ФК Стандард Льеж

Стандард Льеж
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бельгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасць: 27 670
Уладальнік 777 Partners[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Про Ліга
2022/23 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Стандард» (нідэрл.: Standard) — бельгійскі футбольны клуб з горада Льеж. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бельгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бельгіі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца арэна «Марыс Дзюфран», якая ўмяшчае 27 670 гледачаў.

Матч на Кубак УЕФА супраць люксембургскага клуба «Кер’енга»

Клуб быў створаны студэнтамі каледжа Святога Сервацыя ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клуб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя і заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клубу і быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады французскага клуба «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 года клуб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бельгіі. Але пасля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсці ў першы дывізіён Бельгіі.

Падчас Першай сусветнай вайны клуб пазбавіўся 20 сваіх ігракоў. І пасля заканчэння вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнерам. Але да Другой сусветнай вайны клуб не змог дамагчыся сур’ёзных поспехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бельгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасля свайго заснавання «Стандард» стаў лепшым клубам Бельгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клуба ў асобе Ражэ Пеці і Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным з лідараў бельгійскага футбола нароўні з «Бругэ» і «Андэрлехтам». Вяршыні клуб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бельгіі ў 1981 годзе і двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадах, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў Кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паражэнне ад «Барселоны» з лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненнем клуба на міжнароднай арэне.

Аднак праз некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарда». Наймацнейшыя ігракі каманды былі дыскваліфікаваныя, а клуб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэння, і ў 1993 годзе клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сезона 2007/08 клуб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бельгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2 Бельгія Аб Гілес Дэваэле 1996
3 Бельгія Аб Натан Нгой 2003
4 Бельгія Аб Зінья Ванхеўсдэн 1999
5 Англія Аб Джонатан Панза 2000
6 Японія ПА Хаяо Кавабэ 1995
8 Паўночная Ірландыя ПА Айзек Прайс 2003
9 Італія Нап Келвін Ебаа 2000
11 Італія Нап Сейду Фіні 2006
13 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Марлан Фосі 1998
14 Кот-д’Івуар Нап Вільфрыд Канга 1998
15 Кот-д’Івуар Аб Сулейман Думбія 1996
16 Бельгія Бр Арно Бадар 1998
Паз. Імя Нар.
17 Калумбія ПА Стывен Альсатэ 1998
18 Гана ПА Камал Сова 2000
19 Малі ПА Муса Джэнепо 1998
20 Дэмакратычная Рэспубліка Конга ПА Мервей Бакадзі 1992
22 Дэмакратычная Рэспубліка Конга ПА Уільям Баліквіша 1999
24 Аўстралія ПА Эйдэн О’Ніл 1998
25 Бельгія Аб Ібэ Аўтэкет 2002
28 Харватыя Нап Сціпэ Перыца 1995
30 Бельгія Бр Ларан Энкінэ 1992
34 Рэспубліка Кіпр Аб Канстантынас Лайфіс 1993
51 Бельгія Аб Люка Нубі 2005
61 Турцыя Нап Джыхан Чанак 2005