Уільям Альфрэд Фаўлер | |
---|---|
William Alfred Fowler | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1995[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык, астрафізік |
Навуковая сфера | астрафізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Charles Christian Lauritsen[d] |
Вядомыя вучні | Артур Мак-Дональд |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Уільям Алфрэд Фаўлер (англ.: William Alfred Fowler; 9 жніўня 1911, Пітсбург, ЗША — 14 сакавіка 1995) — амерыканскі фізік і астрафізік, адзін з заснавальнікаў ядзернай астрафізікі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1956).
Скончыў універсітэт штата Агая (1933). 3 1936 у Каліфарнійскім тэхналічным інстытуце (з 1946 прафесар, у 1963—67 прэзідэнт).
Навуковыя працы ў галіне ядзернай фізікі, ядзернай і рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядзернага ўтварэння хімічных элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957; з Ф. Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў механізм выбуху звышновых зорак (1960, з Ф. Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хімічных элементаў на ранніх стадыях расшырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з С. Чандрасекарам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1974).