ФК Орша

Орша
ФК Орша (2016).gif
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Орша“»
Мянушкі сіня-белыя, раёншчыкі
Заснаваны 1951
Горад Орша, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 2582
Галоўны трэнер Мікалай Кітаёў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 14 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.

У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.

Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.

У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.

У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16.

У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы.

У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон.

У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13. У сезоне 2023 каманда на працягу турніру знаходзілася ў другой палове табліцы і скончыла чэмпіянат на 14-м радку з 17.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1951—1956: «Труд»
  • 1956—1959: ЗШМ
  • 1960—1965: «Машынабудаўнік»
  • 1965—1989: «Старт»
  • 1990—1994: «Легмаш»
  • 1995: «Максім-Орша»
  • 1996: «Максім-Легмаш»
  • 1997—2005: «Орша»
  • 2006: «Орша-Белаўтасервіс»
  • з 2007: «Орша»
  • Фіналіст Кубка БССР: 1971
  • 4-е месца ў чэмпіянаце БССР?! (1971)
  • 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1966, 1974, 1975, 1979).

Рэспубліка Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года[2].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Андрэй Ігнатовіч (у арэндзе з «Дняпра») 2003
33 Беларусь Бр Раман Краўчанка 2004
4 Расія Аб Станіслаў Іршаў 1998
5 Беларусь Аб Мікіта Цюніс 2003
18 Беларусь Аб Мікіта Волчанка 2002
55 Беларусь Аб Сяргей Мельнік 1995
77 Беларусь Аб Антон Шэпелеў 1989
7 Беларусь ПА Аляксей Чарнадараў 2001
8 Расія ПА Максім Жастароў 2002
10 Беларусь ПА Павел Расолька 1993
11 Беларусь ПА Дзмітрый Тамела 1992
14 Беларусь ПА Аляксандр Кучараў 1995
Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Арцём Антонаў 2000
20 Беларусь ПА Уладзіслаў Пунінскі (у арэндзе з «Дняпра») 2002
21 Беларусь ПА Глеб Жалезнікаў 1997
23 Беларусь ПА Арцём Ганжураў 2003
70 Беларусь ПА Павел Сушкоў 2004
99 Беларусь ПА Даніла Вараб’ёў 2003
2 Беларусь Нап Павел Кляньё 1999
3 Расія Нап Кантэмір Сабліраў 2006
9 Беларусь Нап Дзмітрый Ціхаміраў 1999
82 Расія Нап Мікіта Смольнікаў 2005
91 Беларусь Нап Іван Верас 1997

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 6 15 7 3 5 19–20 17 1/16 фіналу
1992/93 Трэцяя (Д3) 4 30 15 8 7 46–29 38 1/16 фіналу
1993/94 Трэцяя (Д3) 6 34 16 8 10 49–40 40 1/16 фіналу
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 3 22 16 2 4 54–22 34 1/32 фіналу
1995 Трэцяя — Б (Д3) 1 12 8 3 1 21–10 27 Выхад у Другую лігу
1996 Другая (Д2) 8 24 10 2 12 33–45 32 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 14 30 7 3 20 34–61 24
1998 Першая (Д2) 14 30 5 8 17 23–59 23 Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 9 30 10 9 11 46–37 39
2000 Першая (Д2) 9 30 12 8 10 48–44 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 12 28 9 1 18 40–74 28 1/32 фіналу Пераход на аматарскі ўзровень
2002—2003 Выступленне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці (Д4)
2004 Другая (Д3) 2 24 17 2 5 67–24 53 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 15 30 6 6 18 33–74 24 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2006 Другая (Д3) 12 32 10 2 20 44–79 28 1/32 фіналу
2007 Другая (Д3) 13 30 7 4 19 34–63 25 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 12 30 10 4 16 45–55 34 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 14 26 3 6 17 17–53 15 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 15 34 10 3 21 40–75 33 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 15 30 6 3 21 31–86 21 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 17 36 9 8 19 30–72 75 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 6 24 10 5 9 41–25 35 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 1 22 17 5 0 46–10 56 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 14[A] 7 6 1 25–12 27 Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 14 30 3 8 19 24–70 17 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 7 26 9 10 7 43–34 37 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 48–48 37 1/8 фіналу
2018 Першая (Д2) 12 28 8 3 17 33–53 27 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 10 28 9 4 15 33–61 31 1/32 фіналу
2020 Першая (Д2) 11 26 7 6 13 30–42 24[B] 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 9 33 9 7 17 41–60 34 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 9 24 7 6 11 33–52 27 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 14 32 8 7 17 50–62 31 1/32 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—4—1, розніца мячоў 13—8.
  2. З каманды зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ФК "Труд". Заснаваньне нашага клуба (бел. (тар.)). Старонка фанатаў «Оршы» ў LiveJournal (21 сакавіка 2013). Праверана 1 снежня 2023.
  2. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.