Вейна | |
---|---|
Заснаваны | 1995 |
Горад | Вейна, Магілёўскі раён, Беларусь |
Чэмпіянат | Чэмпіянат Магілёўскай вобласці |
2012 | 3 месца |
«Вейна» — беларускі футбольны клуб з пасёлка Вейна, Магілёўскі раён.
Заснаваны ў пачатку 1990-х гадоў, спачатку гуляў на аматарскім узроўні. У 1995 далучыўся да Трэцяй лігі чэмпіянату Беларусі, а праз два гады выйшаў у Першую лігу.
У 1999 годзе «Вейна» стала фарм-клубам магілёўскага «Дняпра-Трансмаша» і змяніла назву на «Вейна-Дняпро». Па выніках сезона 2000 клуб страціў месца ў Першай лізе, а на наступны год быў выключаны і з Другой лігі.
Пасля аматарская каманда выступала ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці[1].
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1995 | Трэцяя-Б (Д3) | 2 | 12 | 7 | 4 | 1 | 22–13 | 25 | ||
1996 | Трэцяя-Б (Д3) | 1 | 26 | 19 | 3 | 4 | 62–29 | 58 | Выхад у Другую лігу | |
1997 | Другая (Д2) | 11 | 30 | 9 | 4 | 17 | 27–53 | 31 | ||
1998 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 5 | 5 | 20 | 31–83 | 20 | 1/16 фіналу | Змена назваў ліг |
1999 | Першая (Д2) | 14 | 30 | 6 | 8 | 16 | 31–57 | 26 | ||
2000 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 2 | 2 | 26 | 25–83 | 8 | Вылет у Другую лігу | |
2001 | Другая (Д3) | Знялася, вынікі усіх матчаў ануляваны |