. 1-й арміі генерала Рэненкампфа прадпісвалася выступіць 14 жніўня, перайсці мяжу 17 жніўня, абысці Мазурскія азёры з поўначы і адрэзаць немцаў ад Кёнігсберга. 2-я армія генерала Самсонава павінна была выступіць 16 жніўня, перайсці мяжу 19 жніўня, абыйсці Мазурскія азёры з захаду і не дапусціць адыходу германскіх войск за Віслу[18].

Кампанія 1914 года

[правіць | правіць зыходнік]

Усходне-Пруская аперацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Пачатак Усходне-Прускай аперацыі.

Першай аперацыяй на Усходнім фронце была Усходне-Пруская аперацыя. Расійскія войскі, якія мелі задачу разбіць 8-ю германскую армію і захапіць Усходнюю Прусію, перайшлі ў наступленне[22], каб адцягнуць на сябе буйныя германскія сілы з Заходняга фронту і не дазволіць Германіі разграміць французскую армію і вывесці Францыю з вайны[23].

Наступленне ва Усходняй Прусіі расійскія войскі правялі дзвюма арміямі: 1-й і 2-й пад камандаваннем генералаў Рэненкампфа і Самсонава[23]. Аперацыя пачалася 17 жніўня, калі часці 1-й расійскай арміі перайшлі расійска-германскую дзяржаўную граніцу і з усходу ўварваліся на тэрыторыю Усходняй Прусіі. 20 жніўня на тэрыторыю Усходняй Прусіі з поўдня ўвайшла і 2-я руская армія, наносячы галоўны ўдар у фланг і тыл 8-й германскай арміі.

Бітва пад Таненбергам.

Камандуючы германскімі войскамі генерал Прытвіц прыняў рашэнне стрымліваць 2-ю армію адным корпусам, а асноўны ўдар трыма карпусамі нанесці па 1-й арміі.

Раніцай 20 жніўня ў горада Гумбінен 1-ы германскі корпус пад камандаваннем генерала Франсуа раптам атакаваў надыходзячыя войскі 1-й расійскай арміі. Завязаліся жорсткія баі. Абодва бакі панеслі цяжкія страты, але немцы адступілі. 17-ы корпус пад камандаваннем генерала Макензена, які наступаў на поўдзень ад Гумбінена, у сустрэчным баі быў ушчэнт разбіты і, страціўшы 50 % асабістага складу, пад націскам рускіх войск вымушаны быў адступіць. Пасля гэтых няўдач падышоўшы пазней Рэзервовы І корпус (Германская імперыя) генерала фон Бе́лава таксама быў вымушаны адысці. Германскія войскі пацярпелі паражэнне пад Гумбіненам.

Гэта паражэнне стварыла рэальную пагрозу акружэння 8-й арміі, і Прытвіц аддаў загад аб агульным адступленні германскіх войск з Усходняй Прусіі і адыходзе за Віслу. Але гэта забараніла германская Стаўка і насуперак плану Шліфена, які прадугледжваў пры любым неспрыяльным развіцці падзей на Усходнім фронце ні ў якім разе не здымаць войск з Заходняга фронту, каб гарантавана разграміць Францыю і пазбегнуць вайны на два франты, прыняла рашэнне Усходнюю Прусію не здаваць і перакінуць у дапамогу 8-й арміі войскі з Заходняга фронту (2 корпусы і конную дывізію), што мела самыя сумныя наступствы для Германіі. 21 жніўня Прытвіц быў адпраўлены ў адстаўку. Камандуючым 8-й арміяй быў прызначаны генерал Гіндэнбург, начальнікам штаба генерал Людэндорф[24].

Парад Кавалергардам і Коннай гвардыі ў Інстэрбургу.

Было прынята рашэнне, пакінуўшы 2,5 дывізіі супраць 1-й расійскай арміі Рэненкампфа, хутка, па ракаднай чыгунцы праз Кёнігсберг, перакінуць галоўныя сілы 8-й арміі супраць 2-й расійскай арміі Самсонава і паспрабаваць разграміць яе да таго, як яна злучыцца з часцямі 1-й арміі.

У гэты час рускае камандаванне, выявіўшы перад фронтам 1-й арміі хуткае адступленне нямецкіх войск, вырашыла, што немцы адыходзяць за Віслу, і палічыла аперацыю выкананай, і змяніла для яе першапачатковыя задачы. Асноўныя сілы 1-я арміі Раненкампфа была накіраваны не насустрач 2-й арміі Самсонава, а на адсячэнне Кёнігсберга, дзе, па здагадцы камфронту, схавалася часць 8-й арміі, і на праследаванне «адступаючых да Віслы» немцаў. Галоўнакамандуючы 2-й арміі Самсонава, у сваю чаргу, вырашыў перахапіць «адступаючых да Віслы» немцаў і настаяў перад камандаваннем фронту на перанясенні галоўнага ўдару свайго войска з паўночнага напрамку на паўночна-заходняе, што прывяло да таго, што расійскія арміі сталі наступаць па разбежных напрамках, і паміж імі ўтварылася вялізная прабоіна ў 125 кіламетраў.

Новае камандаванне 8-й германскай арміі вырашыла скарыстацца ўзнікнуўшым разрывам паміж рускімі войскамі, каб нанесці фланговыя ўдары па 2-й арміі Самсонава, акружыць і знішчыць яе.

26 жніўня германскія войскі атакавалі 6-ы корпус 2-й арміі, рускія страцілі 7 500 чалавек і адступілі ў поўным беспарадку, правы фланг арміі апынуўся адкрытым, аднак генерал Самсонаў, не атрымаў пра гэта інфармацыі і працягваў наступ[25]. У той жа час германцы атакавалі і левы фланг рускага войска, які таксама адступіў[25].

У выніку была страчана сувязь з фланговымі карпусамі, а кіраванне арміяй — дэзарганізавана. У гэтых умовах 2-я армія пачала адступаць[25]. Адступленне пяці перадавых рускіх дывізій праходзіла пад узмацненнем ціску германскіх карпусоў, якія прасунуліся на флангах. Рускае адступленне прыняло бязладны характар, а каля 30 000 чалавек пры 200 гарматах былі акружаны. У ноч на 30 жніўня генерал Самсонаў застрэліўся[26].

Такім чынам, страты 2-й арміі склалі 6 000 забітых, паранена каля 20 000 (амаль усе трапілі ў палон), палонных — 30 000 (разам з параненымі, якія трапілі ў палон — 50 000), захоплена 230 гармат. Забіты 10 генералаў, 13 узяты ў палон. Агульныя страты 2-й арміі забітымі, параненымі і палоннымі — 56 000 чалавек[27]. Гэтыя падзеі атрымалі назву бітва пад Таненбергам.

Пасля разгрому 2-й арміі германскае камандаванне прыняло рашэнне атакаваць 1-ю армію, блакіраваць Кёнігсберг, і выгнаць яе з Усходняй Прусіі. Бітвы разгарнуліся ў раёне Мазурскіх азёр. Тут руская армія таксама была вымушаная адступіць. Да 15 верасня расійскія арміі была цалкам выцесненыя з тэрыторыі Германскай імперыі, Усходне-Пруская аперацыя завяршылася.

У ходзе гэтай аперацыі руская армія пацярпела цяжкае паражэнне, страціла каля 80 000 забітымі, параненымі і палоннымі. Германскія войскі страцілі каля 60 000 забітымі, параненымі і палоннымі. Выканаць пастаўленую задачу па захопе Усходняй Прусіі рускім войскам не ўдалося[28]. Але расійскія войскі змаглі выцягнуць частку германскіх сіл з Заходняга фронту, выканаўшы тым самым свой саюзніцкі абавязак. Шмат у чым гэта дапамагло саюзным войскам атрымаць важную перамогу на Марне.

Галіцыйская бітва

[правіць | правіць зыходнік]

Адначасова з наступленнем у Усходняй Прусіі, расійскія войскі распачалі наступленне ў Галіцыі супраць аўстра-венгерскай арміі[29]. Расійскія войскі ў складзе пяці армій (3-я, 4-я, 5-я, 8-я, 9-я)[30] перайшлі ў рашучае наступленне супраць чатырох аўстрыйскіх армій[30]. Напачатку бітвы стратэгічная абстаноўка складвалася не на карысць рускіх войск.

Аўстра-венгерская пяхота.

23 жніўня часці 4-й расійскай арміі атрымалі загад атакаваць саперніка ля горада Краснік.[29] Але 1-я аўстрыйская армія генерала Данкля раніцай 23 жніўня атакавала расійскія войскі, якія былі вымушаныя адступіць. Далей аўстрыйцы паспрабавалі ахапіць правы фланг 4-й арміі, аднак у ходзе ўпартых баёў расійскія войскі адступілі да Любліну і занялі абарону. Разлютаваныя баі з пераменным поспехам праходзілі тут да 2 верасня[29].

Ля Замасці 5-я руская армія наступала ў кірунку Камарова, аднак тут 4-й аўстрыйскай арміі атрымалася пацясніць расійскія войскі, якія былі вымушаныя адступіць, тут таксама вяліся жорсткія баі з пераменным поспехам. Але баявыя дзеянні ў раёне Камарова не прынеслі рускім вынікаў і камандуючы 5-й арміі генерал Плевен аддаў загад аб адыходзе свайго войска.[31].

Разгар Галіцыйскай бітвы. 23 жніўня — 2 верасня.

Адначасова з гэтымі баямі на левым крыле паўднёва-заходняга фронту 3-я руская армія таксама вяла наступ. Аўстрыйскія часці аказвалі млявы супраціў.[31] Працягваючы наступленне, 8-я армія 23 жніўня пераадолела раку Серат, якую аўстра-венгерскае камандаванне вырашыла не абараняць, а затым Стрыпу. Аўстрыйцы не меркавалі, што рускія стварылі магутную групоўку на ўсход ад Львова, планавалася, што арміі Брудэрмана і групы Кевеса будзе дастаткова для абароны[31]. 26 жніўня на рацэ Залатая Ліпа адбылася бітва паміж 3-й аўстрыйскай і 3-й расійскай арміямі, у гэтых баях расійскія войскі атрымалі поспех і прымусілі праціўніка адступаць. Аўстра-венгерскія войскі занялі абарону на рацэ Гнілая Ліпа, аднак і тут пасля жорсткіх баёў расійскія войскі працягвалі наступ. Часці 8-й арміі генерала Брусілава разграмілі 12-ы аўстра-венгерскі корпус і стварылі пагрозу ахопу ўсёй аўстра-венгерскай групоўкі, якая размяшчалася на поўдзень ад Львова[32]. У гэтых умовах аўстрыйцы пачалі агульнае адступленне. Расійскія войскі пачалі праследаванне адступаючага праціўніка, 21 жніўня расійскія войскі занялі Львоў, 22 жніўня — Галіч[33].

Тым часам 4-я і 5-я расійскія арміі, якія стаялі ў абароне, атрымалі падмацаванні. 21 жніўня генерал Іваноў аддаў загад аб агульным наступе рускіх армій паўднёва-заходняга фронту. 2 — 4 верасня, 4-я руская армія нанесла паражэнне групе Кумера. У той жа час быў разбіты 10-ы корпус арміі Данкля. Камандуючы аўстрыйскай арміі Конрад прыняў рашэнне нанесці контрудар у напрамку Равы-Рускай, для чаго вылучыў дадатковыя сілы (стварыўшы перавагу над рускімі, тры арміі супраць дзвюх)[34]. Аднак у цяжкіх баях ля Равы-Рускай расійскія войскі спынілі аўстрыйскі наступ.

Усходні фронт, верасень 1914 года.

11 верасня аўстрыйцы спынілі наступленне і пачалі адступленне за раку Сан. Да 8 верасня расійскія войскі занялі практычна ўсю ўсходнюю частку Заходняй Галіцыі, амаль усю Букавіну і аблажылі Пярэмышль. Руская армія падышла да Карпат, маючы намер пачаць наступленне ў Венгрыю[35]. У гэтай грандыёзнай бітве аўстрыйскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне: іх страты склалі 400 000 чалавек, у тым ліку 100 000 — палоннымі[35]; у ходзе баёў расійскія войскі захапілі 400 гармат. Руская армія таксама панесла адчувальныя страты — 230 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі[35]. Планы германскага камандавання ўтрымаць увесь Усходні фронт сіламі толькі аўстра-венгерскай арміі пацярпелі крах.

Варшаўска-Івангарадская аперацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як аўстра-венгерская армія была разбіта ў Галіцыйскай бітве, на Усходнім фронце склалася неспрыяльная сітуацыя для Цэнтральных дзяржаў. У гэтых умовах Германія прыйшла на дапамогу Аўстрыі, перакінуўшы частку сіл на поўдзень у Сілезію. Была сфармавана новая 9-я германская армія пад камандаваннем генерала Макензена[36]. Каб прадухіліць меркаванае ўварванне рускіх войск у Сілезію, германскае камандаванне вырашыла нанесці ўдар з раёнаў Кракава і Чэнстахова на Івангорад і Варшаву[36]. Падтрымку 9-ай германскай арміі аказвала 1-я аўстра-венгерская армія генерала Данкля. Расійскія войскі мелі на гэтым напрамку чатыры арміі: 2-я, 4-я, 5-я і 9-я[36].

28 верасня 9-я армія генерала Макензена пачала наступленне на Варшаву і Івангарад. 8 кастрычніка немцы выйшлі да Віслы[37]. Да 12 кастрычніка ім удалося заняць увесь левы бераг Віслы да Варшавы. Аднак, падцягнуўшы падмацаванні, рускія здолелі стрымаць напад. Атакі арміі Макензена былі адбіты на лініі варшаўскіх фартоў[38]. Руская армія на левым беразе Віслы ўтрымала перадмаставыя ўмацаванні Івангарада, Варшавы і плацдарм у Казяніцы[39].

Расійскія войскі ў Варшаве.

У той час як немцы ўвязлі ў жорсткіх баях у прадмесцях Варшавы, 9 кастрычніка, атрымаўшы падмацаванні, генерал Іваноў аддаў загад аб пачатку наступлення. 4-я і 5-я расійскія арміі прыступілі да фарсіравання Віслы: 5-я армія на поўдзень ад Варшавы, а 4-я армія з раёна Івангарада на Казяніцкі плацдарм, каб ударыць у фланг і тыл наступаючай германскай групоўкі. Каб ліквідаваць Казяніцкі плацдарм і не даць рускім пераправіцца праз Віслу камандуючы германскімі войскамі на Усходнім фронце генерал Гіндэнбург увёў у бой рэзервовы корпус[40], аднак рускія на казяніцкіх пазіцыях адбілі ўсе атакі і да 20 кастрычніка пераправілі на плацдарм 2 армейскія корпусы[41].

Не здолеўшы скінуць расійскія войскі з плацдарму ў Віслу, Гіндэнбург перадаў казяніцкі кірунак 1-й аўстрыйскай арміі і кінуў усё германскія часці пад Варшаву, дзе перайшла ў наступленне 2-я руская армія. Аўстрыйцы паспрабавалі ліквідаваць Казяніцкі плацдарм, але былі разгромленыя ў сустрэчнай бітве і сталі адступаць. Нясучы вялікія страты, 1-я аўстра-венгерская армія адышла на захад, з-за чаго паміж ёй і галоўнымі сіламі аўстрыйцаў утварыўся шырокі разрыў. У гэты пралом аўстрыйскага фронту накіраваліся войскі 9-й расійскай арміі, выходзячы ў фланг і тыл 1-й аўстрыйскай і 9-й германскай арміям. Германцам і аўстрыйцам пагражаў поўны разгром[40].

27 кастрычніка германскае камандаванне аддало загад спыніць атакі на Варшаву і адысці на зыходныя пазіцыі. Аўстра-германскія войскі пачалі паспешны адыход.[42].

Лодзінская аперацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Адразу ж пасля завяршэння Варшаўска-Івангарадскай бітвы на Усходнім фронце пачалася аперацыя ў Лодзі. Рускае камандаванне мела намер сіламі трох армій (1-я, 2-я і 5-я) уварвацца на тэрыторыю Германскай імперыі і павесці наступленне ўглыб краіны[43]. Жадаючы пераламаць сітуацыю на Усходнім фронце ў сваю карысць, а таксама сарваць рускае наступленне, германскае камандаванне прымае рашэнне нанесці апярэджваючы ўдар[43]. 9-я германская армія з раёна Торна павінна была нанесці ўдар у стык паміж 1-й і 2-й рускімі арміямі, прарваць фронт, выйсці ў тыл рускім войскам і акружыць 2-ю і 5-ю расійскія арміі[43].

Лодзінская аперацыя.

Апрача 9-й германскай арміі, у наступленні павінны былі прыняць удзел іншыя фармаванні германскай арміі: 3-й германскі кавалерыйскі корпус, карпусы «Брэслаў» і «Позен», група войск генерала Войрша (гвардзейскі рэзервовы корпус і 2 пяхотныя дывізіі), а таксама 2-я аўстра-венгерская армія, якія павінны былі скаваць і стрымаць наступленне рускіх войск[44].

11 лістапада часці 9-й арміі нанеслі ўдар у стык 1-й і 2-й рускіх армій, 12 лістапада вялікімі сіламі германцы атакавалі пазіцыі рускіх, якія былі вымушаныя адступіць[45]. Затым да 15 лістапада ішлі жорсткія баі паміж двума рускімі карпусамі і часцямі 9-й германскай арміі, падчас гэтых баёў рускім войскам удалося адстаяць свае пазіцыі[45] 15 — 19 лістапада ішла ўпартая бітва па ўсім фронце, адначасова рускае і германскае камандаванне перагрупоўвалі свае войскі, спрабуючы намацаць слабыя месцы ў абароне праціўніка[45].

У ходзе гэтых баёў немцы, нарэшце, знайшлі непрыкрытую прабоіну ў рускай абароне на паўночны ўсход ад Лодзі, і сфармаваўшы ўдарную групоўку пад кіраўніцтвам Шэфера (3 пяхотныя і 2 кавалерыйскія дывізіі), нанеслі туды магутны ўдар, у выніку чаго абкружылі горад з захаду, поўначы і ўсходу. Аднак, каб цалкам блакіраваць Лодзь, у немцаў не хапіла сіл, і неўзабаве сама ўдарная германская групоўка Шэфера апынулася пад пагрозай акружэння[45]. 22 лістапада група Шэфера, атрымаўшы загад аб адступленні, пачала адыход. Да 24 лістапада, страціўшы 70 % асабістага складу забітымі і палоннымі, германскія войскі з практычна поўнага акружэння прарваліся на поўнач[45].

Лодзінская аперацыя мела нявызначаны зыход. Германскі план акружэння 2-й і 5-й рускіх армій праваліўся, аднак і расійскае наступленне на тэрыторыю Германскай імперыі быў таксама сарваны[46]. Пасля завяршэння аперацыі былі знятыя са сваіх пастоў камандуючыя рускіх 1-й арміі Рэненкампф і камандуючы 2-й арміі Шэйдэман[43].

Вынікі кампаніі 1914 года

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным вынікам кампаніі 1914 года стаў крах германскага плана бліцкрыгу. Германская армія не змагла разграміць ні рускую армію на Усходзе, ні саюзныя арміі на Захадзе. Актыўныя дзеянні расійскай арміі перашкодзілі гэтым планам. У сувязі з гэтым германскае камандаванне прымае рашэнне ўжо ў канцы 1914 года перакінуць на Усход дадатковыя сілы[47].

За 1914 год руская армія была вымушаная пакінуць заходнюю частку Польшчы, аднак заняла значную частку Галіцыі і Букавіны, дзе было створана Галіцыйскае генерал-губернатарства[47]. Рускае камандаванне мела намер зімой захапіць перавалы ў Карпатах, каб вясной ўварвацца ў раўнінную частку Венгрыі.

З канца 1914 года на Усходнім фронце ўсталёўваецца пазіцыйная лінія фронту.[47]

Кампанія 1915 года

[правіць | правіць зыходнік]
Руская артылерыя на Усходнім фронце
42-лінейная гаўбіца ўзору 1909 года ў баі, 1915 год. 42-лінейная хуткастрэльная гармата ўзору 1910 года ў дзеянні. Цяжкая пазіцыйная артылерыя (6-цалевая асаднай гармата ўзору 1877 года вагай у 190 пудоў на берагавым лафеце Дурляхера) у Куртэнгофа на фронце 12-й арміі, верасень 1915 года. Цяжкая артылерыя (на фота 8-цалевая палегчаная гармата ўзору 1877 года на аблогавым лафеце) высоўваецца на пазіцыі.

Не дабіўшыся выканання намечаных планаў на Захадзе ў 1914 годзе, германскае камандаванне прымае рашэнне перакінуць галоўныя сілы на Усходні фронт і нанесці магутны ўдар па Расіі, з мэтай вывесці яе з вайны. Германскае камандаванне запланавала ўзяць рускую армію ў гіганцкія «клешчы».

Бітвы ў Карпатах

[правіць | правіць зыходнік]
Карпацкая аперацыя. Студзеньсакавік 1915 года.

Яшчэ ў канцы 1914 года рускае камандаванне прыняло рашэнне сіламі Паўднёва-Заходняга фронту (3 арміі: 3-я, 8-я і 9-я) фарсіраваць Карпаты і ўварвацца на раўнінную тэрыторыю Венгрыі. Галоўную ролю ў мусіўшым адбыцца наступленні іграла 8-я армія генерала Брусілава. Аднак аўстрыйскае камандаванне таксама планавала наступленне ў Карпатах з мэтай дэблакіраваць асаджанай рускімі войскамі крэпасць Пярэмышль[48].

У канцы студзеня аўстра-германскія войскі (3 аўстра-венгерскія арміі і паўднёвая нямецкая армія) пачалі наступленне наносячы два ўдары: адзін ад Ужгарада на Самбар, іншы ад Мукачава на Стрый.[48] Распачатае адначасова наступленне 8-й арміі Брусілава прывяло да шэрагу цяжкіх сустрэчных баёў на горных перавалах. Расійскія войскі, сутыкнуўшыся з колькасна перавышаючым праціўнікам, занялі абарону на горных перавалах.

У лютым рускае камандаванне перакідвае дадатковыя рэзервы ў Карпаты і фармуе 9-ю армію генерала Лячыцкага. Увесь сакавік прайшоў у бесперапынных баях на левым флангу рускай 3-й арміі і на ўсім фронце 8-й арміі.[48] Тут, на найкарацейшым напрамку з Венгрыі да Пярэмышля, з мэтай яго вызвалення, настойліва наступалі аўстра-германцы. Салдаты ваявалі па пояс у снезе, абодва бакі штодня неслі буйныя страты.[48]

Аднак пасля таго, як Пярэмышль здаўся расійскім войскам, 11-я армія, якая вызвалілася пасля вядзення аблогі, узмацніла расійскія войскі ў Карпатах. Аўстра — германцы спынілі наступленне.[48]

Аблога Пярэмышля

[правіць | правіць зыходнік]
Імператар Мікалай II і Вялікі Князь Мікалай Мікалаевіч у Пярэмышлі. 11 красавіка 1915 года.

Пасля завяршэння Галіцыйскай бітвы 17 верасня 1914 года, расійскія войскі падышлі да найбуйнейшай аўстрыйскай крэпасці ў Галіцыі — Пярэмышля. Пярэмышль быў першакласнай крэпасцю з шматлікім гарнізонам пад камандаваннем генерала Кусманека. 5 — 7 кастрычніка расійскія войскі распачалі штурм крэпасці, аднак усе атакі былі адбітыя з вялікімі стратамі. Акрамя гэтага 8 кастрычнікa да крэпасці падышлі аўстра-венгерскія войскі і расійскія войскі былі вымушаныя зняць аблогу[49].

Аднак пасля паражэння аўстра-германскіх войск у Варшаўска-Івангарадскай бітве аўстра-венгры зноў адступілі, і крэпасць зноў акружылі расійскія войскі. Крэпасць асаджала 11-я руская армія генерала Селіванава, не маючы дастатковых сіл і сродкаў, рускае камандаванне не рабіла бессэнсоўных спроб штурму, а вяло аблогу крэпасці[49].

Пасля працяглай аблогі, калі ў горадзе скончыліся запасы харчавання, генерал Кусманек распачаў спробу зняць асаду, аднак усе атакі аўстрыйскіх войск былі адбітыя. Пасля гэтага камандаванне крэпасці прыняло рашэнне капітуляваць. Перад гэтым артылерыя крэпасці расстраляла ўвесь боезапас, а ўмацавання крэпасці былі ўзарваны. 23 сакавіка 1915 года Пярэмышль капітуляваў. У рускі палон здаліся 9 генералаў (у тым ліку і Кусманек), 93 штаб-афіцэры, 2 204 обер-афіцэры, 113 890 салдат, таксама расійскія войскі захапілі каля 900 гармат[49].

Мазурская і Праснышская бітвы

[правіць | правіць зыходнік]
Мазурская бітва.

Першай аперацыяй стратэгічнага германскага плана на 1915 год стала Аўгустоўская аперацыя. Германскае камандаванне планавала ўдарам з Усходняй Прусіі прарваць рускі фронт. Галоўныя ўдары наносілі 10-я армія генерала Айхгорна з поўначы, і 8-й арміі генерала Бе́лава з захаду (агулам 15 пяхотных і 2,5 кавалерыйскія дывізіі) па сыходным напрамкам у бок горада Аўгустоў, каб акружыць і знішчыць 10-ю рускую армію генерала Сіверса, якая абаранялася ўва Усходняй Прусіі[50].

Яшчэ ў канцы 1914 года на Усходні фронт былі перакінутыя з Францыі 7 германскіх карпусоў і 6 кавалерыйскіх дывізій. Да гэтага часу і ў Германіі атрымалася стварыць рэзервы — 4 корпусы. Іх таксама перакінулі на Усходні фронт. Гэтыя войскі сфармавалі новую 10-ю армію генерала Айхгорна.[50]

7 лютага 1915 года 8-я германская армія атакавала левы фланг 10-й арміі, на наступны дзень часці 10-й германскай арміі атакавалі правы фланг рускіх войск. Германцам удалося прарваць фронт[51]. Левафланговыя корпусы расійскай арміі ўстойліва стрымлівалі 8-ю нямецкую армію, не даўшы ёй выйсці ў раён Аўгустова. Аднак на правым флангу германскія войскі здолелі прасунуцца наперад, адступіўшыя правафланговыя карпусы агалілі фланг 20-га корпуса генерала Булгакава, які трапіў пад магутны ўдар немцаў і быў акружаны ў раёне Аўгустова[52].

10 дзён часці 20-га корпуса спрабавалі вырвацца з акружэння, прыкаваўшы да сябе значныя сілы нямецкіх войск[53]. Пасля жорсткіх баёў ля заснежаных Мазурскіх лясах астаткі 20-га корпуса, выдаткаваўшы ўсе боепрыпасы, вымушаныя былі здацца[54]. Дзякуючы мужнасці байцоў 20-га корпуса тры корпусы 10-й арміі змаглі пазбегнуць акружэння і адступілі. Германцы атрымалі тактычную перамогу, але акружыць 10-ю армію ім не ўдалося[53].

Пасля гэтага ў канцы лютага германскае камандаванне аднавіла наступленне ва Усходняй Прусіі, 8-я і 12-я германскія арміі атакавалі пазіцыі 1-й і 12-й рускіх армій[51]. Пасля цяжкіх баёў 24 лютага два германскія корпусы занялі горад Прасныш. Аднак расійскія войскі, атрымаўшы рэзервы (2 корпуса), атакавалі і выбілі немцаў з Прасныша. 2 сакавіка расійскія войскі аднавілі наступленне ў раёне Сувалак і нанеслі паражэнне часцям 8-й і 12-й армій[51]. Да 30 сакавіка германскія войскі былі канчаткова выцеснены на тэрыторыю Германскай імперыі[55].

Горліцкі прарыў

[правіць | правіць зыходнік]
Усходні фронт. Лета 1915 года.

Пасля фланговых удараў супраць рускага войска з Усходняй Прусіі, аўстра-германскае камандаванне рыхтавалася нанесці фланговы ўдар і з Галіцыі[56]. Прарыў рускага фронту ў Галіцыі планавалася ажыццявіць паміж Віслай і Карпатамі, у раёне Горліцы. Месца прарыву было абрана не выпадкова. Тут руская армія не мела вялікіх сілаў, не было буйных натуральных перашкод, і ў выпадку прарыву фронту адразаліся шляхі адыходу рускай групоўкі ў Карпатах і стваралася пагроза акружэння ўсяго левага флангу Паўднёва-Заходняга фронту[56].

Для ажыццяўлення аперацыі ў Горліцы аўстра-германскае камандаванне засяродзіла 11-ю германскую армію (была перакінутая з Заходняга фронту)[56] і 4-я аўстра-венгерскую армію, таксама ў аперацыі ўдзельнічалі іншыя аўстра-германскія злучэнні[56]. Задачай аўстра-германцаў быў прарыў рускага фронту, акружэнне 3-й расійскай арміі, якая абаранялася тут, і далейшае наступленне на Пярэмышль і Львоў. На 35-м кіламетры ўчастку прарыву германа-аўстрыйскія войскі засяродзілі 10 пяхотных і 1 кавалерыйскую дывізію (126 тысяч чалавек, 457 лёгкіх і 159 цяжкіх гармат, 96 мінамётаў і 260 кулямётаў)[57].

Рускае камандаванне не надавала належнай увагі небяспекі аўстра-германскага наступлення ў раёне Горліцы. Уся ўвага рускага камандавання было засяроджана на завяршэнні Карпацкай аперацыі. У 3-й расійскай арміі (звыш 18 пяхотных і 6 кавалерыйскіх дывізій) на кірунку прарыву знаходзілася толькі 5 пяхотных дывізій (60 тысяч чалавек, 141 лёгкіх і 4 цяжкіх гармат, 100 кулямётаў)[57]. Такім чынам на ўчастку прарыву Цэнтральныя дзяржавы стварылі шматразовую перавагу ў жывой сіле і тэхніцы. Акрамя гэтага ў гэты час у расійскай арміі востра стаяла пытанне з боепрыпасамі, часта расійскай артылерыі няма чым было адказваць на абстрэлы праціўніка[57].

Наступленне пачалося 2 мая 1915 года пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі. Расійскія войскі адчайна абараняліся, аднак усё ж адступілі на 2-5 кіламетраў. Рускае камандаванне лічыла, што асноўны ўдар аўстра-германцы нанясуць у Карпатах, а ў раёне Горліцы яны праводзяць адцягваючы манеўр, таму рэзерваў 3-й арміі дадзена не было[58]. Пасля 6-х дзённых жорсткіх баёў аўстра-германцы здолелі прарваць рускі фронт і прасунуцца на глыбіню да 40 кіламетраў. Панёсшы вялікія страты 3-я армія, да 15 мая адступіла на лінію Нова-Мяста, Сандамір, Пярэмышль, Стрый[58].

Вялікае адступленне

[правіць | правіць зыходнік]
Адыход рускіх армій з Польшчы.

24 мая, падцягнуўшы цяжкую артылерыю, Макензен аднавіў наступленне. 3 чэрвеня аўстра-германскія войскі авалодалі Пярэмышлем[59], а 22 чэрвеня ўзялі Львоў[59]. Пасля чаго аўстра-германскія войскі працягвалі развіваць наступленне, выходзячы ў глыбокі тыл расійскай арміі. Руская Стаўка, каб пазбегнуць акружэння рускіх армій у Польшчы, пачала стратэгічнае адступленне на Ўсход.[59]

Баі ў Галіцыі аднавіліся з новай сілай 15 ліпеня, пасля цяжкіх баёў расійскія войскі адступілі на лінію Івангорад — Люблін — Холм. 22 ліпеня германскія войскі фарсіравалі Віслу[60]. 22 ліпеня (4 жніўня) расійскія войскі пакінулі Варшаву і Івангорад, 7 (20) жніўня пала крэпасць Навагеоргіеўск. У сувязі з ударам германскіх войск на нараўскім кірунку расійскія войскі адышлі на лінію Асавец — Влодава. 22 жніўня пасля складанай абароны расійскія войскі пакінулі Асавец, 26 жніўня рускія адступілі з Брэст-Літоўска, 2 верасня з баямі быў пакінуты Гродна.[61]. Да восені фронт стабілізаваўся на лініі Рыга — Дзвінск — Баранавічы — Пінск — Дубна — Тарнополь.[62]

Камандуючы аўстра-венгерскай арміяй эрцгерцаг Фрыдрых у Пярэмышлі. Лета 1915 года.

У гэты час Вярхоўны Галоўнакамандуючы Мікалай Мікалаевіч быў адпраўлены камандуючым на Каўказскі фронт, а камандаванне арміяй прыняў на сябе імператар Мікалай II, начальнікам штаба стаў генерал Аляксееў.[61]

На працягу лета 1915 Руская армія пад націскам перавышаючых аўстра-германскіх сіл у ходзе стратэгічнага адступлення пакінула аўстрыйскую Галіцыю, частка Прыбалтыкі, рускую Польшчу. Аднак дзякуючы адступлення расійскія арміі пазбеглі акружэння і разгрому. План германскага камандавання па разгрому Рускай арміі і вываду Расіі з вайны праваліўся.

Вялікае адступленне стала цяжкім маральным узрушэннем для салдат і афіцэраў расійскай арміі. Рускі генерал Антон Дзянікін пазней пісаў:

" Вясна 1915 застанецца ў мяне назаўжды ў памяці. Вялікая трагедыя рускай арміі — адступленне з Галіцыі. Ні патронаў, ні снарадаў. З дня ў дзень крывавыя баі, з дня ў дзень цяжкія пераходы, бясконцая стомленасць — фізічная і маральная; то нясмелыя надзеі, то беспрасветная жудасць ... "

Свянцянскі прарыў

[правіць | правіць зыходнік]
Адыход рускіх армій і Свянцянскі прарыў.

Пасля таго, як 22 жніўня германскія войскі ўзялі рускую крэпасць Коўна, 10-я германская армія працягвала наступаць з мэтай абысці Вільню і акружыць 10-ю рускую армію. Тут завязаліся жорсткія сустрэчныя баі, у якіх расійскія войскі здолелі ўтрымаць свае пазіцыі. Наступленне немцаў было спыненае.[63]

Пасля гэтага германцы, змяніўшы план, 8 верасня пачалі наступленне ў стык паміж 10-й і 5-й рускімі арміямі. 9 верасня германцам удалося прарваць рускую абарону паўночней Вількаміра.[63] Гэты прарыў атрымаў назву Свянцянскі. У прарыў германскае камандаванне кінула значныя кавалерыйскія злучэнні. Германская кавалерыйская група (4 кавалерыйскія дывізіі)[63] накіравалася па рускіх тылах. 14 верасня германскія войскі занялі Вілейку і падышлі да Маладзечна. Германскія кавалерысты дайшлі да Мінска і нават перарэзалі шашу Смаленск — Мінск.[64] Аднак да гэтага часу націск германскай конніцы, пазбаўленай падтрымкі пяхоты і артылерыі, аслабеў. 15 — 16 верасня расійскія войскі нанеслі контрудар па германскай конніцы і адкінулі яе да возера Нарач.[64] Да 19 верасня (2 кастрычніка) Свянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера Дрысвяты — возера Нарач — Смаргонь — Пінск — Дубна — Цярнопаль.

Вынікі кампаніі 1915 года

[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія 1915 года была цяжкай для расійскай арміі. Сотні тысяч салдат і афіцэраў былі забітыя, параненыя і ўзяты ў палон. Руская армія пакінула шырокія тэрыторыі: Галіцыю, Букавіну, Польшчу, часткі Прыбалтыкі, Беларусі.

Аднак выканаць галоўную задачу разгрому расійскай арміі і вываду Расіі з вайны аўстра-германцам не ўдалося.[65] Расійская армія, хоць і панесла цяжкія страты але пазбегла акружэння і захавала баяздольнасць. Германскае камандаванне, у сваю чаргу, палічыла, што руская армія панесла вялікія страты і ўжо не здольная на актыўныя дзеянні. Ужо восенню германскае камандаванне пачынае перакідку войск з Усходу на Захад, плануючы нанесці вырашальны ўдар па Францыі і завяршыць вайну. На Усходнім фронце ўсталявалася пазіцыйнае зацішша. На захопленай расійскай тэрыторыі была створана германская акупацыйная адміністрацыя.

Расійскія ваеннапалонныя на палявых працах. Ліпень 1915. Мікалай Самакіш. «Забіты конь». Перапіс германскіх палонных. Праходжанне па Неўскаму праспекце палонных аўстрыйскай арміі, захопленых пры ўзяцці Пярэмышля. Петраград, 23 сакавіка 1915.

Кампанія 1916 года

[правіць | правіць зыходнік]
Усходні фронт, 1916 год.

Не дабіўшыся рашучага поспеху на Усходнім фронце, германскі Генеральны штаб прыняў рашэнне перанесці асноўны ўдар на Заходні фронт, для канчатковага разгрому Францыі. Аўстрыйцы паспрабавалі вывесці з вайны Італію. Супраць Расіі Цэнтральныя дзяржавы актыўных дзеянняў у 1916 годзе не планавалі. У сваю чаргу, саюзнікі па Антанце рыхтавалі скаардынаванае наступленне і на Захадзе і на Усходзе. Руская армія адыходзіла ад наступстваў адступлення 1915 года, а краіна пераводзіла прамысловасць на ваенныя «рэйкі».

Нарачанская аперацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку германскага наступлення на Захадзе галоўнакамандуючы французскай арміі Жофр звярнуўся да рускага камандавання з просьбай правесці наступленне ў сакавіку з мэтай адцягнуць частку германскіх сіл на сябе. Рускае камандаванне пайшло насустрач саюзніку і прыняло рашэнне правесці наступальную аперацыю ў Беларусі супраць нямецкіх войск у сакавіку. 24 лютага камандуючаму заходнім рускім фронтам генералу Эвэрту была пастаўлена задача нанесці моцны ўдар па германскім войскам сіламі 1-й, 2-й і 10-й арміямі.[66]

16 сакавіка генерал Аляксееў аддаў загад аб пераходзе ў наступленне рускіх армій ля возера Нарач у Беларусі. Тут абарону займала 10-я германская армія. Пасля працяглай артылерыйскай падрыхтоўкі расійскія войскі перайшлі ў наступ. На поўдзень ад возера Нарач[66] 2-я руская армія ўклінілася ў абарону 10-й арміі на 2-9 кіламетра. Разгарнуліся жорсткія баі. Германскія войскі з цяжкасцю стрымлівалі шматлікія атакі рускіх войск.

Германскае камандаванне, разумеючы небяспеку, якая склалася ў сітуацыі каля Нарачы, прыняло рашэнне сцягваць рэзервы да небяспечнага ўчастку. Германскаму камандаванню было таксама вядома, што ў маі саюзныя войскі пачнуць усеагульнае наступленне на трох франтах: Заходнім, Усходнім і Італьянскім. Аднак германцы памылкова прынялі наступленне рускіх у Нарачы за генеральнае наступленне. Германцы былі вымушаныя спыніць атакі на французскую крэпасць Вердэн і перакінуць у раён Нарачы 4 дывізіі з Захаду. Гэта ў канчатковым выніку дапамагло немцам утрымаць пазіцыі, і расійскія войскі не змаглі прарваць абарону[66].

Па сутнасці гэтая аперацыя была адцягвальнай, летам нямецкае камандаванне чакала асноўны ўдар на сваім фронце, а рускае правяло г. зв. Брусілаўскі прарыў на аўстрыйскім фронце, што прынесла каласальны поспех, і паставіла Аўстра-Венгрыю на мяжу ваеннага паражэння[67].

Брусілаўскі прарыў

[правіць | правіць зыходнік]

Краіны Антанты запланавалі на лета 1916 года агульнае наступленне на трох асноўных тэатрах баявых дзеянняў супраць аўстра-германскіх войск. У рамках гэтага плана англійскія войскі праводзілі аперацыі ў Сомы, французскія войскі змагаліся ў раёне Вердэна, італьянская армія рыхтавала новае наступленне ў раёне Ізонцы[68]. Расійскія войскі павінны былі перайсці ў рашучае наступленне на ўсім працягу фронту. У наступе рускае камандаванне планавала задзейнічаць усе тры франты (Паўночны, Заходні і Паўднёва-заходні).

Асноўны ўдар наносіўся сіламі Заходняга фронту (камандуючы — генерал А. Я. Эверт) з раёна Маладзечна на Вільню. Эверту перадавалася вялікая частка рэзерваў і цяжкай артылерыі. Паўночны фронт (камандуючы генерал — А. М. Курапаткін) наносіў дапаможны ўдар ад Дзвінска — таксама на Вільню. Паўднёва-Заходняму фронту (камандуючы генерал — А. А. Брусілаў) прадпісвалася наступаць на Луцк-Ковель, у фланг германскай групоўкі, насустрач галоўнаму ўдару Заходняга фронту.

Брусілаўскі прарыў.

Апасаючыся, што аўстра-германскія войскі пяройдуць у наступленне раней, з мэтай апярэдзіць удары рускіх войск, Стаўка загадала войскам быць гатовымі да наступлення раней намечаных тэрмінаў. Аднак аўстра-германцы не планавалі ніякіх актыўных дзеянняў супраць рускіх войск.

15 мая 1916 года аўстрыйская армія пачала буйное наступленне супраць італьянскай арміі ў Трэнціне[68]. Італьянская армія, нясучы цяжкія страты, адыходзіла. У сувязі з гэтым Італія звярнулася да Расіі з просьбай дапамагчы наступленнем армій Паўднёва-Заходняга фронту, каб адцягнуць аўстра-венгерскія часці з італьянскага фронту. Пайшоўшы насустрач саюзніку, рускае камандаванне пераносіць тэрмін пачатку наступлення. 31 мая Паўднёва-заходні фронт павінен быў перайсці ў наступленне супраць аўстра-венгерскай арміі, аднак галоўны ўдар па-ранейшаму наносілі войскі Заходняга фронту супраць германцаў[68].

Пры падрыхтоўцы аперацыі камандуючы Паўднёва-заходнім фронтам генерал Брусілаў вырашыў зрабіць па адным прарыве на фронце кожнай з чатырох сваіх армій. З-за гэтага праціўнік пазбаўляўся магчымасці своечасова перакінуць рэзервы на кірунак галоўнага ўдару. Галоўны ўдар на Луцк і Ковель наносіла 8-я армія генерала Каледзіна, дапаможныя ўдары наносілі 7-я, 9-я і 11-я арміі[68]. Супраць гэтых армій знаходзіліся 4 аўстра-венгерскія і 1 германская арміі. Рускім удалося стварыць перавагу над праціўнікам у некалькі разоў у жывой сіле і тэхніцы. Наступленню папярэднічалі дакладная выведка, трэніроўка войск, абсталяванне інжынерных плацдармаў, якія наблізілі расійскія пазіцыі да аўстрыйскіх[68].

3 чэрвеня 1916 года пачалася магутная артылерыйская падрыхтоўка, якая прывяла да моцнага разбурэння першай паласы абароны[69]. 5 чэрвеня часці 7-й, 8-й, 9-й і 11-й рускіх армій (агулам 594 000 чалавек і 1 938 гармат) перайшлі ў наступленне супраць аўстра-венгерскіх войск (агулам 486 000 чалавек і 1 846 гармат). Рускім войскам удалося прарваць фронт у 13-ці месцах[69]. 7 чэрвеня часці 8-й арміі занялі Луцк, а да 15 чэрвеня 4-я аўстра-венгерская армія ўжо фактычна была разбіта. Рускія захапілі 45 000 палонных, 66 гармат і іншыя трафеі. Прарыў на ўчастку 8-й арміі дасягнуў 80 кіламетраў па фронце і 65 у глыбіню. 11-я і 7-я арміі прарвалі фронт, але з-за контрудараў не змаглі развіць наступленне. 9-я армія таксама прарвала фронт, нанёсшы паражэнні 7-й аўстрыйскай арміі, захапіўшы амаль 50 000 палонных[70]. 15 чэрвеня часці 9-й арміі штурмам узялі ўмацаваную аўстрыйскую крэпасць Чарнавіцы. 9-я армія, праследуючы адступаючага праціўніка, заняла большую частку Букавіны[70].

Наступленне на Ковель

[правіць | правіць зыходнік]

Пагроза ўзяцця рускімі войскамі Ковеля (які быў найважнейшым цэнтрам камунікацый) прымусіла аўстра-германскае камандаванне спешна перакідваць на гэты кірунак дадатковыя сілы. З Заходняга фронту прыбылі 2 германскія дывізіі, а з Італьянскага 2 аўстра-венгерскія. 16 чэрвеня аўстра-германцы нанеслі контрудар па 8-й арміі Каледзіна, аднак пацярпелі паражэнне і былі адкінутыя за раку Стыр[71].

Расійская пяхота.

У гэты час рускі Заходні фронт генерала Эверта адкладваў пачатак наступлення. Толькі 15 чэрвеня часці рускага Заходняга фронту перайшлі ў наступленне абмежаванымі сіламі, аднак, пацярпеўшы няўдачу, вярнуліся на зыходныя пазіцыі. Генерал Эверт прыступіў да новай перагрупоўкі сіл, з-за чаго наступленне рускіх войск у Беларусі было перанесена ўжо на пачатак ліпеня.

Згодна з увесь час зменлівымі тэрмінамі наступлення Заходняга фронту, Брусілаў даваў 8-й арміі ўсё новыя дырэктывы — то наступальнага, то абарончага характару, развіваць удар то на Ковель, то на Львоў. Нарэшце, Стаўка вызначылася з кірункам галоўнага ўдару Паўднёва-Заходняга фронту і паставіла яму задачу: кірунак галоўнага ўдару на Львоў не змяняць, а па ранейшаму наступаць на паўночны захад, на Ковель, насустрач войскам Эвэрта, нацэленымі на Баранавічы і Брэст.

24 чэрвеня англа-французскія саюзнікі пачалі на Соме сваю аперацыю па прарыву германскага фронту. 3 ліпеня перайшоў у наступленне рускі Заходні фронт, 4 ліпеня аднавіў наступленне Паўднёва-Заходні фронт, маючы задачу захапіць Ковель. Войскі Брусілава здолелі прарваць нямецкі фронт, заняць шэраг населеных пунктаў і выйсці да ракі Стаход[71]. У асобных месцах рускім войскам удалося фарсіраваць раку, аднак пераадолець гэтую перашкоду расійскія войскі не здолелі. Падцягнуўшы значныя сілы, аўстра-германцы стварылі тут моцны абарончы рубеж. Брусілаў быў вымушаны спыніць наступленне і перагрупаваць сілы[72]. Наступленне Паўночнага і Заходняга рускіх франтоў скончылася няўдачай. Рускія атакі былі адбітыя з вялікімі стратамі, гэта дазволіла германскаму камандаванню перакідваць усе рэзервы ў Галіцыю, супраць Брусілава.

У ліпені рускае камандаванне перакідвае на Паўднёва-заходні фронт рэзервы і стварае Асобную армію генерала Безабразава[73]. 3-я, 8-я і Асобная армія атрымалі загад разграміць праціўніка ў раёне Ковеля і заняць горад. 28 ліпеня наступленне аднавілася, расійскія часці павялі рашучае наступленне, атрымаўшы шэраг перамог у сустрэчных баях, аднак і аўстра-германцам удалося нанесці шэраг адчувальных контратак. У ходзе гэтых баёў рускім войскам удалося захапіць 17 000 палонных і 86 гармат. У выніку гэтых баёў расійскія войскі прасунуліся на 10 кіламетраў. Аднак прарваць магутную абарону саперніка на рацэ Стаход і ўзяць Ковель рускім войскам не ўдалося[73]. У гэты ж час 7-я і 11-я армія на львоўскім кірунку прарвалі абарону праціўніка. Аўстра-германскаму камандаванню даводзілася перакідваць у Галіцыю ўсе рэзервы. Аднак расійскія войскі працягвалі наступленне, 11-я армія заняла Броды, і выйшла на подступы да Львова. 7-й арміі ўдалося ўзяць Галіч, а 9-я армія, якая дзейнічала ў Букавіне, таксама атрымала шэраг перамог і ўзяла Станіслаў[70].

Вынікі Брусілаўскага прарыву

[правіць | правіць зыходнік]

Да канца жніўня наступленне рускіх армій спынілася з прычыны ўзмацнення супраціўлення аўстра-германскіх войск, росту страт і стомы асабістага складу. Наступствы Брусілаўскага прарыву перасягнулі чаканні камандавання Антанты. Расійскія войскі нанеслі сакрушальнае паражэнне аўстра-германскім войскам. Рускім удалося прасунуцца на 80-120 кіламетраў. Арміі Брусілава вызвалілі Валынь, занялі Букавіну і значную частку Галіцыі. Аўстра-Венгрыя і Германія страцілі больш за 1 500 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Расійскія войскі захапілі 581 гармату, 1795 кулямётаў, 448 бамбамётаў і мінамётаў[74]. Аўстра-венгерская армія панесла вялікія страты, што моцна падарвала яе баяздольнасць. Для адбіцця расійскага наступлення Цэнтральныя дзяржавы перакінулі ў Галіцыю 31 пяхотную і 3 кавалерыйскія дывізіі з Заходняга, Італьянскага і Салоніцкага франтоў. Гэта прымусіла германскае камандаванне спыніць атакі на Вердэн, а аўстрыйцы спынілі наступленне ў Трэнціна, што выратавала італьянскае войска ад разгрому. Пад уплывам перамогі рускіх армій у Галіцыі ў вайну на баку Антанты ўступіла Румынія. Расійскія войскі страцілі каля 500 000 забітымі, параненымі і палоннымі[74].

З пункту гледжання ваеннага мастацтва наступленне рускіх войск летам 1916 года азнаменавала сабой з’яўленне новай формы прарыву фронту (адначасова на некалькіх участках), высунутай Брусілавым, якая атрымала развіццё ў апошнія гады Першай сусветнай вайны.

Уступленне ў вайну Румыніі

[правіць | правіць зыходнік]
Кайзер: «Такім чынам, вы таксама супраць мяне! Памятайце, што Гіндэнбург на маім баку»
Кароль Румыніі: «Так, затое свабода і справядлівасць на маім» Брытанскі плакат.

Абедзве кааліцыі спрабавалі ўцягнуць у вайну на сваім баку новыя краіны. У 1915 годзе на баку Цэнтральных дзяржаў выступіла Балгарыя, на баку Антанты Італія. Доўгі час кааліцыі спрабавалі ўцягнуць у вайну на сваім баку Румынію. Аднак румынскі ўрад не спяшаўся і чакаў найбольш выгадных умоў для ўступлення ў сусветную вайну. Румынія схілялася на бок Антанты, таму што была ў стане канфлікту з Аўстра-Венгрыяй, жадаючы далучыць этнічныя румынскія землі, якія ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгерскай імперыі[75].

Пасля Брусілаўскага прарыву, калі рускае войска дамаглося буйнога поспеху, а аўстра-венгерская армія пацярпела поўнае паражэнне, румынскі ўрад прыняў канчатковае рашэнне ўступіць у вайну на баку Антанты. Краіны Антанты запэўнілі Румынію, што пасля вайны Бухарэст зможа далучыць не толькі землі, населеныя румынамі, але і іншыя тэрыторыі, з сербскім (Банат), украінскім (Букавіна) і венгерскім (Трансільванія) насельніцтвам[75].

Пачатак румынскай кампаніі.

27 жніўня Румынія абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі і ўступіла ў Першую сусветную вайну на баку Антанты. У станах Антанты былі вельмі задаволеныя набыццём новага саюзніка. Аднак аптымістычны настрой многіх палітычных і ваенных дзеячаў адносна ўступлення ў вайну Румыніі на фоне рэальнага стану румынскай арміі быў нічым не апраўданы.

Румынская кампанія

[правіць | правіць зыходнік]
Вучэнні румынскай арміі.

У жніўні румынская армія (каля 400 000 чалавек) уварвалася на тэрыторыю Аўстра-Венгрыі, у Трансільванію, і прасунулася на 80 кіламетраў. Аднак ужо першы буйны горад на шляху румынскай арміі, Сібіу, высветліў слабасці румынскіх войск. З-за праблем з тылавым забеспячэннем румынская армія спыніла сваё наступленне[75], чым скарысталася 1-я аўстра-венгерская армія, кінутая супраць румынскіх войск. Стратэгічная ініцыятыва перайшла да аўстрыйскіх войск, да якіх далучылася 9-я германская армія[75].

Аўстра-германскія войскі даволі хутка выцеснілі румынскія часці з Трансільваніі, у той час як аўстра-германа-балгарскія войскі пад камандаваннем генерала Макензена пачалі наступленне супраць румынскай арміі і з боку Балгарыі. Таксама ў Дабруджы пачала наступленне 3-я балгарская армія. У дапамогу румынскім войскам рускае камандаванне выдзеліла 50 000 чалавек пад камандаваннем генерала Заянчкоўскага[76]. Румынскае камандаванне разлічвала, што расійскія войскі адлюструюць балгарскае ўварванне ў Дабруджу і пяройдуць у контрнаступленне. 15 верасня расійска-румынскія арміі нанеслі контрудар. Аднак расійска-румынскае контрнаступленне скончылася правалам. Расійска-румынскія войскі былі адкінутыя на 100 кіламетраў на поўнач, а да канца кастрычніка балгары здолелі авалодаць Канстанцай. 23 кастрычніка войскі Макензена фарсіравалі Дунай, аўстра-германа-балгарскія войскі вялі наступленне на Бухарэст на трох напрамках[76].

Аўстра-германскае контрнаступленне.

29 лістапада пачалося наступленне на Бухарэст. Румыны, сабраўшы апошнія рэзервы, паспрабавалі нанесці контрудар, аднак не змаглі дамагчыся якіх-небудзь вынікаў. 7 снежня войскі Макензена ўвайшлі ў Бухарэст. Румынскія войскі адступілі на поўнач краіны, страціўшы пры гэтым яшчэ 8 дывізій[76]. Перад тварам татальнай катастрофы рускае камандаванне накіравала падмацаванні, каб перашкодзіць наступленню Макензена на поўдзень Расіі.

У снежні 1916 года ў расійскай арміі быў створаны Румынскі фронт. У яго ўвайшлі астаткі румынскіх войск, а таксама расійскія арміі: Дунайская, 6-я, 4-я і 9-я[76].

Такім чынам румынская армія была разбіта, тэрыторыя краіны акупавана, а расійскай арміі давялося выдзяляць дадатковыя сродкі для таго, каб закрыць участак новаўтворанага Румынскага фронту. Расійскія войскі прыйшлі на дапамогу румынскай арміі і спынілі ў снежні 1916 — студзені 1917 аўстра-германскія войскі на рэчцы Сірэт. Фронт стабілізаваўся. Уступленне Румыніі ў вайну не палепшыла сітуацыю для Антанты.

Вынікі кампаніі 1916 года

[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія 1916 года стала для расійскай арміі паспяховай. У ходзе летняга наступлення руская армія нанесла цяжкае паражэнне аўстра-германскім войскам і паставіла Аўстра-Венгрыю на мяжу ваеннага паражэння[77].

Германія не змагла выканаць свой стратэгічны план разгрому Францыі шмат у чым дзякуючы расійскай арміі. Таксама ў вайну на Усходнім фронце ўступіла Румынія, аднак яе войска было разбіта, большая частка тэрыторыі акупавана, і рускаму камандаванню тэрмінова прыйшлося фармаваць новы Румынскі фронт для абароны сваіх паўднёвых граніц. Расійскія войскі прыйшлі на дапамогу румынскай арміі і спынілі ў снежні 1916 — студзені 1917 аўстра-германскія войскі на рацэ Сірэт.

На Каўказскім фронце расійскія войскі прасунуліся ўглыб Турцыі, авалодаўшы найважнейшымі і найбуйнейшымі гарадамі — Эрзэрум, Трапезундам, Эрзінджанам і Бітлісам[78].

У ходзе кампаніі 1916 года ў вайне адбыўся карэнны пералом на карысць краін Антанты, ініцыятыва цалкам перайшла ў іх рукі. Паражэнне Германіі і яе саюзнікаў, якія панеслі велізарныя незваротныя страты, стала толькі справай часу.

Кампанія 1917 года

[правіць | правіць зыходнік]

Лютаўская рэвалюцыя

[правіць | правіць зыходнік]
Нямецкая карыкатура на Міхаіла Аляксандравіча і разлажэнне расійскай арміі. 1917 год.

У канцы лютага (ст. стыль) — пачатку сакавіка 1917 года ў Расіі адбылася рэвалюцыя. 2 (15) сакавіка 1917 года Мікалай II адрокся ад пасады на карысць свайго брата Міхаіла Аляксандравіча. Аднак і той 3 (16) сакавіка 1917 года адрокся ад расійскай кароны, пакінуўшы вызначыць форму праўлення ў Расіі Устаноўчаму сходу.

Пасля гэтага ў Расіі быў створаны Часовы ўрад на чале з князем Г. Я. Львовым. Часовы ўрад адразу заявіў, што Расія будзе працягваць вайну «да пераможнага канца» і не плануе заключаць сепаратную мірную дамову з Германіяй. Замест Мікалая II Вярхоўным галоўнакамандуючым Рускай арміі быў прызначаны М. В. Аляксееў.

Яшчэ 1 (14) сакавіка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў выпусціў знакаміты «Загад №1», які ствараў салдацкія камітэты. Камітэты падрывалі ўладу афіцэраў у арміі і тым самым разбуралі дысцыпліну. Часовы ўрад прызнаў Загад № 1 і стаў садзіць яго ў вайсковых часцях. Пачалося разлажэнне рускага войска[79], якое стала імкліва губляць сваю баяздольнасць. Паводле даных, прыведзеных М. М. Галавіным у сваёй кнізе[80], «у арміі сярэдняя захваральнасць у месяц з пачаткам рэвалюцыі павялічылася на 120 %, хоць ніякіх эпідэмічных хвароб у войску не было і санітарны стан заставаўся добрым, сярэдняя колькасць зарэгістраваных дэзерціраў у месяц з пачаткам рэвалюцыі павялічыўся на 400 %. Акрамя таго, з сакавіка 1917 г. пачалася велізарная „ўцечка“ жаўнераў з фронту і адмова ісці на фронт з тылу пад самымі рознымі падставамі».

Вялікае распаўсюджванне атрымалі «братанні» з жаўнерамі саперніка. У войску свабодна распаўсюджваліся антываенныя бальшавіцкія і анархісцкія газеты і нават нямецкія прапагандысцкія выданні. Падзенне дысцыпліны сярод жаўнераў суправаджалася рэзкімі паслярэвалюцыйнымі пераменамі ў вышэйшым камандаванні арміяй. Генералы, якія ўдзельнічалі ў змове супраць Мікалая II, прасоўваліся на вышэйшыя пасады, а лаяльныя цару — здымаліся са сваіх пасадаў і звальняліся з войска.

4 чэрвеня па патрабаванні ваеннага і марскога міністра Керанскага, Часовы ўрад выдаліў з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Аляксеева, замяніўшы яго генералам Брусілавым.

Чэрвеньскае наступленне

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як Часовы ўрад заявіў аб працягу ўдзелу Расіі ў вайне, рускае камандаванне пачало рыхтавацца да наступлення, якое па дамоўленасці з саюзнікамі варта было пачаць увесну 1917 г. Аднак той хаос, што панаваў у расійскіх войсках, зрабілі немагчымым правядзенне наступлення ў запланаваныя тэрміны[79]. Яно было адкладзенае на канец чэрвеня.

Братанне на Усходнім фронце. 1917 год.

Па планах рускага камандавання асноўную ролю ў наступленні мусілі адыграць войскі паўднёва-заходняга фронту. 11-я і 7-я арміі наступалі ў кірунку Львова, а 8-я армія — на Калуш. Войскі паўночнага, румынскага і заходняга франтоў ажыццяўлялі дапаможныя ўдары.[81]

29 чэрвеня 1917 пачалася артылерыйская падрыхтоўка на ўчастку паўднёва-заходняга фронту. 1 ліпеня ў наступленне перайшлі 7-я і 11-я арміі. На некаторых участках рускім войскам удалося захапіць першыя лініі акопаў і прасунуцца наперад. Але хутка наступленне спынілася. Войскі сталі абмяркоўваць загады і мітынгаваць, адмаўляючыся працягваць наступ. У выніку 3 ліпеня наступленне было спынена[81].

Усходні фронт. 1917 год.

6 ліпеня пачалося наступленне 8-й арміі на ўчастку Галіч — Станіслаў у напрамку Калуша. Прарваўшы абарону, руская армія захапіла звыш 7 000 палонных і 48 гармат. Затым яна заняла Станіслаў, Галіч і Калуш. Аднак неўзабаве аўстра-германскае камандаванне падрыхтавала і нанесла контрудар па правым флангу паўднёва-заходняга фронту. 19 ліпеня прарваўшы фронт 11-й арміі, аўстра-германцы працягнулі наступленне, што пацягнула адыход частак 7-й і 8-й армій. Падчас гэтых баёў выявілася глыбіня дэградацыі рускага войска. Цэлыя часці без загаду адыходзілі з фронту. Аўстра-германскія войскі, сустракаючы нязначны супраціў, прасунуліся праз Галічыну і 28 ліпеня расійскія войскі спыніліся на лініі Броды, Збараж, рака Збруч[81].

Таксама распачалося наступленне і расійска-румынскіх войск на румынскім фронце. Першапачаткова яны здолелі прарваць фронт і атрымаць шэраг перамог[82]. Аднак неўзабаве пасля няўдач рускіх войск на іншых франтах наступленне было прыпыненае. 6 жніўня аўстра-германцы зладзілі контрудар, завязаліся жорсткія баі. Аднак расійска-румынскія войскі ўтрымалі пазіцыі, і 13 жніўня баі спыніліся[83] — фронт стабілізаваўся, баявыя дзеянні тут спыніліся да канца вайны.

У гэтай бітве рускае войска страціла каля 130 000 забітымі, параненымі і палоннымі.

Дзякуючы чэрвеньскаму наступленню адбыўся рэзкі ўзлёт генерала Л. Г. Карнілава, які ўжо 18 ліпеня быў прызначаны Вярхоўным Галоўнакамандуючым расійскай арміі.

Аперацыі 1917 года і Карнілаўскі мяцеж

[правіць | правіць зыходнік]
Генерал Карнілаў перад войскамі. 1917 год.

Акрамя чэрвеньскага наступлення ў 1917 годзе на Усходнім фронце адбываліся і іншыя аперацыі. Германскім войскам удалося правесці ўдалую дэсантную аперацыю і захапіць Маанзундскі архіпелаг[84]. Таксама пасля няўдалай для расійскай арміі Рыжскай аперацыі германскія войскі занялі Рыгу[85]. Галоўнакамандуючы расійскай арміі Карнілаў быў незадаволены дэмакратызацыяй войска, якая падрывала баяздольнасць. Пасля паражэння пад Рыгай ён вырашыў адкрыта выступіць супраць палітыкі Часовага ўрада[84].

Адразу пасля падзення Рыгі ён зрушыў з фронту 3-і конны корпус на Петраград. Аднак план Карнілава праваліўся, мяцеж генерала быў задушаны, а сам ён арыштаваны. Новым галоўнакамандуючым расійскай арміі быў прызначаны Керанскі[84]. Спроба Карнілава спыніць разлажэнне арміі скончылася няўдачай, Часовы ўрад працягнуў ранейшы курс унутранай палітыкі. Аднак неўзабаве ўладу ў краіне захапілі бальшавікі, якія адкрыта заяўлялі аб спыненні вайны і падпісанні мірнай дамовы з Германіяй.

Кастрычніцкая рэвалюцыя

[правіць | правіць зыходнік]
Германскія войскі у Рызе, верасень 1917 года.

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года ў Расіі адбыўся бальшавіцкі пераварот. Часовы ўрад быў звергнуты, улада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Падкантрольны бальшавікам II Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў абвясціў Дэкрэт аб міры і заявіў аб выхадзе Савецкай Расіі з вайны[86]. Савецкі ўрад звярнуўся да ўсіх ваюючых дзяржаў з заклікам заключыць дэмакратычны мір без анексій і кантрыбуцый, аднак гэту прапанову краіны Антанты пакінулі без увагі. Тады бальшавіцкі ўрад даручыў камандуючаму арміяй Духоніну спыніць баявыя дзеянні на Усходнім фронце ў аднабаковым парадку і накіраваць прапановы аб перамір’і краінам Чацвярнога саюза[87]. Аднак той адмовіўся гэта зрабіць. Пасля гэтага Духонін быў адхілены ад камандавання. Галоўнакамандуючым быў прызначаны камісар па ваенных справах прапаршчык Крыленка. Прыбыўшы ў Стаўку, у Магілёў, Крыленка адхіліў Духоніна ад камандавання і арыштаваў яго. Духонін быў заколаты аховай Крыленкі непасрэдна на пероне вакзала Магілёва.

15 снежня у Брэст-Літоўску паміж германскай і савецкай дэлегацыямі было падпісана сепаратнае пагадненне аб перамір’і. 22 снежня паміж дэлегацыямі пачаліся перамовы[87].

Вынікі кампаніі 1917 года

[правіць | правіць зыходнік]
Дэманстрацыя ў Петраградзе. Ліпень 1917 года.

У 1917 годзе ў Расіі адбыліся дзве рэвалюцыі, якія змянілі гісторыю краіны. Мікалай II адрокся ад трона, і манархія пала. Пасля пачатку дэмакратызацыі арміі ў пачатку 1917 года пачаўся яе фактычны распад. Нягледзячы на тое, што руская армія яшчэ праводзіла маштабныя аперацыі ў 1917 годзе, да канца года яна перастала існаваць. Таксама развал арміі суправаджаўся развалам дзяржавы. Расійская імперыя перастала існаваць.

Бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады ў кастрычніку, абвясцілі дэкрэт аб міры і пачалі сепаратныя перамовы аб міры. Гэта азначала выхад Расіі з вайны ў аднабаковым парадку.

Падпісанне мірнага пагаднення паміж УНР і Цэнтральнымі дзяржавамі ў Брэст-Літоўску. 9 лютага 1918 года
Нямецкія салдаты ў Кіеве. сакавік 1918 года.
Леў Троцкі і германская дэлегацыя

15 снежня 1917 года ў Брэст-Літоўску савецкім урадам было заключана сепаратнае пагадненне аб перамір’і з Германіяй і яе саюзнікамі. 22 снежня пачаліся перамовы аб міры. 9 студзеня савецкай дэлегацыі былі перададзеныя прапановы, якія прадугледжвалі значныя тэрытарыяльныя ўступкі. Паводле некаторых версій, Германія тым самым, запатрабавала ад бальшавікоў выканання раней узятых на сябе абавязацельстваў за сваю падтрымку ў захопе імі ўлады ў Расіі. У бальшавіцкім кіраўніцтве адбыўся раскол. Ленін катэгарычна выступаў за задавальненне ўсіх патрабаванняў Германіі. Троцкі прапаноўваў зацягваць перамовы. Левыя эсэры і некаторыя бальшавікі прапаноўвалі не заключаць мір і працягваць вайну з немцамі, што не толькі вяло да канфрантацыі з Германіяй, але і падрывала пазіцыі бальшавікоў унутры Расіі, паколькі іх папулярнасць у арміі грунтавалася на абяцанні выхаду з вайны. 28 студзеня 1918 года савецкая дэлегацыя з лозунгам «вайну спыняем, але міру не падпісваем» перапыніла перамовы. У адказ 18 лютага германскія войскі пачалі наступленне па ўсёй лініі фронту. Адначасова германа-аўстрыйскі бок зрабіў больш жорсткімі ўмовы міру. 3 сакавіка быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, паводле якога Расія губляла каля 1 мільёна квадратных кіламетраў (уключаючы Украіну) і абавязвалася дэмабілізаваць армію і флот, перадаць Германіі караблі і інфраструктуру Чарнаморскага флоту, выплаціць кантрыбуцыю ў памеры 6 мільярдаў марак, прызнаць незалежнасць Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.

Чацвёрты Надзвычайны з’езд Саветаў, які кантраляваўся бальшавікамі, нягледзячы на супраціўленне «левых камуністаў» і левых эсэраў, якія расцэньвалі заключэнне міру як здраду інтарэсаў «сусветнай рэвалюцыі» і нацыянальных інтарэсаў, з прычыны поўнай няздольнасці Чырвонай Арміі супрацьстаяць нават абмежаванаму наступленню германскіх войск і неабходнасці ў перадышцы для ўмацавання бальшавіцкага рэжыму 15 сакавіка 1918 года ратыфікаваў Брэсцкі мірны дагавор. Нямецкая армія бесперашкодна заняла Прыбалтыку, Беларусь і Украіну. На тэрыторыі гэтых краін былі створаны ўрады, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Германіі. Урад Цэнтральнай рады ва Украіне не апраўдаў надзей акупантаў і быў разагнаны, на яго месцы 29 красавіка быў сфармаваны новы ўрад на чале з гетманам Скарападскім.

Акупацыйныя сілы Германіі на ўсходзе, уключаючы тэрыторыю Румыніі, ацэньваюцца ў 1 045 000 штыкоў[88], Турцыі (група «Усход») — каля 30 тысяч штыкоў.

Бухарэсцкі мірны дагавор

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вываду з вайны Расіі румынскі ўрад прыняў рашэнне таксама падпісаць мірны дагавор з Цэнтральнымі дзяржавамі. Умовы дагавора былі цяжкімі для Румыніі. 7 мая ў Бухарэсце быў падпісаны мірны дагавор[89]. Румынія пазбаўлялася на карысць пераможцаў стратэгічна важных памежных абласцей, багатых лесам і нафтай. Паўднёвая Дабруджа перадавалася Балгарыі. Над Паўночнай Дабруджай, якая з’яўлялася прадметам спрэчак паміж Турцыяй і Балгарыяй, устанаўлівалася сумеснае кіраванне дзяржаў Чатвярнога саюзу. Таксама Румынія абавязвалася прапускаць праз сваю тэрыторыю ўсе войскі Цэнтральных дзяржаў[89].

  1. Гл. Японскія інструктары-артылерысты ў Расіі, Японскія добраахвотнікі ў Расійскай арміі, Японскі атрад Чырвонага Крыжа ў Расіі і іншая падтрымка[5]
  2. Да красавіка 1917 года ў Расійскую імперыю было ўвезена ад 100 000 да 500 000 кітайскіх рабочых для выканання тылавых прац[6]
  3. Першапачаткова асноўныя сілы 2-й арміі былі сканцэнтраваны на Балканах супраць Сербіі, а на расійскай мяжы разгортвалася толькі частка яе (вайсковая група Кёвеса). З 18 жніўня пачалася перавозка ў Галіцыю ўсіх сіл 2-й арміі, якія прыбывалі на фронт супраць Расіі аж да 8 верасня.
  1. Румынія паўторна абвясціла вайну Германіі 10 лістапада 1918 года
  2. Гл. Бельгійскі экспедыцыйны корпус
  3. Гл. Бронеаўтамабільны дывізіён[en] і Брытанскі знішчальніцкі авіяатрад
  4. Гл.Французская ваенная місія ў Румыніі[en], Французскі авіяцыйны дывізіён і Чэхаславацкі корпус
  5. 2015. 02. 001. Павлов Д. Б. Русско-японские отношения в годы первой мировой войны. - М. : политическая энциклопедия, 2014. - 261 с. cyberleninka.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  6. Украинско-китайские отношения: неизвестные страницы истории и современность / Отв. ред. И. Б. Матяш; перевод на кит. язык Ю. И. Сокол/ Дипломатическая академия Украины при МИД Украины; Научное общество истории дипломатии и международных отношений. — К. : Горобец, 2016. — 184 с. : Ил. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  7. Гл. Румынская кампанія (1916—1917)
  8. Гл. 15-ы корпус і 6-ы корпус[en]
  9. з 1917 года вяла баявыя дзеянні супраць як Расіі, так і Цэнтральных дзяржаў
  10. Military effectiveness — Google Кнігі
  11. а б в Кривошеев Г.Ф. Россия и СССР в войнах XX века. М., 2001 – Потери русской армии, табл. 52 Archived 2016-11-18 at the Wayback Machine, Krivosheeva, G.F. (2001). Rossiia i SSSR v voinakh XX veka : poteri vooruzhennykh sil : statisticheskoe issledovanie / pod obshchei redaktsiei. Moscow: OLMA-Press See Tables 52 & 56. This total of 9,347,269 refers to Russian casualties on all fronts including the Balkans Campaign and the Caucasus Campaign; though the overwhelming majority of these would be suffered on the Eastern Front.
  12. З іх забіта ў баі, прапала без вестак і пасля не былі знойдзеныя, памерла ад ран 116 300, памерла ад хвароб 30 000, у палоне памерла 70 500, няшчасныя выпадкі 3000, паранена 200 000, у палон трапіла 240 000 салдат.
  13. Расія ў сусветнай вайне 1914-1918 (у лічбах). ЦСУ. Масква. 1925. Табліца 33. Стар. 41
  14. Bodart, Gaston: "Erforschung der Menschenverluste Österreich-Ungarns im Weltkriege 1914–1918", Austrian State Archive, War Archive Vienna, Manuscripts, History of the First World War, in general, A 91. Reports that 60% of Austro-Hungarian killed/wounded were incurred on the Eastern Front (including 312,531 out of 521,146 fatalities). While the casualty records are incomplete (Bodart on the same page estimates the missing war losses and gets a total figure of 1,213,368 deaths rather than 521,146), the proportions are accurate. 60% of casualties equates to 726,000 dead and 2,172,000 wounded.
  15. а б Коленковский А. Маневренный период первой мировой империалистической войны 1914 г. (руск.). — С. 48.
  16. а б «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 2, S. 54-55 (ням.)
  17. «Österreich-Ungarns letzter Krieg 1914—1918», Bd. 1, S. 157 (ням.)
  18. а б Строков А. А. История военного искусства. — Т. 3. Капиталистическое общество периода империализма. — М.: Воениздат, 1967. — С. 279.
  19. Огородников Ф.. Русская армия в Великой войне: Архив проекта (руск.). www.grwar.ru. Праверана 14 сакавіка 2025.
  20. Свечин А.. Русская армия в Великой войне: Архив проекта (руск.). grwar.ru. Праверана 14 сакавіка 2025.
  21. а б Зайончковский А. М. Подготовка России к империалистической войне (руск.). — С. 257.
  22. «Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў. — M., 1939. — С. 86.
  23. а б «Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў. — M., 1939. — С. 146—147.
  24. «Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 12
  25. а б в «Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў, С. 559.
  26. «Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў, С. 258.
  27. «Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў, С. 281.
  28. Ф. Храмаў. Усходне-Пруская аперацыя 1914, С. 81.
  29. а б в А. Бялой. Галіцыйская бітва. M. — Л., 1929, стар. 80-81
  30. а б В. А. Мелік. Стратэгічнае разгортванне, т. 1. Выд. 2-е. М., 1939, стар. 261
  31. а б в «Стратэгічны нарыс вайны 1914—1918 гг.», ч. 1. М., 1922, стар. 146—147
  32. А. А. Брусілаў. Мае ўспаміны. Выд. 5-е. М., 1963, стар. 90
  33. А. Калянкоўскі. Манеўраны перыяд першай сусветнай імперыялістычнай вайны 1914 г, стар. 238
  34. «Стратэгічны нарыс вайны 1914—1918 гг.», ч. 1, стар. 164—165
  35. а б в «Стратэгічны нарыс вайны 1914—1918 гг.», Ч. 1, стар. 207
  36. а б в «Варшаўска-Івангарадская аперацыя». Зборнік дакументаў. М., 1938, стар. 31
  37. «Варшаўска-Івангарадская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 155
  38. «Варшаўска-Івангарадская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 153
  39. «Варшаўска-Івангарадская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 108
  40. а б «Варшаўска-Івангарадская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 186—188
  41. «Варшаўска-Івангарадская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 40
  42. Э. Людэндорф. Мае ўспаміны пра вайну 1914—1918 гг., Т. 1, стар. 78
  43. а б в г «Лодзінская аперацыя». Зборнік дакументаў. М. — Л., 1936, стар. 58
  44. Э. Фалькенгайн. «Вярхоўнае камандаванне 1915—1916 гг. у яго найважнейшых рашэннях», стар. 38
  45. а б в г д Д. Рыбін. «Лодзінская аперацыя ў 1914 г.» М., 1938, стар. 14
  46. «Лодзінская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 151
  47. а б в «Гісторыя першай сусветнай вайны 1914—1918 гг.» — М .: Навука, 1975., стар 383—385
  48. а б в г д А. М. Заянчкоўскі. «Сусветная вайна. Манеўраны перыяд 1911—1915 гадоў на рускім (еўрапейскім) тэатры», стар. 252—256
  49. а б в А. М. Заянчкоўскі. «Сусветная вайна. Манеўраны перыяд 1914—1915 гг. на рускім (еўрапейскім) тэатры», стар. 245
  50. а б А. Калянкоўскі. «Зімовая аперацыя ва Усходняй Прусіі ў 1915 г.» М. — Л., 1927, стар. 30-31
  51. а б в А. Калянкоўскі. «Зімовая аперацыя ва Усходняй Прусіі ў 1915 г.», стар. 32
  52. А. М. Заянчкоўскі. «Сусветная вайна. Манеўраны перыяд 1914—1915 гадоў на рускім (еўрапейскім) тэатры». М. — Л., 1929, стар. 249
  53. а б М. П. Каменскі. «Гібель 20-га корпуса 8 (21) лютага 1915» Пг., 1921, стар. 135; В. Белаліпецкі. «Зімовыя дзеянні пяхотнага палка ў Аўгустоўскіх лясах». М., 1940, стар. 62
  54. А. Ротэрмель. «Спроба выхаду з акружэння і гібель 20-га армейскага рускага корпуса 21 лютага 1915» — " Вайна і рэвалюцыя ". 1935, № 1-2, стр. 97 — 107
  55. А. Калянкоўскі. «Зімовая аперацыя ва Усходняй Прусіі ў 1915 г»., стар. 83
  56. а б в г «Горліцкая аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 45-64
  57. а б в «Горліцкая аперацыя». Зборнік дакументаў, стар 80-91
  58. а б «Горліцкая аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 372—374
  59. а б в «Горліцкая аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 365
  60. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 8. Berlin, 1932, S. 256 (ням.)
  61. а б M. Д. Бонч-Бруевіч. «Страта намі Галіцыі ў 1915 г.», ч. 1. M., 1920
  62. Э. Фалькенгайн. «Вярхоўнае камандаванне 1914—1916 у яго найважнейшых рашэннях», стар. 105—106
  63. а б в М. Яўсееў. «Свянцянскі прарыў (1915 г.).» М., 1936, стар. 16
  64. а б М. Яўсееў. «Свянцянскі прарыў (1915 г.)». М., 1936, стр.17-18
  65. Г. Каралькоў. «Не спраўдзіліся Каны», стар. 29
  66. а б в М. Е. Падарожны. «Нарачанская аперацыя ў сакавіку 1916 на рускім фронце сусветнай вайны». М., 1938, стар. 11-15
  67. Кярсноўскі Гісторыя Рускай арміі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2011. Праверана 23 лістапада 2015.
  68. а б в г д . «Наступ Паўднёва-Заходняга фронту ў маі-чэрвені 1916 г.». Зборнік дакументаў, стар. 45-51
  69. а б «Наступ Паўднёва-Заходняга фронту ў маі-чэрвені 1916 г.». Зборнік дакументаў, стар. 74-81
  70. а б в А. І. Літвінаў. «Майскі прарыў 9-й арміі ў 1916 г». Пг., 1923, стар. 65; Базарэўскі. «Наступальная аперацыя 9-й рускай арміі Чэрвень 1916 г.» М. , 1937, стар. 83
  71. а б «Наступ Паўднёва-Заходняга фронту ў мае-чэрвені 1916 г.». Зборнік дакументаў, стар. 114—118
  72. А. А. Брусілаў. «Мае ўспаміны». M., 1963, стар. 211—212
  73. а б «Наступ Паўднёва-Заходняга фронту ў мае — чэрвені 1916 г.». Зборнік дакументаў, стар. 290—291
  74. а б «Наступ Паўднёва-Заходняга фронту ў маі-чэрвені 1916 г.». Зборнік дакументаў, стар. 485
  75. а б в г История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 204-206.
  76. а б в г История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 208-210.
  77. Кярсноўскі А. А.: Гісторыя Рускай арміі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020. Праверана 23 лістапада 2015.
  78. Кярсноўскі А. А. Гісторыя рускай арміі. Барацьба на Каўказе.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2011. Праверана 23 лістапада 2015.
  79. а б «Разлажэнне арміі ў 1917 г.». М. — Л., 1925, стар. 7
  80. Ваенныя намаганні Расіі ў сусветнай вайне.
  81. а б в А. М. Заянчкоўскі. «Стратэгічны нарыс вайны 1914—1918 гг.», Ч. 7, стар. 130
  82. "Стратэгічны нарыс вайны 1914—1918 гг. Румынскі фронт ". М., 1922, стар. 122—123
  83. У. М. Вінаградаў. «Румынія ў гады першай сусветнай вайны». М., 1969, стар. 216—217
  84. а б в А. М. Заянчкоўскі. «Стратэгічны нарыс вайны 1914—1918 гг.», Ч. 7, стар. 102
  85. А. Каўтарадзе. «Рыжская аперацыя 1917 года». — «Ваенна-гістарычны часопіс», 1967, № 9, стар. 123
  86. «Дэкрэты Савецкай улады», т. 1. М., 1957, стар. 12, 15
  87. а б «Савецка-германскія адносіны. Ад перамоў у Брэст-Літоўску да падпісання Рапальскай дамовы». Зборнік дакументаў, т. 1. M., 1968, стар. 13
  88. Куль і Г.Дельбрюк. «Крушэнне германскіх наступальных аперацый 1918 г.» М., 1935, стар. 24 [1]
  89. а б Ю. В. Ключнік, А. Сабанін. «Міжнародная палітыка найноўшага часу ў дагаворах, нотах і дэкларацыях», ч. 2, стар. 139—141; Ф. І. Натовіч. «Бухарэсцкі мір 1918» М., 1959
Энцыклапедычная літаратура
  • Россия в Первой мировой войне, 1914—1918: энциклопедия: в 3 т. (руск.) / Редколлегия: А. К. Сорокин (отв. ред.) и др.. — М: РОССПЭН: Российский государственный архив социально-политической истории, Институт российской истории РАН, Издательство «Российская политическая энциклопедия», 2014.:
  • Первая мировая война. Энциклопедический словарь. / Рук. проекта академик А. О. Чубарьян. — М.: Весь Мир, 2014. — 250 с. — ISBN 978-5-7777-0573-0.
  • Европа и Россия в огне первой мировой войны. К 100-летию начала войны. Монография. / Под ред. В. А. Золотарёва. — М.: ИНЭС, РУБИН, 2014. — 880 с. — ISBN 978-5-93618-211-2.
Кнігі
  • Айрапетов О. Р. Участие Российской империи в Первой мировой войне (1914—1917): Серия из 4 книг (руск.). — М.: Кучково поле, 2014—2016.
    • Айрапетов О. Р. Участие Российской империи в Первой мировой войне (1914–1917). 1914 год. Начало (руск.). — М.: Кучково поле, 2014. — 637 с. — ISBN 978-5-9950-0402-8.
    • Айрапетов О. Р. Участие Российской империи в Первой мировой войне (1914–1917). 1915 год. Апогей (руск.). — М.: Кучково поле, 2014. — 624 с. — ISBN 978-5-9950-0420-2.
    • Айрапетов О. Р. Участие Российской империи в Первой мировой войне (1914–1917). 1916 год. Сверхнапряжение (руск.). — М.: Кучково поле, 2016. — 384 с. — ISBN 978-5-9950-0479-0.
    • Айрапетов О. Р. Участие Российской империи в Первой мировой войне (1914–1917). 1917 год. Распад (руск.). — М.: Кучково поле, 2016. — 413 с. — ISBN 978-5-9950-0480-6.
  • Барсуков Е. З. [militera.lib.ru/h/barsukov_ez2/index.html Артиллерия русской армии (1900—1917 гг.)]
  • Бубнов А. Д. В царской ставке: Воспоминания адмирала Бубнова. — Нью-Йорк: изд-во им. Чехова, 1955. — 405 с.
  • Булгаковский Д. Г. Русский солдат на войне в прежнее время и теперь в 1914, 1915 и 1916 гг. / Д. Г. Булгаковский. — Петроград : типография «Т-ва газ. Свет», 1916. — 51 с. : ил. ; 22 см.
  • Головин Н. Н. Военные усилия России в мировой войне/ Н. Н. Головин. — Париж, 1939. — 2 т.
  • Зайончковский А. М. Мировая война 1914-1918 гг. : общий стратегический очерк. VI. — М.: Гос. воен. изд-во, 1924. — 527 с.
  • Залесский К.А. За кулисами катастрофы. Провокации, дипломатия и война (руск.). — М.: Наше завтра, 2022. — 368 с. — ISBN 978-5-907585-18-8.
  • Зайончковский А. М. Первая мировая война (руск.). — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • Керсновский А. А. Мировая война: (Краткий очерк): К 25-летию объявления войны, (1914—1939) / А. А. Керсновский. — Белград : Царский Вестник, 1939. — 16 с.; 22 см.
  • Керсновский А. А. История Русской армии (в 4 томах): 1881—1915 гг. / Публ. В. Хлодовского; комм. С. Нелиповича. — М.: Голос, 1994. — Т. 3. — 349 с. — ISBN 5-7117-0180-0. 1915—1917 гг. / Публ. В. Хлодовского; комм. С. Нелиповича. — М.: Голос, 1994. — Т. 4. — 368 с. — ISBN 5-7117-0014-6.
  • Ланник Л. В. Русский фронт, 1914—1917 годы. — СПб.: Наука, 2018. — 287 с. — ISBN 978-5-02-039679-1
  • Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • Часть 1, Часть 2, Часть 3, Часть 4, Часть 5, Часть 6, Часть 7 // Стратегический очерк войны 1914-1918. В 7 томах (руск.). — М.: Высший военный редакционный совет, 1922. — 274;228;104;135;140;150;207 с.
  • Де-Лазари А. Н. Химическое оружие на фронтах мировой войны 1914—1918 гг.
  • Маниковский А. А. Боевое снабжение русской армии в войну 1914—1918 гг.
  • Носков А.А. Великая война в 1914 г. Очерк главнейших операций Русский Западный фронт с прил. 11 схем и заметки «Кавказский фронт» (руск.). — Петроград: Библиотека «Вечернего времени». Издание Б.А. Суворина, 1916. — 72 с.
  • Олейников, Алексей (2016). Россия-щит Антанты. С предисловием Николая Старикова(руск.). St. Petersburg: Питер. ISBN 978-5-496-01795-4.
  • Ростунов И. И. Русский фронт первой мировой войны; АН СССР, Ин-т воен. истории. — Москва : Наука, 1976. — 387 с
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
  • Шацилло В.К. Первая мировая война 1914-1918. Факты. Документы (руск.). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — 480 с. — ISBN 5-224-03312-8.
  • Стратегический очерк войны 1914—1918 гг. / Комиссия по исследованию и использованию опыта мировой и гражданской войны. — Москва : Высший военный редакционный совет, 1920—1923. — 23-27 см
  • Тарик Али. Уинстон Черчилль. Его эпоха, его преступления = Tariq Ali. Winston Churchill: His Times, His Crimes (руск.). — М.: Альпина нон-фикшн, 2023. — 590 с. — ISBN 978-5-00139-712-0..
Артыкулы