Уэст
| ||||||||||||||||||
Уэст (англ.: West) — горад на поўдні ЗША, у штаце Тэхас. Уваходзіць у склад акругі Мак-Ленан. Размешчаны за 20 км ад акруговага цэнтра, горада Уэйка. Насельніцтва — 2674 чалавекі (2010).
Першыя пасяленцы з’явіліся тут у 1840 годзе. З 1892 года мае статус горада. Названы ад прозвішча землеўладальніка Томаса Уэста (1834—1912).