Уільям Дзьюсбэры | |
---|---|
англ.: William Duesbury | |
| |
Род дзейнасці | прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 7 верасня |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1786[1] (61 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Уільям Дзьюсбэры II |
Уiльям Дзьюсбэры (англ.: William Duesbury; 7 верасня 1725 — 1786) — спецыяліст па працы з эмаллю і брытанскі прадпрымальнік XVIII стагоддзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хола[2].
Уiльям Дзьюсбэры нарадзіўся 7 верасня 1725 года[2]. Ужо каля 1742 працаваў з эмаллю ў Лондане, дзе заставаўся да 1753. Пазней, у 1754—1755 гадах, жыў і працаваў у Лонгтан-Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе, назапасіўшы дастаткова грошай, па азнаямленні з вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іх вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынгем Роўд. Гэты праект фінансавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафер Хіт[3]. Таксама сваім вопытам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Планшэ. У 1789 годзе, пасля банкруцтва Хіта, ён узяў бізнес цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Уільяму Дзьюсбэры II[4].
Уiльям Дзьюсбэры быў членам Філасофскага таварыства Дэрбі[5].
Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Дзьюсбэры, выстаўлена ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі[6].