Фабрыцыа Кароза | |
---|---|
Род дзейнасці | харэограф, кампазітар, танцор |
Дата нараджэння | 1526[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1605[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марка Фабрыцыа Кароза (італ.: Marco Fabrizio (Fabritio) Caroso; паміж 1526 і 1531 гадамі, Серманета — не раней за 1605 год) — італьянскі пісьменнік, кампазітар, харэограф і майстар танца эпохі Адраджэння.
Правёў большую частку свайго жыцця ў Рыме, дзе выкладаў танцы. Аўтар танцавальнага кіраўніцтва «Танцоўшчык» (Il ballarino), апублікаванага ў 1581 годзе ў Венецыі. Выданне прысвячалася Вялікай герцагіне Тасканы Б’янцы Капэла з роду Медычы. Пашыранае выданне пад назвай «Высакародства дамы» (Nobiltà di Dame) было апублікавана ў 1605 годзе. Гэта адна з найважнейшых крыніц гісторыі танца ў XVI стагоддзі, дзе прыведзены правілы выканання танцаў з апісаннямі і малюнкамі крокаў, балетнымі аранжыроўкамі і табулатурамі для лютні.
У яго працы таксама апісваюцца асноўныя бальныя танцы таго часу, такія як гальярда, канарыа, каскарда, сальтарэла або турдыён.