ФК Неа Саламіна Фамагуста

Неа Саламіна Фамагуста
Поўная назва Νέα Σαλαμίνα Αμμοχώστου
Заснаваны 7 сакавіка 1948
Горад Фамагуста
Стадыён Амахостас
Умяшчальнасць: 5500
Прэзідэнт Янас Хрызастому[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Першы Дывізіён
2021/22 2 месца ў Другім Дывізіёне
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Неа Саламіна» (грэч. Νέα Σαλαμίνα Αμμοχώστου) — прафесійны футбольны клуб з горада Амахостаса (вядомага як Фамагуста), Кіпр. Пасля турэцкага ўварвання на Кіпр у 1974 годзе і акупацыі туркамі паўночнай часткі вострава клуб з’ехаў з Фамагусты. Базай клуба часова з’яўляецца горад Ларнака.

Найбольш прыкметнымі дасягненнямі клуба з’яўляюцца перамога на кубку Кіпра і на суперкубку Кіпра ў 1990 годзе, а яго найлепшым дасягненнем у першым дывізіёне чэмпіянату Кіпра з’яўляецца трэцяе месца. На працягу першых пяці гадоў (1948—1953) каманда ўдзельнічала ў чэмпіянатах Аматарскай футбольнай федэрацыі Кіпра. У 1953 годзе Неа Саламіна далучылася да Кіпрскай федэрацыі футбола і стала рэгулярна прымаць удзел у чэмпіянатах і кубках краіны. Клуб гуляў у першым дывізіёне чэмпіянату больш чым 50 сезонаў, займаючы сёмае месца паводле гэтага паказчыку сярод усіх каманд.

«Неа Саламіна» дэбютавала ў еўракубках у 1990 годзе, прыняўшы ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў, а ў 1995, 1997 і 2000 гадах гуляла ў Кубку Інтэртота. Футбольная каманда з’яўляецца часткай спартыўнага клуба «Неа Саламіна Фамагуста», які быў заснаваны ў 1948 годзе і таксама ўключае ў сябе мужчынскую валейбольную каманду. Клуб быў названы ў гонар старажытнага кіпрскага горада Саламін, які знаходзіцца непадалёк ад сучаснага горада Фамагуста («Неа» перакладаецца з грэчаскай мовы як «новы»).

Зноскі