Кальяры | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Cagliari Calcio SpA | |||
Заснаваны | 20 жніўня 1920 | |||
Горад | Кальяры, Італія | |||
Стадыён |
Сардэнья Арэна Умяшчальнасць: 16 233 |
|||
Уладальнік | Fluorsid Group[d] | |||
Прэзідэнт | Тамаза Джуліні[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | ▲ 5 месца ў Серыі B, перамога ў плэй-оф | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Калья́ры» (італ.: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Кальяры, з вострава Сардзінія. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Італіі (1970). Клуб быў утвораны ў 1920 годзе і ў цяперашні час гуляе ў італьянскай Серыі A, правёўшы большую частку апошніх гадоў у асноўным у розыгрышах Серыі А і Серыі B.
Клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сезоне 1969/70, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клуба і нацыянальнай зборнай усіх часоў Луіджы Рыва. Колерамі каманды з’яўляюцца сіні і чырвоны. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Сардэнья Арэна».
«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Серыі C у сезоне 1951/52, гэта значыць дагэтуль тытул пераможца гэтай лігі размяркоўваўся на некалькі клубаў. Большую частку 1950-х гадоў клуб правёў у Серыі B, страціўшы прасоўванне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасля спуску да Серыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў метэорным, гэта значыць у канчатковым выніку клуб дасягнуў прасоўвання ў Серыю A ў 1964 годзе.
Сярод асноўных ігракоў клуба ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыа Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлуіджы Чэра, Ненэ і Рычоці Грэаці, а таксама выбітнага нападніка Луіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клуб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазіцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клубы, як «Ювентус» і «Мілан», здолеў завершыць сезон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сезоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клуб меў на сваім рахунку найлепшы абарончы паказчык лігі.
Улетку 1967 года «Кальяры» згуляў сезон у Паўночнай Амерыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клубы з Еўропы і Паўднёвай Амерыкі, якія гулялі прадстаўляючы амерыканскія і канадскія гарады, і кожны з іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзентуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назву «Чыкага Мустангс». Клуб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў ігрок клуба Раберта Банінсенья, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.
У сезоне 1968/69 «Кальяры» рэальна прэтэндаваў на званне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнцінай» і «Міланам». У канчатковым выніку чэмпіёнам стала «Фіярэнціна», аднак на наступны сезон «Кальяры» здолеў перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэла Даменгіні, які толькі з’явіўся ў складзе клуба. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі два паражэнні і прапусціла 11 мячоў, найменшую колькасць галоў у любой буйной еўрапейскай лізе на сённяшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Даменгіні і Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце свету 1970.
У 1970-я гады адбылося паступовае зніжэнне вынікаў клуба, «Кальяры» вылецела з лігі ў 1976 годзе разам з заканчэннем кар’еры Рывы.
Станам на люты 2024 года.
|
|