Уільям Рамзай | |
---|---|
англ.: William Ramsay | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1852[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1916[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Margaret Johnstone Marshall[d] |
Род дзейнасці | хімік, прафесар, гісторык, археолаг |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вільгельм Рудальф Фітыг[d] |
Член у |
|
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Прэмія Лекантэ[d] (1895) медаль Эліята Крэсана[d] (1913) медаль Матэўчы[d] (1907) медаль Дэві[d] (1895) Longstaff Prize[d] (1897) медаль Барнарда[d] (1895) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Уільям Рамзай, таксама Уільям Рэмзі[7] (англ.: Sir William Ramsay; 2 кастрычніка 1852, Глазга — 23 ліпеня 1916, Хай-Уікам) — англійскі хімік і фізік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1888), прэзідэнт Лонданскага хімічнага таварыства (1907—1909). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1904).
Вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (доктар філасофіі; 1872). 3 1872 ва ўніверсітэце Глазга, з 1880 прафесар Брыстальскага, у 1887—1913 — Лонданскага ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы па фізічнай, арганічнай і неарганічнай хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У. Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М. Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыадычнай сістэме хімічных элементаў (1900, адначасова з Дз. Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф. Содзі).