Фабіяна Каруана | |
---|---|
Fabiano Caruana | |
Краіны: | |
Імя пры нараджэнні: | Фабіяна Луіджы Каруана |
Дата нараджэння: | 30 ліпеня 1992[1][2] (32 гады) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | гросмайстар[d][3], міжнародны майстар[d][3] і майстар ФІДЭ[d][3] |
Максімальны рэйтынг: | 2844 (кастрычнік 2014) |
Актуальны рэйтынг: | 2 793 (ліпень 2024)[4] |
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ | |
caruanachess.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фабія́на Луі́джы Каруа́на (італ.: Fabiano Luigi Caruana; нар. 30 ліпеня 1992, Маямі, Флорыда, ЗША) — італьянска-амерыканскі шахматны гросмайстар. Залаты прызёр XLII шахматнай алімпіяды ў складзе каманды ЗША і бронзавы прызёр у індывідуальным заліку.
Тытул гросмайстра ён заваяваў у 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі Італіі і ЗША. У 2014 годзе дасягнуў трэцяга ў гісторыі шахматнага рэйтынгу — 2844. У 2018 годзе перамог у турніры прэтэндэнтаў і стаў першым амерыканцам пасля Роберта Фішэра, які атрымаў права пазмагацца за чэмпіёнскі тытул у аб’яднаных чэмпіянатах свету.
Фабіяна Каруана нарадзіўся ў Маямі ў італьянска-амерыканскай сям’і[5][6]. Мае падвойнае грамадзянства Італіі і ЗША[7].
Калі Фабіяна было 4 гады, сям’я пераехала ў прадмесце Парк-Слоўп (Бруклін, Нью-Ёрк). У пяцігадовым веку стаў займацца шахматамі ў рэфармісцкай іўдэйскай кангрэгацыі Парк-Слоўпа і паўдзельнічаў у сваім першым турніры[7].
У 2004 годзе, у 12-гадовым веку, пераехаў з бацькамі ў Мадрыд дзеля працягу прафесійнай шахматнай кар’еры і да 2015 года выступаў за Італію. З 2007 года жыў у Будапешце, з 2010 — у Лугана (Швейцарыя), з 2014 — у Сент-Луісе (Місуры, ЗША)[8].
У 2007 годзе Фабіяна Каруана перамог на турніры ў Будапешце з вынікам 7 пунктаў з 9, выканаў грасмайстарскі нарматыў у веку 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам Італіі і ЗША, пераўзышоўшы рэкорд Хікару Накамуры[9]. У жніўні таго ж года Каруана перамог у прадстаўнічым турніры ў Влісынген (Нідэрланды) з выніковым рэйтынгам 2715. У лістападзе-снежні Каруана стаў наймаладзейшым чэмпіёнам Італіі ў гісторыі, паказаўшы вынік 9½/11[10].
У студзені 2008 года Каруана дэбютаваў у Вэйк-ан-Зэе і перамог у групе C з лікам 10/13 і рэйтынгам 2696. У чэрвені выступіў за Італію на першай дошцы ў кубку Мітропы і стаў найлепшым першым іграком з паказнікам +6 (7½/9) і рэйтынгам 2810[11]. У лістападзе дэбютаваў на шахматных алімпіядах, і на першай дошцы набраў 7½/11 пунктаў з рэйтынгам 2696[12]. У лістападзе-снежні Каруана паспяхова абараніў чэмпіёнскі тытул у Італіі з паказнікам +5 (8/11)[13].
У лютым 2008 года Каруана быў запрошаны ў групу B турніру ў Вэйк-ан-Зэе і перамог у ёй з вынікам +4 (8½/13) і рэйтынгам 2751. Такім чынам ён стаў першым іграком у гісторыі турніру, які двойчы запар здолеў перамагчы ў групах C і B. У маі за італьянскую зборную ў кубку Мітропы набраў 6 пунктаў з 8 і атрымаў індывідуальны залаты медаль на першай дошцы. У лістападзе выступіў на кубку свету па шахматах у Ханты-Мансійску (Расія), дзе дайшоў да чацвертага кола.
У снежні 2010 года трэці раз стаў чэмпіёнам Італіі з паказнікам 9 пунктаў з 11 гульняў, а праз год дасягнуў выніку 10/11.
У студзені 2012 года ў групе A турніру ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў 2-е месца з Магнусам Карлсенам і Тэймурам Раджабавым[14]. У сакавіку фінішаваў першым на 27-м адкрытым чэмпіянаце Рэйк’явіка (Ісландыя) з паказнікам 7½/9[15]. У ліпені перамог на 40-м Дортмундскім турніры з вынікам 6/9[16].
У лютым-сакавіку 2013 года Каруана перамог на Цюрыхскім турніры з вынікам 4/6. У кастрычніку перамог на 7-м Каралеўскім турніры ў Бухарэсце (Румынія) з вынікам 5/8 гульняў[17].
У чэрвені 2014 года Фабіяна Каруана ўзяў удзел у чэмпіянаце свету па рапідзе ў Дубаі (ААЭ), дзе з 10½ пунктамі з 15 гульняў заняў другое месца пасля Магнуса Карлсена і выйшаў на першую пазіцыю рэйтынгу ФІДЭ ў рапідзе з 2858 пунктамі[18]. У ліпені перамог на Дортмундскім турніры з 5½ пунктамі з 7 магчымых, упершыню перасягнуўшы рэйтынг 2800[19]. У жніўні на XLI шахматнай алімпіядзе ў Трумсё (Нарвегія) паказаў на першай дошцы вынік 6½ пунктаў з 9. У жніўні-верасні з 8½ пунктамі з 10 гульняў перамог на Сент-Луіскім кубку (Місуры), паказаўшы рэйтынг 3080[20].
У студзені 2015 года Фабіяна Каруана заняў на турніры ў Вэйк-ан-Зэе сёмае месца з 7 пунктамі з 13. Перамога па выніках Гран-пры ФІДЭ вывела яго ў турнір прэтэндэнтаў[21]. У чэрвені-ліпені Каруана перамог на Дортмундскім турніры з 5½ пунктамі з 7. У верасні дайшоў да чацвертага кола Кубка свету.
У студзені 2016 на турніры ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў другое месца з Дзінам Лірэнем, набраўшы 8 пунктаў з 13. Пасля гэтага ён выйшаў на 3-е месца сусветнага рэйтынгу.
{{cite news}}
: Праверце значэнне |url=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)