Сомерсет Моэм | |
---|---|
Somerset Maugham | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Уільям Сомерсет Моэм |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1965[3][1][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Robert Ormond Maugham[d][5] |
Маці | Edith Mary Snell[d][5] |
Жонка | Syrie Maugham[d] |
Дзеці | Mary Elizabeth Maugham[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, драматург, эсэіст |
Гады творчасці | з 1897 |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | Ліза з Ламбета (1897) |
Узнагароды |
|
Подпіс | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Сомерсет Моэм[6] (англ.: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874, Парыж — 16 снежня 1965) — англійскі пісьменнік.
Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.
Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п'ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.
Асобныя яго творы экранізаваныя.
На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.
Уільям Сомерсет Моэм на Вікісховішчы |