Усходнія Пірэнеі Pyrénées-Orientales | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 66 |
Рэгіён: | Лангедок — Русільён |
Прэфектура: | Перпіньян |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 31 |
Камун: | 226 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 57-е месца |
-1999 | 392,8 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 95 чал/км² |
Плошча: | 4116 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходнія Пірэнеі (фр.: Pyrenees-Orientales) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок — Русільён. Парадкавы нумар 66. Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян. Насельніцтва 392,8 тыс. чалавек (57-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года.).
Плошча тэрыторыі 4116 км². Размешчаны ў межах сістэмы Пірэнеяў дэпартамент на ўсходзе выходзіць да Міжземнага мора, на поўдні мяжуе з Іспаніяй.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 226 камун. У дэпартаменце распаўсюджана каталанская мова, што дазваляе аднесці яго да каталанскіх зямель.
Усходнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Русільён, замацаванай за Францыяй па Пірэнейскаму міру 1659 г.