Фрайбург | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Sport-Club Freiburg | |||
Заснаваны | 30 мая 1904 | |||
Горад | Фрайбург, Германія | |||
Стадыён |
Шварцвальд-Штадыян Умяшчальнасць: 24 000 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 5 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Фрайбург» (ням.: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клуб з горада Фрайбург, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Фрайбург традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футбола, што дало падставу на стварэнне заўзятарамі клуба крычалкі: «Мы ідзём уніз, мы ідзём наверх, мы ідзём у Кубак УЕФА!», якая была створана ў 1990-я гады[2]. Фолькер Фінке, які быў трэнерам клуба ў перыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клубе з усіх трэнераў у гісторыі прафесійнага футбола ў Германіі. Ёахім Лёў, галоўны трэнер нямецкай зборнай у 2006—2021 гадах, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба за ўсю яго гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клуб[3]. Клуб быў заснаваны ў 1904 годзе.
Клуб вядзе сваю гісторыю ад двух клубаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, гэта значыць гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які з’явіўся толькі праз два месяцы. Абодва клубы зведалі некалькі змен назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаў футбольным клубам «Марс» (ням.: Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаў «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клубы аб’ядналіся ў адзіны клуб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клубу з выявай галавы грыфона.
У 1918 годзе пасля спусташэння Першай сусветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасць з клубам «Фрайбургер», каб мець магчымасць выставіць поўны склад ігракоў, і гэта часовае аб’яднанне атрымала назву «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клуба. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клуб паспеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 года, спачатку ў Бецыркслізе Бадэна, а потым і ў Гаўлізе Бадэна, з якой яны вылецелі ў 1934 годзе.
У канцы Другой сусветнай вайны, акупацыйныя ўлады саюзнікаў расфарміравалі большасць існуючых арганізацый у Германіі, у тым ліку футбольныя і спартыўныя клубы. Клубам было дазволена аднавіць сваю дзейнасць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іх нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 года клуб быў вядомы пад новым назвай «VfL Freiburg», але пасля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клубам вярнуць сваю старую ідэнтычнасць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноў пакінуў таварыства «FT Freiburg».
Станам на люты 2024 года.
|
|