ФК Санкт-Паўлі

Санкт-Паўлі
Выява лагатыпа
Поўная назва Fußball-Club St. Pauli von 1910 e.V.
Заснаваны 15 мая 1910
Горад Гамбург, Германія
Стадыён Мілернтор
Умяшчальнасць: 29 546
Прэзідэнт Оке Гётліх[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2022/23 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Санкт-Паўлі» (ням.: St. Pauli) — нямецкі футбольны клуб з горада Гамбург. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клуба пакуль вельмі сціплыя дасягненні, ён мае вялікую фанацкую падтрымку — пераважна сярод людзей з левымі палітычнымі поглядамі, як на радзіме, так і ва ўсім свеце.

Футбольны клуб уваходзіць у склад аднайменнага спортклуба. Апроч футбольнай каманды, ў складзе клуба ёсць секцыі рэгбі, боўлінга, бокса, веласпорту, настольнага тэніса, амерыканскага футбола, шахмат і іншых. Такім чынам, спартыўнае таварыства налічвае 8 000 удзельнікаў.

Клуб быў заснаваны 15 мая 1910 года, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924 годзе, калі адкалолася ад спартыўнага таварыства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 года «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зменным поспехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Прычынай такой нестабільнасці была адсутнасць трэнера. Першыя два сезоны пасля заканчэння вайны (1945/1946 і 1946/1947) клуб правёў у Гарадской Лізе Гамбурга. Наступныя 16 сезонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Оберліга Норд». З 1963 па 1974 гады — у Рэгіяналлізе Норд, з 1974 па 1977 гады — у новаўтворанай Другой Бундэслізе Норд. У сезоне 1977/1978 каманда выйшла ў Першую Бундэслігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў класе. Пасля дэбютнага сезону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы перыяд — з 1988 па 1991 гады. Самае «важкае» дасягненне — 10 месца ў сезоне 1988/1989.

У 2006 годзе «Санкт-Паўлі» ў Кубку Германіі дайшоў да паўфіналу. У 2007 годзе клуб вярнуўся ў другі дывізіён, дзе правёў два сезоны, і, па выніках сезону 2009/10 ізноў забяспечыў сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футбола.

  1. https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/35