Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Усць-Каменагорск (каз.: ⓘ) — горад на ўсходзе Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Усходне-Казахстанскай вобласці (з 1939 года).
Заснаваны ў 1720 годзе[4].
У 1950-я гады пачалося асваенне рудных прыродных запасаў Алтая металургамі, гарнякамі і геолагаразведчыкамі, цэнтр гэтай дзейнасці размясціўся ў Усць-Каменагорску.
Сучасны Усць-Каменагорск — цэнтр каляровай металургіі Казахстана. У час Другой сусветнай вайны сюды эвакуіравана абсталяванне завода «Электрацынк» з Арджанікідзэ (цяпер расійскі Уладзікаўказ). Пачалося будаўніцтва першага ў Казахстане цынкавага электралітнага завода. Пасля вайны ў залік рэпарацый з Германіі сюды перавезена найноўшае абсталяванне Магдэбургскага цынкавага завода. У верасні 1947 года Усць-Каменагорскі цынкавы завод выдаў першыя зліткі металу, а ў 1952 годзе ператвораны ў свінцова-цынкавы камбінат (УК СЦК), які цяпер галаўное прадпрыемства холдынгу Казцынк, даччынай кампаніі швейцарскага канцэрна Glencore International.
У кастрычніку 1949 года выпусціў першую партыю сваёй прадукцыі Ульбінскі металургічны завод. Яго профіль — паліва для АЭС, уранавыя, берыліевых і іншыя рэдказямельныя металы і злучэнні. У 1965 годзе ў раёне Согра ўверх па Вуллі запушчаны тытана-магніевы камбінат з поўным цыклам вытворчасці тытана. За 18 кіламетраў на паўночны захад ад горада ў межах Бярозаўска-Белавусаўскага руднага поля размяшчаецца Белавусаўскае і Бярозаўскае радовішчы поліметалічных руд.
У 1952 годзе на Іртышы пабудавана Усць-Каменагорская ГЭС, у 1959 годзе адкрыты гарадская трамвайная сетка і выпусціў першую прадукцыю кандэнсатарны завод, а ў 1960 годзе запрацавала Бухтармінская ГЭС.
У 1953 годзе пачаў працаваць машынабудаўнічы завод (цяпер «Усходмашзавод»), які выпускае падземнае, горнае і іншае абсталяванне, а таксама тавары народнага спажывання.
Каб працаўладкаваць і жанчын, а таксама скіраваць развіццё горада на левы бераг Іртыша, у 1970 годзе закладзены «Камбінат шаўковых тканін» (КШТ).
З 2003 года дзейнічае першы і найбуйнейшы ў Казахстане аўтазборачны завод «Азія Аўта», які выпускае штогод больш за 10-30 тысяч легкавых аўтамабіляў і пазадарожнікаў.