Уільям Кемдэн | |
---|---|
William Camden | |
| |
Дата нараджэння | 2 мая 1551[1] |
Месца нараджэння | Лондан, Англія |
Дата смерці | 9 (19) лістапада 1623[2][3][…] (72 гады) |
Месца смерці | Чызлхерст, Кент, Англія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антыквар, геральдыст, пісьменнік, гісторык |
Навуковая сфера | гісторык, археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар | Оксфардскі ўніверсітэт |
Вядомыя вучні | Hugh Holland[d] |
Вядомы як | аўтар «Britannia» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Кемдэн (англ.: William Camden) (2 мая 1551 — 9 лістапада 1623) — англійскі гісторык з г. зв. школы антыквараў і археолаг.
Усё жыццё Кемдэн збіраў матэрыялы па гісторыі, геаграфіі і археалогіі Англіі. Вынікам яго шматгадовых даследаванняў было з’яўленне ў 1586 сачынення «Britannia, sive florentissimorum regnorum Angliae, Scotiae, Hiberniae et Insularum adjacentium ex intima antiquitate chorographica Descriptio». Гэткае сачыненне, за якое сучаснікі называлі Кемдэна «англійскім Страбонам», мела вялікі поспех і цягам чатырох гадоў вытрымала пяць выданняў (англійскі пераклад яго з’явіўся ў 1610, затым у 1695 і ў 1789, з істотнымі дапаўненнямі Richard Gough).
Іншыя працы Кемдэна: спіс эпітафій Вэстмінстэрскага абацтва (1600), збор старажытных хронік (Франкфурт, 1603), нарыс валадарання Лізавета I «Annales Rerum Gestarum Angliae et Hiberniae Regnante Elizabetha» (1615; перакладзены на англійскую і французскую мовы; лічыцца істотным матэрыялам для вывучэння валадарання Лізаветы) і інш. Каб ушанаваць заслугі Кемдэна, яго імем было названа гістарычнае таварыства (Camden Society), заснаванае ў 1838 з мэтай публікацыі нявыдадзеных матэрыялаў па гісторыі Англіі.