Уільям Айтан | |
---|---|
William Aiton | |
Дата нараджэння | 1731[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1793[3][4][…] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уільям Таўнсенд Айтан[5] |
Род дзейнасці | памолаг, батанік, птэрыдолаг |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | Каралеўскія батанічныя сады К’ю |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Aiton».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Раней замест выкарыстоўвалася пазначэнне: Ait.
|
Уі́льям А́йтан[6] (англ.: William Aiton, 1731, каля Гамільтана, Шатландыя — 2 лютага 1793, К'ю, Лондан, Англія) — шатландскі батанік і садоўнік.
Нарадзіўся ў 1731 годзе, у маленькай вёсачцы недалёка ад шатландскага горада Гамільтан. У 1754 годзе пераехаў у Лондан, дзе стаў памочнікам Філіпа Мілера, дырэктара Саду ў Чэлсі.
У 1759 годзе стаў дырэктарам толькі што адкрытага Каралеўскага батанічнага саду ў К'ю, які пад яго кіраваннем стаў самым багатым на свеце. Заставаўся дырэктарам да самай сваёй смерці.
Бацька батаніка Уільяма Таўнсенда Айтана, які атрымаў у спадчыну пост дырэктара батанічнага саду ў К'ю.