Уцекачы (фільм, 1986)

УцекачыM:
фр.: Les Fugitifs
Жанр кінакамедыя[2] і бадзі-муві[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Gaumont Film Company[d]
Працягласць 95 хв. і 89 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1986 і 25 чэрвеня 1987[1]
Папярэдні фільм Les Compères[d]
IMDb ID 0091093

«Уцекачы»[5] (фр.: Les Fugitifs) — кінафільм, камедыя становішчаў. Заключная з трох класічных камедый з камічным дуэтам Рышар — Дэпардзьё («Неўдахі», «Бацькі», «Уцекачы»). Саўндтрэк напісаў кампазітар Уладзімір Касма. У 1989 годзе ў Амерыцы зняты рэмейк фільма пад назвай «Тры ўцекачы».

У 2014 годзе ён увайшоў у лік найбольш папулярных сярод французаў фільмаў на ТБ (13,36 мільёнаў гледачоў), заняўшы 14-е месца.

Вядомы рабаўнік банкаў Жан Люка выходзіць з турмы. Ён не хоча правесці ўсё сваё астатняе жыццё за кратамі і таму вырашае назаўжды завязаць са сваёй злачыннай дзейнасцю. Ён адпраўляецца ў бліжэйшы банк толькі дзеля таго, каб адкрыць там свой рахунак, але ў гэты час у памяшканне ўрываецца ўзброены рабаўнік — разгублены беспрацоўны Франсуа Піньён. Піньён жыве са сваёй маленькай дачкой, якая пасля смерці маці цалкам перастала гаварыць, і яны адчайна маюць патрэбу ў грошах. Паліцыя бярэ банк у аблогу, і тады Піньён, не бачачы іншага выйсця, бярэ Люка ў заложнікі. Але камісар Дюрок упэўнены, што ўсё ідзе роўна наадварот: Люка — сапраўдны рабаўнік, а Піньён — яго закладнік. Люка даводзіцца браць сітуацыю ў свае рукі і ратаваць і сябе, і Піньёна, а пазней і яго дачку. Пасля серыі прыгод усе трое пранікаюцца ўзаемнай сімпатыяй, а маленькая Жанна ўпершыню за доўгі час пачынае гаварыць. Піньён піша прызнанне, у якім тлумачыць, што ён сам спрабаваў абрабаваць банк і якая ва ўсім гэтым роля Люка. Піньён хоча з’ехаць са сваёй дачкой за мяжу, але ў гэты час Жанна аказваецца ў руках паліцыі і трапляе ў прытулак для сірот. Люка даказвае сваю невінаватасць, а Піньён тым часам хаваецца, ведучы жыццё валацугі. Прыяцелі выкрадаюць Жанну з прытулку. Спачатку Люка збіраецца дапамагчы Піньёну з дачкой абмінуць памежны кантроль і схавацца ад правасуддзя ў Італіі. Але потым, не жадаючы раставацца, ён адпраўляецца туды разам з імі.

  • Жэрар Дэпардзьё — Жан Люка
  • П’ер Рышар — Франсуа Піньён
  • Жан Кармэ — ветэрынар Мартэн
  • Ралан Бланш — Ідрыс, адзін з людзей Лабіба.
  • Марыс Бар’е — камісар паліцыі Дюрок
  • Жан Бенгігі — месье Лабіб
  • Філіп Лер’івер — памочнік Дзюрака
  • Мішэль Блан — доктар Жыльбер
  • Анаіс Брэ — Жанна Піньён
  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0091093/ Праверана 7 красавіка 2016.
  3. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=28346.html Праверана 7 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — артыкул П'ер Рышар