Уільям Купер | |
---|---|
Род дзейнасці | паэт, стваральнік гімнаў |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1731[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1800[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства |
Бацька | John Cowper[d][3][4] |
Маці | Anne Don[d][3][4] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Купер (Вільям Купер, англ.: William Cowper; 20 лістапада, па іншых звестках 26 лістапада 1731 — 25 красавіка 1800) — англійскі паэт.
Выхоўваўся ў Вестмінстэрскай школе: вёў адасобленае жыццё, якое наклала пячатку меланхоліі на яго характар. Няўдалае каханне зрабіла Купера яшчэ больш панурым, і ён нават рабіў замах на самагубства. Пераклаў «Генрыяду» Вальтэра, затым пісаў лірычныя вершы і рэлігійныя гімны. У 1774 годзе выйшаў першы зборнік, які не меў поспеху. У 1785 годзе выйшла другая яго кніга: «The Task», якая адлюстроўвае больш светлы настрой, якім Купер быў абавязаны знаёмству з таленавітай лэдзі Остэн.
Гэтым зборнікам і наступнымі творамі Купер стварыў сабе выбітнае літаратурнае становішча. Яго ціхая шчырая паэзія, любоў да прыроды, мастацкае адлюстраванне яе і імкненне да натуральнасці былі пачаткам рэакцыі супраць рытарычнай паэзіі Аляксандра Поўпа і зрабілі Купера, разам з Уордсвартам, адным з рухавікоў ангельскага «адраджэння паэзіі» пачатку XIX стагоддзі. У канцы жыцця Купер пакутваў на душэўнае засмучэнне. Пасмяротны збор твораў Купера выйшаў у 1803 (з біяграфіяй Гэйлея).
Купер карыстаўся містычнымі працамі мадам Гюён, быў пад уплывам квіетызму.