Уільям Голдынг

Уільям Голдынг
англ.: William Gerald Golding
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 верасня 1911(1911-09-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1993(1993-06-19)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Жонка Ann Brookfield[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 1934
Прэміі
Узнагароды
william-golding.co.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сэр Уільям Джэралд Голдынг[4] (англ.: William Gerald Golding; 19 верасня 1911 — 19 чэрвеня 1993) — англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1983). За амаль саракагадовую літаратурную кар'еру Голдынг выдаў 12 раманаў; сусветную вядомасць яму забяспечыў першы з іх, «Валадар мух», які лічыцца адным з выбітных твораў сусветнай літаратуры XX стагоддзя.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1935). Удзельнік II сусветнай вайны. На яго светаадчуванне значна ўплыла філасофія экзістэнцыялізму.

Вядомасць У. Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філасофскіх раманаў-прытчаў альбо «баек»: «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне» (1959), «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зборніка публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т.л. праірамнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп'ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек — цывілізацыя, асоба — гісторыя, душа — Бог, ідэал — рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе У. Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Навела «Бог Скарпіён» у перакладзе V.K. была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 6, 2003. С. 144—176).[5]

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б William Golding // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.324.
  5. Гл. на сайце «Камунікат»