ФК Гарадзея

Гарадзея
ФК Гарадзея.gif
Поўная назва УФКіС «Футбольны клуб „Гарадзея“»
Мянушкі цукровыя
Заснаваны 2002
Расфарміраваны 2021
Горад Гарадзея, Беларусь
Стадыён «Гарадзея»
Умяшчальнасць: 1000
2020 13 месца ў Вышэйшай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Гарадзея»беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Гарадзея, які існаваў у 20022021 гадах.

Спачатку быў міні-футбольным клубам, пасля клуб перайшоў на звычайны футбол. У 2008 клуб заявіўся ў Другую лігу і праз два гады выйграў яе.

Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс клубу трэцяе месца.

У сезоне 2012 клуб вёў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Заняўшы другое месца, клуб атрымаў права на стыкавыя матчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якое заняла апошняе месца ў Вышэйшай лізе. У першым матчы «Гарадзея» перамагла з лікам 1:0. Але ў другім саступіла 0:4 і засталася ў першай лізе.

У сезоне 2013 «Гарадзея» дзякуючы выдатнаму старту (7 перамог у першых 7 турах) упэўнена забралася на першае месца. Але потым справы пайшлі горш, каманда стала атрымоўваць нічыі і паражэнні. Пасля паражэння ў 21-м туры ад «Смалявічаў-СТІ» (0:4) «Гарадзея» саступіла першы радок «Слуцку» і ў далейшым ужо не здолела на яго вярнуцца.

У выніку клуб зноў заняў другое месца. У стыкавых матчах «Гарадзея» саступіла магілёўскаму «Дняпру» па суме дзвюх сустрэч (1:3, 0:0) і зноў згубіла магчымасць выйсці ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2014 «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў маі 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнерам каманда стала выступаць больш паспяхова, і першы круг «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога круга «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую серыю (6 матчаў без перамог), з-за якой ужо за некалькі тураў страціла ўсе шанцы на павышэнне.

Пачатак сезона 2015 у «Гарадзеі» ізноў не атрымаўся і яна апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Тым не менш, кіраўніцтва клуба пакінула Сяргея Яромку на пасадзе галоўнага трэнера. Хутка становішча стала выпраўляцца, і першы круг каманда скончыла на чацвёртым месцы. Другую палову чэмпіянату «Гарадзея» правяла яшчэ больш паспяхова, і праз некаторы час узначаліла турнірную табліцу. На фінішы «цукровыя» прапусцілі на першае месца «Іслач», але другога месца было дастаткова, каб забяспечыць месца ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе

[правіць | правіць зыходнік]

У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе «Гарадзея» здолела захаваць сваіх лідараў, умацаваўшы склад вопытнымі беларускімі ігракамі. Пасля няўдалага старту каманда стала набіраць ачкі, у сярэдзіне сезона 2016 знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але няўдалы фініш адкінуў «цукровых» на дзявяты радок.

У сезоне 2017 «Гарадзея» заставалася адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. Аднак, пасля хатняга паражэння ў першым туры ад «Шахцёра» (0:1), гарадзейскі клуб болей не саступаў на сваім полі. 2017 год «Гарадзея» таксама скончыла на 9-м месцы.

Сезон 2018 пачаўся для гарадзейцаў няўдала, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Першая перамога была атрымана толькі ў 10-м туры, калі дзякуючы голу на апошніх хвілінах «Гарадзея» сенсацыйна ўзяла верх над БАТЭ (2:1), аднак гэтая перамога засталася адзінай у першай палове чэмпіянату. У другой палове сезона «Гарадзея» стала выступаць значна лепей, шэраг перамог дазволіў камандзе пакінуць падвал табліцы і скончыць сезон трэці раз запар на дзявятым радку.

У сезоне 2019 «Гарадзея» таксама спачатку знаходзілася ўнізе табліцы, але неўзабаве вынікі наладзіліся, каманда ўпэўнена замацавалася ў сярэдзіне табліцы, пазней нават мела магчымасць змагацца за высокія месцы, аднак у выніку фінішавала сёмай.

У сезоне 2020 у «Гарадзеі» меліся фінансавыя праблемы, звязаныя з затрыманнем у межах «цукровай справы» дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча, які аказваў значную дапамогу камандзе. У выніку клуб стаў рабіць большую стаўку на маладых выканаўцаў. Няглядзячы на праблемы, «Гарадзея» здолела пазбегнуць вылету, стаўшы трынаццатай.

У студзені 2021 года клуб пакінуў увесь трэнерскі штаб[1]. Неўзабаве стала вядома, што клуб адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. Ігракі каманды разышліся па іншых клубах, пераважна ў Вышэйшай лізе, а «Гарадзея» спыніла існаванне[2].

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2002—2007: «Цуккамбінат»
  • з 2008: «Гарадзея»

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці, гр.Б (Д4) 2 18 11 4 3 57–21 37 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 7 30 12 8 10 43–39 44 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 2 26 16 4 6 42–23 52 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 1 34 27 3 4 112–29 84 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 51–31 55 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 2 28 18 6 4 49–21 60 1/8 фіналу
Пераходныя матчы1 2 1 0 1 1–4
2013 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 68–32 60 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы2 2 0 1 1 1–3
2014 Першая (Д2) 6 30 11 12 7 42–26 45 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 2 30 21 5 4 73–25 68 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 36–39 38 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 37–35 38 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 7 14 31–33 34 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 31–29 44 1/16 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 7 15 30–48 31 1/8 фіналу Спыненне існавання

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]