![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
3 жніўня 2003 (21 год) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 180 см | |||
Пазіцыя | паўабаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Фа́біа Мірэ́ці (італ.: Fabio Miretti; нар. 3 жніўня 2003) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Джэноа» (у арэндзе з «Ювентусу») і нацыянальнай зборнай Італіі. Яшчэ з дзяцінства захапляўся «Ювентусам», а яго ідалам быў чэшскі паўабаронца Павел Недвед.
Пачаў займацца футболам у шэрагу маленькіх клубаў, але ў 2011 годзе далучыўся да акадэміі «Ювентуса». Асабліва ўдалым для іграка стаў сезон 2019—2020 гадоў у юнацкай камандзе турынцаў, калі ігрок у 17 гульняў здабыў 16 галоў. Сезон, на жаль, быў перарваны пандэміяй каранавіруснай інфекцыі[1][2][3]. У кастрычніку 2020 года Мірэці быў уключаны The Guardian у спіс 60 самых таленавітых ігракоў свету, які нарадзіліся ў 2003 годзе[4]. 10 верасня Мірэці ўпершыню быў запрошаны да дарослай дружыны «Ювентуса» трэнерам Масіміліяна Алегры, але ў гульнях удзел не прымаў. 20 студзеня 2022 года футбаліст працягнуў кантракт з клубам да 2026 года[5]. Дэбютаваў у Серыі А 20 сакавіка, замяніўшы Хуана Куадрада ў кампенсаваны час у хатнім пераможным матчы супраць «Салернітаны» (2:0)[6]. Да гэтага заўзятары клубы крытыкавалі Алегра за намер адаптаваць крайняга абаронцу Данілу да гульні ў паўабаронцы ў той час як маецца Мірэці[7]. Пасля яшчэ аднаго з’яўлення на пляцоўцы пасля замены ў матчы супраць «Сасуола», 1 мая, італьянец нарэшце дэбютаваў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Венецыі». На пачатку сезона 2022—2023 гадоў ігрок ужо адаптаваўся і стаў сталым іграком першай дружыны клуба. 6 верасня 2022 года ў матчы супраць «Пары Сен-Жэрмен» упершыню згуляў у Лізе чэмпіёнаў. Першым голам у прафесійным футболе адзначыўся 5 лістапада 2023 года ў матчы Серыі А супраць «Фіярэнціны»[8].
25 жніўня 2024 года Мірэці на правах арэнды далучыўся да «Джэноа» бяз права выкупу[9].
20 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Аўстрыі, з’явіўшыся на змену Нікало Барэлі[10].
«Ювентус»: