Макслайн | ||||
---|---|---|---|---|
Заснаваны | 2021 | |||
Горад | Віцебск, Беларусь | |||
Галоўны трэнер | Віктар Пятрашка | |||
Чэмпіянат | Першая ліга | |||
2023 | 5 месца | |||
|
«Макслайн» — беларускі футбольны клуб з Віцебска. Гістарычна звязаны з рагачоўскім «Дняпром», з 2021 года выступае пад цяперашняй назвай, у 2023 годзе перабазаваўся ў Віцебск. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
У сярэдзіне 2010-х гадоў з рагачоўскім «Дняпром» стаў супрацоўнічаць Андрэй Іваненка, які заняў пасаду камерцыйнага дырэктара клуба. Яго намаганнямі былі зроблены значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[1], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[2]. Пазней ён супрацоўнічаў з «Крумкачамі» і «Маладзечнам», а ў 2020 годзе вярнуўся ў Рагачоў, калі мясцовая каманда зноў стала выступаць у Другой лізе.
У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». Узмацніўшы склад, рагачоўскі клуб у сезоне 2021 упэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф Другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсці ў Першую лігу.
У сезоне 2022 «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнерам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў маі ён пакінуў клуб, і яго месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клуб добра пачаў сезон, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забяспечыла чацвёртае месца і стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.
Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ клубу было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[3]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[4]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[5]. Неўзабаве клуб пакінуў галоўны трэнер Юрый Пунтус, які ўзначаліў наваполацкі «Нафтан».
У студзені 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў клуба было вырашана, што «Макслайн» у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[6]. 2 сакавіка 2023 года клуб афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[7]. Каманда паспела добра ўзмацніцца перад пачаткам сезона. Галоўным трэнерам стаў Глеб Кулебін, аднак ужо ў маі 2023 года пасля шэрагу няўдач ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў узначаліў Юрый Пунтус. У ліпені 2023 года «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[8]. Клуб яшчэ спрабаваў змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебска», у выніку скончыў сезон на 5-м месцы з 17.
Станам на жнівень 2024 года[9].
|
|
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 1 | 14 | 12 | 1 | 1 | 62–11 | 37 | 1/32 фіналу | |
Другая — плэй-оф (Д3) | 2 | 7 | 4 | 1 | 2 | 18–10 | ![]() | |||
2022 | Першая (Д2) | 4 | 24 | 12 | 5 | 7 | 45–34 | 41 | 1/16 фіналу | |
Пераходныя матчы[A] | 2 | 1 | 0 | 1 | 5–4 | ![]() | ||||
2023 | Першая (Д2) | 5 | 32 | 19 | 4 | 9 | 84–52 | 61 | 1/16 фіналу | Нядопуск і заставанне ў Першай лізе |