Уільям Джэймс | |
---|---|
англ.: William James | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1842[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1910[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Генры Джэймс Старэйшы[d] |
Маці | Mary Walsh James[d] |
Жонка | Alice Gibbens James[d][6] |
Дзеці | William James[d] |
Род дзейнасці | філосаф, псіхолаг, выкладчык універсітэта, урач, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія і псіхалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Кірунак | Прагматызм, функцыяналізм |
Асноўныя інтарэсы | Філасофія, псіхалогія |
Вядомыя вучні | Эдвард Лі Торндайк, Артур Онкен Лаўджой[d], Mary Whiton Calkins[d], Robert S. Woodworth[d] і Boris Sidis[d] |
Член у | |
![]() |
Уільям Джэймс англ.: William James; 11 студзеня 1842, Нью-Ёрк — 26 жніўня 1910, Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і вядучы прадстаўнік прагматызму і функцыяналізму.
Брат вядомага пісьменніка Генры Джэймса. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Гарвардскай медыцынскай школе (1869). У 1872—76 выкладаў анатомію і фізіялогію ў Гарвардскім універсітэце. У 1884 заснаваў Амерыканскае таварыства парапсіхалагічных даследаванняў. З 1885 прафесар псіхалогіі, а пазней і прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.
Лічыў, што свет існуе як сістэма рэчаў, з якімі кожны чалавек сутыкаецца ў сваім штодзённым жыцці; у той жа час кожны чалавек стварае свой уласны свет. У кнізе «Прынцыпы псіхалогіі» (1890) параўноўваў свет са статуяй, якую скульптар высякае з мармуру. Першапачаткова свет уяўляўся У. Джэймсу як своеасаблівы «хаос адчуванняў», «паток свядомасці». Уяўляў чалавека як творцу рэальнасці, ісціны і каштоўнасцей. Састаўныя элементы асобы, паводле У. Джэймса, падзяляюцца на тры класы: фізічная асоба; сацыяльная асоба; духоўная асоба.