Кубань Краснадар | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | руск.: ООО «Профессиональный футбольный клуб „Кубань“» | ||
Мянушкі | Гародніна | ||
Заснаваны | 4 чэрвеня 2018 | ||
Горад | Краснадар, Расія | ||
Стадыён |
Кубань, Краснадар Умяшчальнасць: 35 200 |
||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | ФНЛ | ||
2021/22 | 12 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Кубань» — расійскі футбольны клуб з горада Краснадара. Заснаваны ў 2018 годзе, да 2020 года выступаў пад назвай «Ураджай». У цяперашні час гуляе ў Першынстве ФНЛ.
ТАА «Футбольны клуб „Ураджай“» афіцыйна зарэгістравана 4 чэрвеня 2018 года[1]. Першапачаткова планавалася назваць клуб «Екацярынадарам», але па невядомых прычынах ён у выніку стаў «Ураджаем», пры гэтым з 5 па 14 чэрвеня таго ж года на мясцовым партале Yuga.ru праводзілася апытанне пра назву каманды, па выніках якога варыянт «Ураджай» заняў апошняе месца[2][3]. 21 ліпеня 2018 года ФК «Ураджай» правёў першы афіцыйны матч у сваёй гісторыі ў рамках 1/256 фіналу Кубка Расіі сезона 2018/19, у якім саступіў з лікам 0:2 аматарскаму клубу «Кубань-Холдынг» з станіцы Паўлаўскай[4].
У ліпені 2020 года клуб змяніў назву на «Кубань». Па выніках сезона 2020/21 «Кубань» выйшла ў ФНЛ.