Уякук | |
---|---|
Uyaquq | |
Род дзейнасці | місіянер |
Дата нараджэння | каля 1860 |
Месца нараджэння | ніжняя плыня Кускаквім, Аляска |
Дата смерці | 1924 |
Грамадзянства | ЗША |
Уякук (юпік: Uyaquq, літаральна «шыя»; каля 1860 — 1924 гг.) — пратэстанцкі місіянер-эскімос, стваральнік арыгінальнай пісьмовасці на мове юпік.
Уякук паходзіў з сям'і шамана з ніжняй плыні ракі Кускаквім. Пад уздзеяннем амерыканскіх місіянераў прыняў хрысціянства і займаўся яго распаўсюджваннем сярод суродзічаў. Уражаны магчымасцю пісьмовасці адлюстроўваць Біблію без скажэнняў вырашыў стварыць пісьмо для юпік. Лічыцца, што першы варыянт пісьма ён убачыў у сне.
У 1900 г. Уякук прадставіў складовае пісьмо югтун, у якім выкарыстоўваў традыцыйныя эскімоскія піктаграмы. Праз 5 гадоў ён адмовіўся ад піктаграм на карысць складовых знакаў. Паколькі Уякук не ведаў англійскай мовы, то з дапамогай амерыканскіх місіянераў займаўся перакладам святога пісання на родную мову. Яны чыталі яму перакладзеныя тэксты ўслых, а ён запісваў на югтун.
У нашы дні юпік карыстаюцца лацінкай, аднак югтун застаецца важнай часткай іх пісьмовай спадчыны.