Эспаньёл | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Real Club Deportivo Español de Barcelona | |||
Заснаваны | 28 кастрычніка 1900 | |||
Горад | Барселона, Іспанія | |||
Стадыён |
Эстадзі Карнелі Эль Прат Умяшчальнасць: 40 500 |
|||
Прэзідэнт | Чэнь Яньшэн[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Сегунда | |||
2022/23 | ▼ 19 месца ў Ла Лізе | |||
Сайт | rcdespanyol.com (катал.) (ісп.) (англ.) (кіт.) | |||
|
«Эспаньёл» (катал.: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, ісп.: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейбола і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з’яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды горада «Барселоны», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.
Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1900 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (ісп.: Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (ісп.: Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.
«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» (ісп.: Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.
Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаваў флотам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэдневякоўі. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.
У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з’яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.
Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (катал.: Esportiu Espanyol). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» (ісп.: Real Club Deportivo Español).
Станам на люты 2024 года.
|
|