Сэр Уільям Лорэнс Брэг OBE (англ.: Sir William Lawrence Bragg, 31 сакавіка 1890 — 1 ліпеня 1971) — аўстралійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1915) (сумесна са сваім бацькам Уільямам Генры Брэгам). Самы малады нобелеўскі лаўрэат па фізіцы за ўсю гісторыю прэміі. Займаў пасаду дырэктара Кавендышскай лабараторыі ў Кембрыджы ў той час, калі там, у лютым 1953 г., Дж. Уотсанам, Ф. Крыкам і Р. Франклінам была адкрыта структура ДНК. Уотсан і Крык, сумесна з супрацоўнікам лонданскага каралеўскага каледжа М. Уілкінсам, былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі за 1962 («за адкрыцці, якія тычацца малекулярнай структуры нуклеінавых кіслот і іх значэння для перадачы інфармацыі ў жывых сістэмах»). Разалінд Франклін памерла ў 1958 годзе і па правілах Нобелеўскага камітэта не магла быць вылучана на намінацыю ўзнагароджана Нобелеўскай прэміі.