Уільям Хант Пэйнтэр | |
---|---|
William Hunt Painter | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1835 |
Месца нараджэння | Астан, Бірмінгем |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1910 (75 гадоў) |
Месца смерці | Шрусберы |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | Батаніка |
Альма-матар | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Хант Пэйнтэр (англ.: William Hunt Painter; 16 ліпеня 1835 — 12 кастрычніка 1910) — англійскі батанік, які ўнёс значны ўклад у даследаванне флоры Дэрбішыра. Калекцыянаваў расліны і быў сябрам «Botanical Exchange Club»[1]. У 1889 выдаў першую публікацыю аб флоры Дэрбішыра.
Уільям Хант Пэйнтэр нарадзіўся 16 ліпеня 1835 годзе ў Астане каля Бірмінгема. Быў старэйшым з пяці дзяцей Уільяма, галантарэйшчыка, і яго жонкі Сары, у дзявоцтве Хаўкс (Hawkes). Перад тым, як далучыцца да англіканскай царквы, пачынаў сваю кар'еру ў банкаўскай справе[2]. У 1861 годзе працаваў у Чэлсі памочнікам мірскога прапаведніка[3]. Пэйнтэр наведваў Іслінгтонскі місіянерскай каледж (Islington Missionary College), дзе чакаў свайго адпраўлення ў замежжа, аднак, пасля заканчэння каледжа, застаўся вікарыям у Барбонэ ў Уэстмарленде. Менавіта тут ён сустрэўся з Робертам Вудам (Robert Wood), які пазнаёміў яго з батанікай.
У 1865 годзе Пэйнтэр стаў вікарыям у Хай-Вайкомбе (High Wycombe), дзе сустрэў Джэймса Брыта, які ўжо апублікаваў свой першы навуковы даклад і працаваў у гербаріўме садоў Кью. Нягледзячы на каталіцкае веравызнанне Брыта, абодва шмат гулялі разам, абменьваючыся сваімі інтарэсамі ў батаніцы[1]. Пэйнтэр ажаніўся з Джэйн Сцемпс (Jane Stamps) у 1871 годзе[4]. У 1881 годзе ён і яго жонка жылі ў Бедмінсцеры, Сомерсет, дзе Уільям быў вікарыям[5].
Пэйнтэр правёў значную працу па кадыфікацыі флоры Дэрбішыра. У 1881 годзе ён апублікаваў грунтоўную публікацыю з дадатковымі нататкамі ў 1889 годзе. Разам яны сфармавалі аснову навуковай працы «Contributions to the Flora of Derbyshire»[6], якую неўзабаве прарэцэнзіраваў біёлаг Джэймс Юстас Багнал[7]. Пэйнтэр апублікаваў чарговы дадатак да сваёй працы ў часопісе «The Naturalist», што паказвала на жаданне яе палепшыць. Багнал быў прызнаным аўтарытэтам па моху і апублікаваў падобную на працу Уільяма работу па флоры Ворвікшыра (Flora of Warwickshire).
Хант Пэйнтэр ахвяраваў свой гербарый універсітэцкаму каледжу Уэльса ў Аберіствіце (University College of Wales in Aberystwyth), але некалькі характэрных відаў раслін з яго калекцыі захоўваюцца ў садках Кью і Оксфарда, у дэпартаменце батанікі ў Абердзіне, у Музеі прыродазнаўства Лондана, Бірмінгемскім універсітэце, Нацыянальным батанічным садзе Дубліна, Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, універсітэце Глазга, музеі Ханкак ў Ньюкасл-апан-Тайне, Манчэстэрскім музеі і Кардыфе[8].
Гербарый Пэйнтэра выстаўлены ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[9].
У 1891 годзе Пэйнтэр быў вікарыям у Бідулфе ў Стафардшыре. Потым у 1894 годзе ён быў прызначаны парафіяльным пастарам Сцірчлі ў Шорпшыре. За час яго знаходжання там прыход быў мадэрнізаваны, аднак больш за ўсё Пэйнтэр адзначыўся сваім даглядам стану царквы і навакольных будынкаў[10].
Застаючыся ў Фолмуце вясной 1898, Пэйнтэр узяўся за даследаванне моху. Мох стаў яго галоўнай сферай батанічных інтарэсаў. Падарожнічаючы і абменьваючыся раслінамі, ён быў здольны пісаць навуковыя нарысы па мохавай флоры Дэрбішыра, Брэкана, Фолмута і Кардыганшыра. Пэйнтэр заставаўся ў Сцірчлі да 1909 гады, дзе яго батанічныя і геалагічныя ўзоры былі прадстаўлены ў універсітэцкім каледжы Аберыствіта (Aberystwyth). Пэйнтэр памёр у наступным годзе і быў пахаваны ў Сцірчлі. English Churchman апублікаваў пасля яго смерці наступны некралог:
Царква Ірландыі страціла вернага і адданага святара, які заўсёды раўніва падтрымліваў свае пратэстанцкія прынцыпы |
Пэйнтэр быў гарачым калекцыянерам і сябрам Botanical Exchange Club[1]. Ёсць некалькі раслін, якія можна знайсці толькі ў Вялікабрытаніі. Адно з іх, верагодна, Fumaria painteri або Дымянка аптэчная Пэйнтэра. Гэтая кветка была знойдзена толькі два разы, у 1905 і 1907 гады, і ў абодвух выпадках была знойдзена Пэйнтэром[11]. Пошук у 2006 годзе даў знаходку яшчэ аднаго ўзору, але эксперты не змаглі дамовіцца аб ідэнтыфікацыі. Расліны гэтага апісання не з'яўляюцца рэдкімі, бо з'яўляюцца натуральнымі гібрыдамі, але застаецца пытанне, ці з'яўляецца выяўлены ўзор урадлівым або стэрыльным гібрыдам[12].