Утаймаванне свавольніка | |
---|---|
італ.: Il bisbetico domato | |
Жанр | кінакамедыя[2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Cineriz[d] |
Працягласць | 104 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1980 і 10 верасня 1982[1] |
IMDb | ID 0080439 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Утаймава́нне свавольніка»[5] (італ.: Il Bisbetico Domato) — італьянскі фільм 1980 года рэжысёрскага тандэма Кастэлана і Піпала[6]. Сюжэт часткова быў натхнёны творам Уільяма Шэкспіра «Утаймаванне наравістай»[7][8]. Фільм быў самым касавым у Італіі ў 1980 і 1981 гадах[9][10], зарабіўшы каля 17 мільярдаў лір[11].
Заможны і дасціпны гаспадар Элія (Адрыяна Чэлентана) — сварлівы адзінотнік, які адмыслова супраціўляецца намаганням сваёй аканомкі Мамі (Эдзіт Пітэрс) пазнаёміць і ажаніць яго з дзяўчынай. Аднойчы дажджлівай ноччу прыгожая незнаёмка Ліза (Арнэла Муці) вымушаная была спыніцца ў яго сядзібе, бо яе аўтамабіль зламаўся, калі яна ехала да свайго жаніха. Зацікавіўшыся асобай Эліі, яна вырашае застацца і прымусіць сварлівага фермера скінуць сваю грубую абалонку.
Элія не рэагуе на цікавасць з боку Лізы і працягвае паводзіць сябе па-грубіянцку, усімі сіламі спрабуючы пазбавіцца ад яе. Аднойчы ён нават выцягвае яе разам з ложкам на трактары з хаты і цягне да суседняй вёскі, калі яна спрабавала падоўжыць сваё знаходжанне ў гасцях, сцвярджаючы, што яна вывіхнула сваю шчыкалатку. У рэшце рэшт, Ліза з агідай сыходзіць, што ў сваю чаргу прыводзіць да сыходу Мамі, якая сімпатызавала Лізе і вельмі абурылася на дрэннае стаўленне Эліі да дзяўчыны. Як толькі яны сыходзяць, Элія занадта позна разумее, што ён таксама закахаўся ў Лізу, як і яна ў яго.
У рэшце рэшт, каб вярнуць яе, Элія наведвае баскетбольны матч паміж камандай з яго вёскі і камандай, якую спансуе Лізавы жаніх. Вясковая каманда прагульвае, але Элія выходзіць на поле і выкарыстоўвае свае навыкі, каб перамагчы суперніка. Пасля паспяховага завяршэння матчу ён просіць Лізу выйсці за яго замуж, але яна адмаўляецца ад прапановы, пакуль ён публічна не абвесціў публічна пра сваё каханне да яе. Выкарыстоўваючы гучнагаварыцель гульнявой залы, Элія робіць прапанову яшчэ раз на поўную гучнасць. Маладыя ладзяць вяселле і закрываюцца ў пакоі на некалькі дзён.