ФК Астан Віла

Астан Віла
Поўная назва Футбольны клуб «Астан Віла»
Мянушкі Віланы, Ільвы
Заснаваны 1874
Горад Бірмінгем
Стадыён Віла Парк
Умяшчальнасць: 42 788
Уладальнік Уэс Эдэнс[d] і Насеф Савірыс[d]
Прэзідэнт Насеф Савірыс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 7 месца
Сайт avfc.co.uk (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Астан Віла» (англ.: Aston Villa F.C.) — англійскі футбольны клуб з горада Бірмінгем. Клуб размяшчаецца ў Астане — цэнтральным раёне горада, ад імя якога і пайшоў назва каманды. Клуб з’явіўся на свет у 1874 годзе. У 1888 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі, у 1897 годзе змяніў футбольную пляцоўку на «Віла Парк», а ў 1992 годзе клуб стаў адным са стваральнікаў Прэм’ер-лігі.

«Віла» адзін з самых сталых і паспяховых калектываў у Англіі, маючы на сваім рахунку 7 перамогаў у чэмпіянаце і столькі ж разоў становячыся ўладальнікамі кубка краіны. Таксама клуб з’яўляецца адным з чатырох англійскіх калектываў, што змаглі заваяваць самы прэстыжны трафей Старога Свету — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у сезоне 1981/82.

«Віла» мае працяглае супрацьстаянне са сваім сталым ворагам «Бірмінгем Сіці», якое яшчэ мае назву «дэрбі другога горада» і цягнецца з 1879 года. Традыцыйныя колеры экіпіроўкі — бардовыя кашулі з блакітнымі рукавамі, белыя трусы і блакітныя гетры. Традыцыйны лагатып змяшчае залатога ільва на блакітным фоне, ніжэй знаходзіцца дэвіз клуба — «падрыхтаваны». Апошнім разам лагатып быў мадыфікаваны ў 2007 годзе.

Гэры Хэмптан забівае адзін са сваіх двух галоў у фінале Кубка Англіі 1905 года

Клуб быў заснаваны ў сакавіку 1874 года ігракамі ў крыкет для таго, каб зімой падтрымліваць спартыўную форму. Да канца 1870-х гадоў «Астан Віла» стала адной з наймацнейшых каманд у Мідлендзе. У 1880 годзе клуб перамог у кубку Бірмінгема, які стаў першым трафеем у гісторыі клуба, у тым жа сезоне каманда пачала выступы ў Кубку Англіі, дзе дайшла да трэцяга раўнда. Таксама ў 1879 годзе быў згуляны першы матч са сваім гістарычным супернікам «Бірмінгем Сіці», які зваўся тады «Смол Гіл». Матч скончыўся перамогай «Смол Гіла» з лікам 1:0. Гэтая падзея паклала пачатак дэрбі другога горада.

У 1878 годзе ў зборную Англіі ўпершыню быў выкліканы ігрок «Астан Вілы» Артур Браўн. У першай палове 1880-х гадоў «Астан Віла» працягвала заставацца наймацнейшай камандай Мідленда, выйграўшы Кубак Бірмінгема 5 разоў у 6 розыгрышах, аднак у Англіі справы ішлі не гэтак добра, найлепшым вынікам у Кубку была стадыя чвэрцьфіналу.

Першы вялікі поспех прыйшоў да клуба ў 1887 годзе, калі ўпершыню быў выйграны Кубак Англіі. Тады ў камандзе гулялі вядомыя ігракі свайго часу, як Арчы Гантэр і Артур Браўн, а «Астан Віла» заваявала сабе рэпутацыю аднаго з лепшых клубаў краіны. У 1888 годзе па ініцыятыве менеджара «Астан Вілы» Уільяма Мак-Грэгара была заснавана першая Футбольная ліга ў свеце. Мак-Грэгар звярнуўся з прапановай да 11 вядучых клубаў краіны. Гэтак з 12 клубаў утварылася ліга, і «Астан Віла» стала ініцыятарам яе заснавання. У першым сезоне каманда заняла 2 месца. Аднак, затым рушыў услед спад, «Астан Віла» заняла ў двух наступных сезонах 8 і 9 месца адпаведна. Затым справы пайшлі крыху лепей, і ў 1892 годзе клуб дабраўся да фіналу Кубка Англіі, дзе з лікам 3:0 атрымаў паражэнне ад «Вест Бромвіч Альбіён». Аднак, аж да 1893 года «Астан Віла» заставалася серадняком чэмпіянату.

Каманда 1894—1895 гадоў з кубкам Англіі і прызам пераможцу чэмпіянату

У 1894 годзе «Астан Віла» першы раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Англіі. Аднак, гэта быў толькі пачатак безумоўнага дамінавання клуба ў краіне. За 7 сезонаў «Астан Віла» перамагла ў чэмпіянаце 5 разоў (1894, 1896, 1897, 1899, 1900) і 2 разы стала ўладальнікам Кубка Англіі (1895 і 1897). Таксама была атрымана трэцяе месца ў 1895 годзе. Толькі ў 1898 годзе клуб застаўся без трафеяў. У 1897 годзе каманда пераехала на стадыён «Віла Парк», на якім гуляе і па гэты дзень. У 1897 годзе быў зроблены залаты дубль, гэта значыць перамога ў Кубку Англіі (у фінале быў абыграны «Эвертан» з лікам 3:2) і чэмпіянаце. У 1898 годзе, паслабіўшыся пасля дубля, каманда заняла 6 месца — адзінае не прызавое за гэтыя гады. Дарэчы, залаты дубль ніхто не здолеў паўтарыць да 1961 года. У наступныя два сезона «Астан Віла» станавілася чэмпіёнам. Да пачатку XX стагоддзя клуб падышоў самым тытулаваным у краіне. У гэты перыяд былі выйграны ўсе матчы супраць «Бірмінгем Сіці». Многія футбалісты тагачаснай «Астан Вілы» былі асноўнымі ігракамі зборнай Англіі, як абаронцы Говард Спенсер, які быў капітанам зборнай Англіі і «Астан Вілы», і былы ігрок «Бернлі» Джымі Кабтры, нападнікі Джон Дэйві, Фрэд Уэлдэн, Білі Гараці, Джо Беч і Джон Кэмпбел. Дагэтуль гэты перыяд застаецца лепшым у гісторыі клуба. З пачаткам новага стагоддзя гегемонія ў Англіі прыйшла да заканчэння.

Пасля чэмпіёнства 1900 года пачаўся наймацнейшы спад, гэта значыць клуб заняў толькі 15-е месца ў 1901 годзе, а пасля гэтага восьмае. Нягледзячы на тое, што ў 1905 годзе быў выйграны Кубак Англіі, дзе ў фінале быў абыграны «Ньюкасл Юнайтэд» аж да 1910 года каманда была сярэдняком чэмпіянату. У сезоне 1909/10 «Астан Віла» досыць нечакана стала чэмпіёнам Англіі. Пачаўся новы ўздым, які працягваўся да Першай сусветнай вайны. З 1910 па 1914 гады «Астан Віла» яшчэ раз была чэмпіёнам, 3 разы сярэбраным прызээрам і раз у 1913 годзе перамагла ў кубку краіны. Гэтыя поспехі сталі магчымымі дзякуючы ўсё яшчэ выступалых за клуб ігракоў Джо Беча і Білі Гараці, а таксама маладых ігракоў, як Гэры Хэмптана і Клема Стэфенсана, які славіўся сваімі дакладнымі перадачамі.

Каманда 1896—1897 гадоў

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Аргенціна Бр Эміліяна Марцінес 1992
2 Польшча Аб Мэці Кэш 1997
3 Бразілія Аб Дыегу Карлус 1993
4 Англія Аб Эзры Конса 1997
5 Англія Аб Тайран Мінгс 1993
6 Бразілія ПА Дуглас Луіс 1998
7 Шатландыя ПА Джон Мак-Гін (капітан) 1994
8 Бельгія ПА Юры Тылеманс 1997
10 Аргенціна ПА Эміліяна Буэндыя 1996
11 Англія Нап Олі Уоткінс 1995
12 Францыя Аб Люка Дзінь 1993
14 Іспанія Аб Пау Торэс 1997
15 Іспанія Аб Алекс Марэна 1993
16 Англія Аб Калум Чэймберс 1995
Паз. Імя Нар.
17 Францыя Аб Клеман Лангле 1995
18 Аўстралія Бр Джо Гаўчы 2000
19 Францыя ПА Муса Дыябі 1999
22 Італія ПА Нікола Дзаньёла 1999
24 Калумбія Нап Джон Дуран 2003
25 Швецыя Бр Робін Ульсен 1990
27 Англія Нап Морган Роджэрс 2002
29 Англія Аб Кейн Кеслер Хейдэн 2002
30 Англія Аб Кортні Хаўс 1995
31 Ямайка Нап Леан Бейлі 1997
41 Англія ПА Джэйкаб Рэмсі 2001
44 Францыя ПА Бубакар Камара 1999
47 Англія ПА Цім Ірагбанам 2003
Трэнер Перыяд
Шатландыя Джордж Рэмсі 08.1884—05.1926
Англія В. Дж. Сміт 08.1926—05.1934
Шатландыя Джымі Мак-Малан 06.1934—10.1935
Англія Джымі Хоган 11.1936—09.1939
Шатландыя Алекс Месі 08.1945—08.1950
Англія Джордж Марцін 12.1950—08.1953
Англія Эрык Хаўтан 09.1953—11.1958
Англія Джо Мерсер 12.1958—07.1964
Англія Дзік Тэйлар 07.1964—05.1967
Англія Томі Камінгс 07.1967—11.1968
Шатландыя Томі Догэрці 12.1968—01.1970
Уэльс Вік Кроў 01.1970—05.1974
 
Трэнер Перыяд
Англія Рон Сандэрс 06.1974—02.1982
Англія Тоні Бартан 02.1982—06.1984
Англія Грэм Цёрнер 07.1984—09.1986
Шатландыя Білі Макніл 09.1986—05.1987
Англія Грэм Тэйлар 05.1987—07.1990
Славакія Іозеф Венглаш 07.1990—05.1991
Англія Рон Аткінсан 07.1991—11.1994
Англія Браян Літл 11.1994—02.1998
Англія Джон Грэгары 02.1998—01.2002
Англія Грэм Тэйлар 02.2002—05.2003
Ірландыя Дэвід О’Ліры 05.2003—07.2006
Паўночная Ірландыя Марцін О’Ніл 08.2006—08.2010
 
Трэнер Перыяд
Францыя Жэрар Улье 08.2010—06.2011
Шатландыя Алекс Макліш 06.2011—05.2012
Шатландыя Пол Ламберт 06.2012—02.2015
Англія Цім Шэрвуд 02.2015—10.2015
Францыя Рэмі Гард 10.2015—03.2016
Шатландыя Эрык Блэк 04.2016—06.2016
Італія Раберта Дзі Матэа 06.2016—10.2016
Англія Стыў Брус 10.2016—10.2018
Англія Дзін Сміт 10.2018—11.2021
Англія Стывен Джэрард 11.2021—10.2022
Іспанія Унаі Эмеры 11.2022—
  1. https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/405