Уільям Брэдфард Шоклі | |
---|---|
англ.: William Bradford Shockley | |
![]() Шоклі ў 1975 годзе | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1989[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Hillman Shockley[d][5] |
Жонка | Jean Bailey[d] і Emmy Lanning[d] |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка паўправаднікоў[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | Doctor of Philosophy in Physics[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | John C. Slater[d] |
Вядомы як |
Вынаходнік і стваральнік тэорыі плоскасцевага транзістара Стваральнік амерыканскай школы даследавання аперацый |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() прэмія Олівера Э. Баклі па фізіцы кандэнсаванага стану[d] (1953) Медаль пашаны IEEE[d] (1980) медаль Вільгельма Экснера[d] (1963) Прэмія Морыса Лібмана[d] (1952) медаль Холі[d] (1963) прэмія Камстока[d] (1953) |
![]() |
Уільям Брэдфард Шоклі (англ.: William Bradford Shockley; 13 лютага 1910, Лондан — 12 жніўня 1989, Стэнфард) — амерыканскі фізік, даследчык паўправаднікоў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956). У гады Другой сусветнай вайны Шоклі ўдзельнічаў у стварэнні амерыканскай школы даследавання аперацый і ў распрацоўцы тактыкі стратэгічных бамбардзіровак. У студзені 1948 года Шоклі вынайшаў плоскасцевы біпалярны транзістар, а затым стварыў навуковую тэорыю, якая тлумачыць яго працу. У 1956 Шоклі заснаваў названую яго імем лабараторыю, якая была адным з вытокаў Крамянёвай даліны.
У Шоклі спалучаліся талент тэарэтыка і выкладчыка, культ уласнага інтэлекту і цела, неўтаймоўныя цяга да суперніцтва і глухата да меркаванняў і інтарэсаў іншых людзей. Псіхічная неўраўнаважанасць, уласцівая Шоклі з маленства, з гадамі ўзмацнілася і стала прычынай няўдачы ў бізнесе. У 1960-я гады Шоклі захапіўся ідэямі еўгенікі і пачаў публічную кампанію супраць «выраджэння» амерыканскай нацыі. Яго расісцкія тэорыі, адкінутыя грамадствам, разбурылі навуковую рэпутацыю Шоклі, прывялі да фактычнага выгнання з навуковай супольнасці.