Севілья | ||||
---|---|---|---|---|
Мянушкі |
Севільцы (ісп.: Sevillistas) Чырвона-белыя (ісп.: Los Rojiblancos) Нервіёнцы (ісп.: Los Nervionenses) |
|||
Заснаваны | 25 студзеня 1890 | |||
Горад | ||||
Стадыён |
Эстадыа Рамон Санчэс Пісхуан Умяшчальнасць: 42 500 |
|||
Уладальнік | 777 Partners[d] | |||
Прэзідэнт | Хасэ Кастра Кармона | |||
Галоўны трэнер | ||||
2022/23 | 12 месца | |||
Сайт | sevillafc.es (ісп.) (англ.) (фр.) (яп.) (кіт.) (ар.) | |||
|
«Севілья» (ісп.: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― іспанскі футбольны клуб, гуляе ў найвышэйшай іспанскай лізе — Ла Лізе. Клуб быў заснаваны 25 студзеня 1890 года[2][3][4][5], гэта найстарэйшы клуб з Севільі і другі па ўсёй Андалусіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі ў 1908 годзе, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клуб заваяваў свой першы трафей ― Кубак Севільі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Іспаніі, як і 1939 адразу пасля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Іспаніі «Севілья» 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалусіі і двойчы Севільі.
Клуб знаходзіцца ва ўласнасці аматараў (размеркавана па акцыях). Пры клубе працуе знакамітая на ўсю краіну футбольная акадэмія, сярод яе выпускнікоў ёсць спартыўныя псіхолагі. Таксама шмат увагі робіцца на спартыўнае харчаванне і медыцыну. Пры клубе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Іспаніі, таксама ёсць тэлевізійны канал SFC TV.
Футбольны клуб «Севілья» з’яўляецца гістарычна найлепшай камандай у Севільі. Ён быў утвораны ў 1890 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і пяць разоў уладальнікам Кубка Іспаніі.
Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх ігракоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сімеонэ, Роберт Прасінечкі, Бебету, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клуба варта вылучыць Хасэ Антоніа Рэеса і Серхіа Рамаса.
Гістарычным супернікам клуба з’яўлялася каманда, якая таксама размяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бетыс». Клуб мае з 1958 года рэзервовую каманду — «Севілья Атлетыка».
Станам на люты 2024 года.
|
|