Уінсарскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Windsor | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Windsor |
Заснаваны | 1857 |
Год рэарганізацыі | 1962 |
Студэнты | 16 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уінсар, Антарыа, Канада |
Сайт | uwindsor.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уінсарскі ўніверсітэт (англ.: University of Windsor) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уінсар у правінцыі Антарыа, Канада.
Гэта самы паўднёвы ўніверсітэт Канады. Універсітэт быў зарэгістраваны ўрадам правінцыі Антарыа ў 1962 годзе. Ядром установы стаў каталіцкі Успенскі каледж, заснаваны ў 1857 годзе, які ў 1919–1953 гадах дзейнічаў як філіял Заходне-Антарыйскага ўніверсітэта, а затым як незалежны Успенскі ўніверсітэт. З 1963 года ён дзейнічае як дзяржаўны ўніверсітэт пад цяперашняй назвай.